Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Вы́пуст ’зямля, карыстаннем якой пагашаюць доўг (у актах XVI–XVII стст.)’ (Яшк.); ’месца пасеву, якое вытравіла, вытаптала жывёла (Нас.)’, ’выган’ (Бел. арх., 1, 33, 41, 75). Укр.ви́пуст ’месца каля вёскі, куды выпускаюць жывёлу’, польск.дыял.wypust ’выган’, чэш.výpust ’месца, аддаленае ад чалавечага жылля’. Відавочна, аддзеяслоўныя ўтварэнні ад двух розных дзеясловаў: вы́пусціць (у значэнні ’выган’) і вы́пусташыць (гл. пустошыць) (у апошніх значэннях) з усячэннем у другім выпадку экспрэсіўнага суфікса. Параўн. таксама рус.вы́пустовать (пск., смал.) ’спустошыць, патравіць жывёлай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
або́йма, ‑ы ж.
1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі. Абойма патронаў. □ У кішэнях падпальшчыкаў ляжалі пісталеты, абоймы з патронамі.Новікаў.// Колькасць патронаў у такой рамцы. Выпусціць абойму патронаў.
2. Дэталь, прыстасаванне ў выглядзе скабы. абруча і пад., якія служаць для змацавання частак машын, збудаванняў і пад. Жале заве тонкая абойма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свабо́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
1. У філасофіі: магчымасць праяўлення суб’ектам сваёй волі на аснове пазнання законаў развіцця прыроды і грамадства.
Суадносіны свабоды і неабходнасці.
2. Дзяржаўная незалежнасць, суверэнітэт.
Барацьбіты за свабоду народа.
3. Адсутнасць абмежаванняў, якія звязваюць грамадска-палітычнае жыццё і дзейнасць грамадства або яго членаў.
С. выбару веравызнання.
С. слова.
4. Увогуле — адсутнасць якіх-н. абмежаванняў у чым-н., асабістая незалежнасць, самастойнасць.
Поўная с.
5. Стан таго, хто не знаходзіцца ў заключэнні, у няволі.
Выпусціць на свабоду.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1.каго (што) і да каго. Дапусціць да злучкі, да ссання малака (спец.).
П. жарабка.
П. цяля да каровы.
2.што і чаго. Выпусціць затрыманае.
Карова малака не прыпусціла.
3. Пабегчы хутчэй (разм.).
П. наўздагон.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць ісці з большай сілай (разм.).
Дождж прыпусціў.
5.што. Зрабіць шырэйшым, даўжэйшым (спец.).
П. сукенку ў падоле.
|| незак.прыпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.пры́пуск, -а, м. (да 1 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
звыш, прыназ.зР.
Спалучэнне з прыназоўнікам «звыш» выражае:
Колькасныя адносіны
1. Ужываецца пры абазначэнні перавышэння якой‑н. меры, нормы. Выпусціць прадукцыю звыш плана.
2. Ужываецца пры абазначэнні дзеяння або прадмета, у дадатак да якіх што‑н. робіцца, называецца і пад.; адпавядае па значэнню словам: «акрамя», «апрача». Звыш усяго гэтага, як апошні доказ Міхасёвай сталасці, да яго прыстаўлена памочніца.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насце́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сцяны. Бетоннаму заводу трэба было выпусціць першую партыю жалезабетонных вырабаў для чыгуначнай эстакады і насценныя блокі.«Маладосць».// Прызначаны, прыстасаваны вісець на сцяне. Насценны каляндар. Насценны гадзіннік.// Змешчаны ў сцяне. Адчыніў [Вася] насценную шафу, яшчэ раз агледзеў форменны кіцель, штаны і чыстую паласатую цяльняшку.Краўчанка.
2. Які выкананы на сцяне. Насценны жывапіс.
•••
Насценная газетагл. газета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лучыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1.каго-што. Адабраўшы, адасобіць ад агульнай масы; выдзеліць.
В. сваіх авечак з чарады.
В. галоўнае ў творы.
Яго вылучылі як лепшага вучня.
2.каго (што). Прапанаваць, выставіць для абмеркавання, паставіць на больш адказную работу.
В. кандыдата на пасаду старшыні.
3.што. Аддаць, выдзеліць каму-н. на карыстанне.
На будаўніцтва вылучылі сродкі і тэхніку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Выпусціць, выдзеліць.
В. пах.
|| незак.вылуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.вылучэ́нне, -я, н.
В. кандыдата ў дэпутаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кі́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, Рмн. ‑шак; ж.
1. Эластычная трубка, якая з’яўляецца часткай стрававальнага апарата ў чалавека і жывёл. Тонкая кішка. Тоўстая кішка.
2.Разм. Рызінавая або брызентавая трубка для падачы вады; рукаў. Нарыхтаваўшы кішку, Пажарнікі збянтэжыліся крышку: А дзе ж пажар?Крапіва.
•••
Абадочная кішка — частка тоўстай кішкі ад сляпой да прамой, якая акружае тонкія кішкі ў выглядзе вобада.
Дванаццаціперсная кішка — частка тонкай кішкі чалавека, якая пачынаецца ад страўніка (назву атрымала ад даўжыні, роўнай 12 пярстам, г. зн. пальцам, у іх папярочніку).
Заварот кішакгл. заварот.
Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстага кішэчніка, якая мае чэрвепадобны адростак (апендыкс).
Выматаць (усе) кішкігл. выматаць.
Выпусціць кішкігл.выпусціць.
Ірваць кішкігл. ірваць.
Кішка тонка (тонкая)укаго — не хапае сіл, здольнасцей, сродкаў, каб зрабіць што‑н.
Кішкі марш іграюць — пра моцнае адчуванне голаду, хаценне есці.
Пераесці (ад’есці) кішкікамугл. пераесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарасці́, ‑расце; зак.
1.Выпусціць расток, парастак. Шчасця большага няма ў зярняці, як на ніве роднай прарасці.Таўлай.
2. Вырасці з зерня, клубня і інш.; прабіцца. Тут, відаць, і наогул мала хадзілі: травы, што прарасла праз жвір, вельмі даўно не палоў садоўнік.Караткевіч.На палянцы зацішнай У родным бары Прараслі з адной шышкі Дзве сасны, дзве сястры.Жычка.
3. Расці некаторы час. Дрэва прарасце яшчэ гадоў дваццаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)