вы́разить сов.

1. вы́явіць; паказа́ць; перада́ць; адлюстрава́ць;

2. вы́казаць;

3. мат. вы́разіць; см. выража́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абма́цаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Памацаць з усіх бакоў з мэтай агляду; уважліва агледзець.

Доктар абмацаў хворага.

2. перан. Знайсці, намацаць, выявіць, шукаючы; высачыць, выведаць.

А. яблыкі ў торбе.

Бяда, калі абмацаюць бандыты.

|| незак. абма́цваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МІ́МІКА (ад грэч. mimikos пераймальны),

выразныя рухі мышцаў твару; адна з форм выяўлення пачуццяў, настрою чалавека. Адрозніваюць М. міжвольную і свядомую (М. акцёра). У тэатры М. — важны элемент акцёрскага мастацтва; дапамагае акцёру стварыць сцэн. вобраз, выявіць псіхал. характарыстыку, фізічны і душэўны стан персанажа. На М. пабудавана мастацтва пантамімы.

т. 10, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прызво́ліцца ’прызнацца’ (астрав., Сл. ПЗБ). Магчыма, звязана са ст.-бел. призволити ’дазволіць’, укр. призво́литивыявіць ласку, міласць; даць дазвол, згоду на што-небудзь’, што можа сведчыць на карысць уласнага развіцця на ўсх.-слав. моўнай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́крыць, -крыю, -крыеш, -крые; -крыты; зак.

1. каго-што. Знайсці, выявіць; раскрыць, зрабіць вядомым невядомае, сакрэтнае.

В. патайное сховішча.

В. злачынствы.

2. што. Растлумачыць скрыты сэнс, сутнасць чаго-н.

В. хлусню.

В. антынародны характар самаўладства.

|| незак. выкрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выкрыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панепако́іцца, ‑коюся, ‑коішся, ‑коіцца; зак.

Разм.

1. Прабыць некаторы час у стане непакою.

2. Выявіць непакой, клопат аб кім‑, чым‑н. Панепакоіцца аб дзецях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ujawnić

зак.

1. выявіць;

2. праявіць, раскрыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КАРЭКТУ́РА (ад лац. correctura выпраўленне),

праверка і выпраўленне друкарскага набору, з дапамогай якіх у паліграфіі ўзнаўляюць тэкст і графічныя выявы. Таксама пробны адбітак з друкарскай формы, які звераны ці які трэба зверыць з арыгіналам. У К. неабходна выявіць памылкі і недакладнасці набору і паказаць сістэмай карэктарскіх знакаў, як іх паправіць ў друкарскіх формах.

т. 8, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дасачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; заг. дасачы; зак.

1. за чым. Угледзець, упільнаваць. Дасачыць за парадкам.

2. каго-што. Выявіць чыё‑н. месцазнаходжанне; высачыць. Дасачыць злачынцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абліза́цца, -ліжу́ся, -лі́жашся, -лі́жацца; -ліжы́ся; зак.

1. Аблізаць сабе губы.

2. перан. Выявіць пачуццё незадаволенай зайздрасці, не атрымаўшы таго, на што разлічваў.

3. Пра жывёлу: аблізаць на сабе поўсць.

|| незак. аблі́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| аднакр. аблізну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)