напо́р, ‑у, м.

1. Дзеянне моцнай сілы, націск. Шыбы бразгацелі пад напорам ветру. Лупсякоў. Хутка пойдуць крыгі, і не вельмі ўжо моцная перамычка можа не вытрымаць напору лёду. Броўка.

2. Рашучае, энергічнае дзеянне; напад, націск. Стрымліваць напор ворага. □ Недабіткі фашысцкай аховы адыходзяць пад напорам сілы. Брыль. // Энергічнае ўздзеянне на каго‑н. Пад дружным напорам сяброў Данік нарэшце прымушаны быў згадзіцца. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Féuerprobe f -, -n гіст. выпрабава́нне агнём;

die ~ bestéhen* 1) вы́трымаць са́мае ця́жкае выпрабава́нне; 2) атрыма́ць баяво́е хрышчэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́трымка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вытрымліваць — вытрымаць (у 6 знач.).

2. Уменне валодаць сабой; стойкасць, цярплівасць. Страціўшы адразу вытрымку, Вера Антонаўна ўсхліпнула і заківала галавою. Карпаў. Рашучасць і валявая вытрымка заўсёды былі спадарожнікамі гераізму. Кулакоўскі.

3. Р мн. ‑мак. Невялікі ўрывак, цытата з якога‑н. тэксту. Вытрымкі з рамана, з даклада.

4. Час, на працягу якога аб’ектыў фота‑, кінаапаратаў застаецца адкрытым у працэсе здымкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wánken vi (h, s)

1) хіста́цца, калыха́цца; пахісну́цца, пакалыхну́цца;

ihm wánkten die Knie у яго́ задрыжа́лі кале́ні;

er wánkte nach Háuse ён пайшо́ў хіста́ючыся дадо́му

2) вага́цца, быць нерашу́чым

3) не вы́трымаць (націску);

nicht ~ und nicht wéichen* цвёрда стая́ць, вы́трымаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

áushalten*

1. vt

1) вытры́мліваць, цярпе́ць, перано́сіць

2) вы́трымаць (іспыт);

kéinen Vergléich ~ не вы́трымаць параўна́ння

3) утры́мліваць, мець на ўтрыма́нні

2. vi трыма́цца;

die Fárbe hält nicht aus фа́рба не трыма́ецца;

es ist mit ihm nicht áuszuhalten з ім не́льга ўжы́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

стрыва́ць

1. (вытрымаць) áushalten* vt, ertrágen* vt; dúlden vt, erdúlden vt (сцярпець);

стрыва́ць кры́ўду éine Kränkung hínnehmen* [über sich (A) ergéhen lássen*];

2. (устрымацца ад чаго-н.) an sich (A) hálten*; sich behérrschen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

niepodobna

немагчыма, немажліва; нельга;

niepodobna wytrzymać w taki upał — немагчыма вытрымаць у такую спёку;

niepodobna w to uwierzyć — у гэта немагчыма паверыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аргані́зм, ‑а, м.

1. Усякая жывая істота, расліна. Прасцейшыя арганізмы. Жывёльны арганізм. Раслінны арганізм.

2. Сукупнасць фізічных і душэўных якасцей якога‑н. чалавека. Толькі моцны, загартаваны арганізм мог вытрымаць такія жорсткія выпрабаванні. Паслядовіч.

3. перан. Тое, што нагадвае сабой складанае арганізаванае адзінства. Грамадскі арганізм. Партыйны арганізм. Тэатр нагадвае сабой грандыёзны мастацкі арганізм. □ Моладзь вучылася ў дарослых, а гімназія нагадвала маладую клетачку ў складаным арганізме рэвалюцыйна-вызваленчага руху. У. Калеснік. Магутных артэрыяў свежую кроў Па ўсім арганізме краіны Няспынна нясе цягніковы строй Скрозь буры, завеі і стыні! Лявонны.

[Лац. organismus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцярпе́ць, сцярплю, сцярпіш, сцярпіць; сцярпім, сцерпіце, сцярпяць; зак., што.

Вынесці, вытрымаць (што‑н. цяжкае, непрыемнае). Сцярпець абразу. □ Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся. Ваданосаў. Сэрца бацькоў не магло сцярпець такога дзіцячага гора. Маўр. // без дап. (звычайна з адмоўем «не»). Стрымацца, утрымацца (ад якіх‑н. дзеянняў, слоў). [Міхась:] — Натура ўжо гэткая: ніколі не сцярплю, па вачах праўдай хвастану. Савіцкі. // каму. Змаўчаць, саступіць каму‑н. Гэты ножык у Піліпкавага бацькі, можа, яшчэ ў партызанах быў. Таму Піліпка і не сцярпеў Алесю. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́несці, -несу, -несеш, -несе; -нес, -несла; -несі; -несены; зак.

1. каго-што. Несучы, выдаліць адкуль-н., аднесці за межы чаго-н.

В. мэблю з кватэры.

2. каго-што. Перамясціць куды-н., высунуць.

Плынь вынесла лодку на сярэдзіну ракі.

В. пытанне на сход (перан.). В. дробавы лік за дужкі.

3. перан., што. Атрымаць, набыць у выніку знаёмства з чым-н.

В. ўражанне.

4. перан., што. Прыняўшы рашэнне, аб’явіць (афіц.).

В. падзяку.

В. пастанову.

В. прысуд.

5. што. Вытрымаць, выцерпець.

Цяжка было в. гэта гора.

Не мог в. грубасці.

◊

Ледзь вынесці ногі (разм.) — з цяжкасцю пазбегнуць небяспекі, выратавацца.

|| незак. выно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

|| наз. вы́нас, -у, м. (да 1 і 2 знач.) і вынясе́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)