1. Раздзяліць, падзяліць паміж кім-, чым-н., вызначыўшы кожнаму пэўную частку.
Р. прэмію.
2. Вызначыць паслядоўнасць чаго-н., размясціць у якой-н. паслядоўнасці.
Р. вучняў па класах.
3. Мяркуючы, падлічыць, вырашыць.
Правільна р. сямейны бюджэт.
4. Пра маладых спецыялістаў: накіраваць на працу пасля заканчэння навучальнай установы.
|| незак.размярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВУЛЬГА́РНЫ МАТЭРЫЯЛІ́ЗМ,
філасофская плынь сярэдзіны 19 ст., якая спрашчала і агрубляла асн. прынцыпы матэрыялізму. Яе прадстаўнікі К.Фогт, Л.Бюхнер, Я.Молешот адмаўлялі сац. прыроду свядомасці, лічылі, што яе змест абумоўлены гал. чынам хім. саставам прадуктаў харчавання, атаясамлівалі мысленне з матэрыяльнымі фізіял. працэсамі, што адбываюцца ў чалавечым мозгу (мозг выдзяляе думку накшталт таго, як печань жоўць). Вульгарны матэрыялізм — у многім рэакцыя на ідэаліст. (асабліва ням.) дыялектыку, якую яго прадстаўнікі характарызавалі як філас. шарлатанства і з свайго боку спадзяваліся вырашыць усе філас. праблемы праз канкрэтныя прыродазнаўчыя даследаванні. У тлумачэнні сац. з’яў вульгарны матэрыялізм прымыкае да сацыял-дарвінізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нагану́ць ’настаяць, дамагчыся’ (Сл. ПЗБ), ’зажадаць’ (Сцяц.), ’вырашыць’ (Сл. ПЗБ), ’задумаць’ (Сцяц.), укр.нагану́ти ’ўспомніць, напомніць’. Прыставачнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу гану́ць ’усвядоміць, падумаць’ (ТС) і пад., што, відаць, звязаны з гадаць (гл.), параўн. адгинуць ’адгадаць’ і інш., або ад дзеяслова гинуць ’хлынуць’, параўн. нага́нуць ’наваліцца, напасці’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1.таксамазінф. У думках вырашыць зрабіць што‑н. Задумаць важную справу. □ Задумала маці летам курыную гаспадарку развесці і купіла недзе тры курыцы і пеўня.Лынькоў.
2. У думках выбраць, вызначыць што‑н. Задумаць цотны лік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зада́ча, ‑ы, ж.
1. Тое, што неабходна выканаць, вырашыць. Паставіць перад сабой задачу. Вырашыць задачу. Першачарговая задача. □ Усе бліжэйшыя задачы прадуманы і абмеркаваны, і цяпер старшыня са спакойнай душой ішоў дадому.Васілевіч.// Мэта, да якой імкнуцца, якой хочуць дасягнуць. Задачай бальшавіцкай агітацыі было дабіцца, каб салдаты выбіралі на з’езд рэвалюцыйна настроеных дэлегатаў.«Весці».// Пра цяжкасці, якія патрэбна пераадолець. — Вось задача, дык задача: Дзе і як знайсці яды?Колас.
2. Пытанне (звычайна матэматычнае), якое рашаецца шляхам вылічэнняў з захаваннем пэўных умоў. Арыфметычная задача. Рашыць задачу.// Практыкаванне, якое выконваецца шляхам лагічных разважанняў, разумовых заключэнняў і пад. Шахматная задача.
•••
Задаць задачугл. задаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАБРУ́ЙСКАЕ ВЫСТУПЛЕ́ННЕ САЛДА́ТАЎ 1905,
рэвалюцыйнае выступленне салдатаў дысцыплінарнага батальёна ў Бабруйскай крэпасці, дзе за рэв. дзейнасць трымалі на суровым рэжыме 900 салдатаў (4 роты), у т. л. 300 матросаў Балтыйскага флоту. 5 снеж. салдаты 3 рот адмовіліся ісці на страявыя заняткі, захапілі зброю і запатрабавалі ў 5-дзённы тэрмін вырашыць пытанне аб іх вызваленні. На мітынгу выпрацаваны дадатковыя патрабаванні: неадкладная мабілізацыя прызваных у армію з запасу, скарачэнне тэрміну службы, адмена цялесных пакаранняў, ліквідацыя дысцыплінарных батальёнаў і штрафных рот, вызваленне паліт. зняволеных, перадача зямлі сялянам, 8-гадзінны рабочы дзень і інш. Віленскі ген.-губернатар накіраваў у Бабруйск карную экспедыцыю на чале з ген. Арловым, якая прымусіла паўстанцаў здацца. Па справе аб паўстанні было адсуджана 28 чалавек.
Калектыўна абгаварыць што‑н.; прааналізаваць і зрабіць вывады. Яны прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя узняць.Танк.// На адзіноце дэталёва прадумаць, усё ўлічыць. [Марына Паўлаўна:] — Я не ведаю... Здаецца, усё я абдумала, абмеркавала...Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)