drawl

[drɔl]

1.

v.

вымаўля́ць праця́жна

2.

n.

праця́жнае вымаўле́ньне, паво́льная гу́тарка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

syllabize

[ˈsɪləbaɪz]

v.t.

1) дзялі́ць на склады́

2) вымаўля́ць, чыта́ць па складо́х

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дыктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.

1. Павольна вымаўляць, чытаць што-н., каб слухачы маглі запісваць.

Д. тэкст.

2. Прапаноўваць што-н. для безагаворачнага выканання.

Так яму дыктавала сумленне.

|| зак. прадыктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. дыкто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

Пісаць пад дыктоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́йкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Вымаўляць, выкрыкваць «вой», выказваючы пачуццё болю, жалю, прыкрасці, здзіўлення. Хворы ледзь чутна войкае. □ Аленка Макарчук складала рукі на грудзях і ад здзіўлення ціхенька войкала. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́йкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Вымаўляць, выкрыкваць «ай» ад болю, жалю, здзіўлення і пад. Халуста пачаў бегаць па млыне, хапацца рукамі за галаву, вохкаць, айкаць, стагнаць, стукаць кулакамі ў грудзі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mispronounce [ˌmɪsprəˈnaʊns] v. няпра́вільна вымаўля́ць сло́вы;

He is always mispronounc-ing my name. Ён заўсёды вымаўляе маё імя няправільна.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

przebąkiwać

незак.

1. гаварыць (вымаўляць, адказваць) упаўголаса; мармытаць;

2. нясмела выказвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

utter2 [ˈʌtə] v. fml вымаўля́ць;

utter a cry ускры́кнуць;

He never uttered a word. Ён не сказаў ні слова.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

скандзі́раваць

(ням. skandieren, ад лац. scandere)

выразна, па складах вымаўляць словы (напр. с. верш).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

коснаязы́касць, ‑і, ж.

Расстройства мовы, якое заключаецца ў няздольнасці правільна вымаўляць гукі; невыразнае вымаўленне. // перан. Няўменне лёгка, свабодна гаварыць; памылкі ў вуснай мове. У мове.. персанажаў выяўляецца праз коснаязыкасць вузкасць і абмежаванасць іх кругагляду. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)