obracać
незак.
1. круціць, вярцець;
2. паварочваць, абарочваць;
obracać pieniędzmi (kapitałem) — пускаць у абарот грошы (капітал);
3. прызначаць; выкарыстоўваць;
4. ператвараць;
obracać co w gruzy — ператвараць што ў руіны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Верціхвост ’разнавіднасць вераб’я’ (КТС). Укр. палес. вэртыхви́стка ’сітаўка’; ’пліска’. Да вярцець і хвост (гл.). Аналагічна ў іншых слав. мовах: рус. вертише́йка, вертиголо́вка, укр. вертигу́зка, палес. ве̂ртыго̂ло́в, серб. вр̀тигуз, вр̀тиреп ’сітаўка, Motacilla alba’. У выніку пераносу значэння ўтварылася міёр. вярціхво́ст ’непаседлівы чалавек, які ўвесь час снуе ўзад-уперад’ (З нар. сл.). Сюды ж верціхвостка ’назва птушкі’, а таксама ’шалахвостка (пра жанчыну)’. Аналагічна рус. вертихвостка ’тс’ і ўкр. вертихвістка ’ветрагонка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярту́н ’жвавае дзіця’ (Жд., 3); ’непаседа, дураслівец’ (БРС, Шат.); ’вяртлявы чалавек’ (Бяльк.); ’від жука з сямейства Gyrinidae’ (БРС, КТС); ’турман’ (БРС); ’від хваробы хваіны’ (БелСЭ); ’вір’ (КТС). Укр. вертун ’вяртлявы чалавек, непаседа’; ’страказа’; ’турман’, вертуне́ць ’кажан’, рус. вертун ’непаседа’; ’кулік’; ’ручны свердзел’, свярдл. ’круглае палена’, кастр. ’мянёк’, урал. ’матыліца’, пск. ’ненадзейны, ветраны чалавек’, вертунок ’турман’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы вьрт‑ (vьrt‑) і суф. ‑ун (< unъ). Да вярце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Торт ’кандытарскі выраб са здобнага цеста’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.; астрав., Сл. ПЗБ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, хутчэй за ўсё, з ням. Torte, якое праз італ. torto ’торт’ з познелац. tōrta ’від круглага і плоскага хлеба’, да лац. torquēre ’віць, круціць, сукаць; вярцець, пераварочваць’ (Фасмер, 4, 87; Махэк₂, 123; Голуб-Ліер, 138; ЕСУМ, 5, 608). Сюды ж то́ртавыя ця́сткі ’здоба’ (Сцяш. Сл.) — з польск. ciastka tortowe ’тортавае пірожнае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туры́ст ‘падарожнік, вандроўнік’ (ТСБМ, Вруб.), туры́сты ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычанне праз рускую (тури́ст) або польскую (turysta) мову з франц. touriste ‘тс’, што з англ. tourist ‘тс’ (Арол, 4, 119). У аснове франц. tourner ‘вярцець, абарочваць’, гл. тур 2, турнэ. Сюды ж туры́зм ‘падарожжы, вандроўкі для адпачынку і ў пазнавальных мэтах’ (ТСБМ) — запазычана праз рускую мову (туризм) з франц. tourisme ‘прагулка, паездка’, туры́стыка ‘тс’ (Вруб.) — праз польск. turystyka ‘занятак турызмам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падастава́ць, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае; ‑стаем, ‑стаяце; зак., што.
1. Дастаць, выцягнуць усе, многае або вялікую колькасць чаго‑н. Падаставаць кнігі з шафы. □ Невядомы.. падаставаў цвічкі, якія трымалі шкло, выняў шыбу і, прасунуўшы руку ў сярэдзіну, адшчапіў кручок. Курто. [Антон Аўдзеевіч:] Колькі.. [лейтэнант] падаставаў мін, колькі разоў хадзіў па краю бездані... Кірэенка. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выняць што‑н. схаванае — пра ўсіх, многіх. Апусцела пляцоўка: адны пайшлі абедаць у сталоўку, другія падаставалі загорнутыя ў газеты пакуначкі, паселі на шпалы і са смакам падмацоўваліся. Дадзіёмаў. Канвойнікі спыніліся пад вярбою, зараз жа падаставалі кісеты і пачалі вярцець папяросы. Колас.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць, раздабыць што‑н. — пра ўсіх, многіх. — Нашы хлопцы немаведама скуль падаставалі стрэльбы і давай жарыць. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́верцень ’скрутак, трубка’ (калінк., Сл. ПЗБ), сувертні́ ’сувой’ (ЛА, 4), суве́рт ’скрутак лыка’ (бяроз., Шатал.), су́вертак ’тс’ (Мат. Гом.), сувэ́рток ’скрутак лык’ (пруж., ЛА, 4), суве́рток ’скрутак пакроеных лык’ (ТС), суве́ртык ’тс’ (Бяльк.), су́вертка ’закрутка пры аглоблях у санях’, ’калок, якім скручваюць вяроўку, якая прытрымлівае дровы на возе’, суверто́к ’дрэва са спіральна скручанымі слаямі’ (Нас.). Укр. су́вертень, су́верток ’скрутак’, рус. су́верток ’тс’. Дэрываты ад прасл. *sъ‑vŕ̥(t)nǫti (гл. вярцець) ’скруціць’ з менай дзеяслоўнай прыстаўкі *sъ‑ на *sǫ‑; гл. Борысь, Prefiks., 111.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калавора́т ’глыбокае месца ў рацэ, вір’ (жытк., Яшк.). Рус. пск. коловорот ’вір’, польск. kołowrót ’тс’, серб.-харв. ко̏ловрат ’тс’. Прасл. злучэнне kolo‑vortь (гл. кола і вярцець). Слаўскі (2, 372) мяркуе, што ў польск. мове значэнне ’вір’ (адзначала ўжо ў Ліндэ) з’яўляецца пераносным, думаецца, што гэта не так і прасл. лексема разам з тэрміналагічнымі значэннямі магла мець паралельную семему ’вір’, незалежную ад тэхнічных: пра гэта гаворыць, у прыватнасці, шырокі спектр значэнняў у слав. мовах разглядаемага слова, якія. натуральна, сведчаць аб полісемантычным яго характары. Параўн. калаўротак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варо́чаць, варо́чацца ’аддаваць назад’ (Шат., Касп., Нас., Яруш., 27, КЭС, лаг.; Гарэц.); ’варочаць, паварочваць; варушыць і г. д.’ (БРС, КЭС, лаг.; Яруш., Касп., Бяльк., Сцяшк. МГ); ’валіцца на дол і да т. п.’ (КЭС, БРС). Рус. воро́ча́ть, укр. вороча́ти, воро́ча́тися, чэш. vráceti, балг. вра́щам, серб. вра̏ћати і г. д. Прасл. *vorti̯ati ’тс’ — утварэнне ад прасл. *vortiti (ст.-рус. воротити, рус. вороти́ть, чэш. vrátiti, ст.-слав. вратити, балг. вра́тя і г. д.), якое ў сваю чаргу адносіцца да прасл. *vьrteti ’вярцець’. Адносна *vorti̯ati і *vortiti гл. Фасмер, 1, 355.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́рат ’дзірка ў мяху, праз якую насыпаюць што-небудзь’ (Нас.); ’каўнер’ (Бяльк., Грыг., КЭС, віц.); ’каўнер, прарэх’ (Шатал.). Рус., укр. во́рот ’каўнер’, ст.-рус. воротъ ’шыя’, ст.-слав. вратъ, балг. врат, серб.-харв. вра̑т, славен. vrȃt ’шыя’, польск. wrot ’вяртанне’, в.-луж. wrót ’паварот’. Звязана чаргаваннем з вярцець (Фасмер, 1, 354). Прасл. vortъ — аддзеяслоўнае ўтварэнне ад vortiti (гл. варочаць), першапачаткова Nomen actionis ’паварот, тое, што варочаецца’ (Брукнер, 632; Скок, 3, 618 і наст., Шанскі, 1, В, 167 і наст.). У бел. мове значэнне ’каўнер’, калі меркаваць па лакалізацыі, магчыма, пад рус. уплывам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)