раздзел інжынернай геалогіі, які вывучае фіз.-мех. і фіз.-хім. ўласцівасці грунтоў з пункту гледжання і магчымасці ўзвядзення на іх разнастайных збудаванняў. Звязана з інж. геадынамікай, літалогіяй, глебазнаўствам, механікай грунтоў і інш.
У самаст. раздзел навукі грунтазнаўства вылучылі ў 1920-я г.рус.вучоныя Ф.П.Саварэнскі, В.А.Прыклонскі, Я.М.Сяргееў і інш. Падзяляецца на агульнае грунтазнаўства (вывучае састаў, структуру, тэкстуру, прыроду трываласці і дэфармаванасці грунтоў, змены іх уласцівасцей пад уздзеяннем прыродных фактараў і ў выніку інж.-гасп. дзейнасці чалавека), рэгіянальнае грунтазнаўства (даследуе асн. заканамернасці фарміравання і прасторавага размяшчэння розных грунтоў), тэхн. меліярацыю грунтоў (распрацоўвае метады штучнага паляпшэння ўласцівасцей грунтоў). У Беларусі сістэматычнае вывучэнне грунтоў праводзіцца з 1930-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫПТО́Н (лац. Krypton),
Kr, хімічны элемент VIII групы перыяд. сістэмы, ат. н. 36, ат. м. 83,8, адносіцца да інертных газаў. Прыродны складаецца з 6 стабільных ізатопаў, найб. колькасць 84Kr (56,9% па аб’ёме). У атмасферы 1,1410−4% па аб’ёме. Англ.вучоныя У.Рамзай і М.Траверс адкрылі К. разам з ксенонам і неонам у 1898, з-за цяжкасці атрымання названы ад грэч. kryptos — схаваны.
Аднаатамны газ без колеру і паху, tкіп -153,36 °C, шчыльн. 3,745 кг/м³ (0 °C). З хім. злучэнняў атрыманы толькі К. дыфтарыд KrF2 — бясколерныя крышталі з рэзкім пахам, наймацнейшы акісляльнік. Выкарыстоўваюць для напаўнення лямпаў напальвання, газаразрадных трубак; радыеактыўны ізатоп 85Кг — як крыніцу β-выпрамянення ў медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАК (Уладзімір Лявонцьевіч) (н. 20.5.1939, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). Працуе ў манум.-дэкар. мастацтве і жывапісе. Сярод твораў: сграфіта «Вучоныя» ў будынку ўлікова-крэдытнага тэхнікума ў г. Пінск Брэсцкай вобл. (1983), «Навука» на будынку школы № 6 (1970), вітражы «Спорт» у Акадэміі фіз. выхавання і спорту (1995), «Прырода» ў Акадэміі паслядыпломнага навучання (1999; усе ў Мінску) і інш.; жывапісныя серыі «Парусны спорт», «Футбалісты», «Хакеісты», «Гімнасткі», «Стары парк» (усе 1980-я г.), «Кітайскія студэнты» (1999), партрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі (2000), спартсменаў, а таксама пейзажы. Творам характэрны абагульненасць форм, экспрэсіўнасць малюнка, дынамізм кампазіцыі і кантрастна-колеравага спалучэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫЯ ЛЕ́НІНСКІЯ ПРЭ́МІІ МІ́РУ,
ганаровыя ўзнагароды, якія прысуджаліся К-там па Міжнар. Ленінскіх прэміях міру (створаны Прэзідыумам Вярх. Савета СССР з удзелам прадстаўнікоў міралюбівых арг-цый інш. краін) грамадзянам любой краіны і міжнар. грамадскім арг-цыям за выдатныя заслугі ў барацьбе за мір і дружбу паміж народамі. Засн. ў 1949 як Міжнар. Сталінскія прэміі «За ўмацаванне міру і дружбы паміж народамі», у 1956—89 — Міжнар. Ленінскія прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі». Прысуджаліся да 1990. Сярод лаўрэатаў вядомыя палітыкі, вучоныя, дзеячы л-ры і мастацтва: Ф.Жаліо-Кюры (1950), Ж.Амаду (1951), П.Робсан (1952), П.Нэруда (1953), Л.Кардэнас (1955), М.С.Хрушчоў (1958), Сукарна (1959), Д.Сікейрас, Р.Кент (1966), С.Альендэ Госенс (1972), І.Гандзі (1985, пасмяротна) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРАЛАПІТЭ́К (ад лац. australis паўднёвы + грэч. pithēkos малпа),
найбольш прымітыўны від чалавека, першы прадстаўнік сям.гамінідаў. З’явіўся ў Афрыцы каля 5—4 млн.г. назад. Аўстралапітэкі мелі невял. рост (120—130 см), вагу (да 40 кг) і аб’ём галаўнога мозга (435—600 см³), масіўныя сківіцы, моцна выражаныя надброўныя дугі, пакаты лоб, падбародак адсутнічаў. Хадзілі на дзвюх нагах, былі здольныя вырабляць найпрасцейшыя каменныя прылады. Унутры віду аўстралапітэкаў вылучаюць падвіды: аўстралапітэк з Афара (australis afarensis), аўстралапітэк афрыканскі (australis afrikanus), аўстралапітэк масіўны (australis robustus, іншая назва парантрап), аўстралапітэк Бойса (australis boisei, іншая назва зінджантрап). Некаторыя вучоныя адносяць да аўстралапітэкаў і чалавека ўмелага (Homo habilis) — першага прадстаўніка роду Homo, які, верагодна, паходзіў ад аўстралапітэка з Афара ці афрыканскага.
Л.І.Цягака.
Аўстралапітэк афрыканскі. Рэканструкцыя. Мастак З.Бурыян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫНАМІ́ЧНАЯ ГЕАЛО́ГІЯ,
адзін з кірункаў геалогіі, што вывучае знешнія і ўнутр.геал. працэсы, якія бесперапынна змяняюць састаў, структурна-тэкстурныя асаблівасці горных парод, будову зямной кары і формы зямной паверхні. З Д.г. вылучыліся асобныя галіны ведаў: тэктоніка, вулканалогія, сейсмалогія, геамарфалогія і інш. Найважнейшыя метады Д.г. — назіранне сучасных геал. працэсаў і іх мадэліраванне ў лабараторных умовах. Як навука ўзнікла ў 19 ст.Вял. ўклад у развіццё Д.г. зрабілі вучоныяангл. Ч.Лаель, аўстрыйскі Э.Зюс, рас. К.І.Багдановіч, І.В.Мушкетаў, У.А.Обручаў, У.У.Белавусаў, Ю.Д.Буланжэ, В.Я.Хаін і інш., бел. Р.Я.Айзберг, З.А.Гарэлік, Р.Г.Гарэцкі, Г.У.Зінавенка, В.С.Канішчаў, Г.І.Каратаеў, Э.А.Ляўкоў, А.В.Мацвееў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адна са старэйшых ВНУ Расіі. Засн. ў 1804 у г. Казань Факультэты: механіка-матэм., выліч. матэматыкі і кібернетыкі, фіз., хім., глебава-біял., геал., геагр., гіст., філал., юрыд., дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Аспірантура. Пры. ун-це НДІ матэматыкі і механікі, хіміі, выліч. цэнтр, астр. абсерваторыя, музеі і інш.навук. ўстановы. У ім вучыліся і працавалі М.І.Лабачэўскі, А.М.Бутлераў, М.М.Зінін, В.М.Кавалеўскі, працавалі У.М.Бехцераў, І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, А.А.Кавалеўскі, К.В.Харламповіч, вучыліся Л.М.Талстой, С.Ц.Аксакаў, І.І.Лажэчнікаў і інш. Дзеячам ун-та належаць навук. адкрыцці сусв. значэння ў галіне матэматыкі, хіміі, фізікі, астраноміі і інш.навук. Выдаюцца «Вучоныя запіскі» (з 1821).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЕ ТАВАРЫ́СТВА МУЗЫКАЗНА́ЎСТВА (франц. Société Internationale de musicologie; CIM),
міжнародная арг-цыя музыказнаўцаў. Створана ў 1927 у Базелі (Швейцарыя), з 1949 у сістэме Міжнароднага музычнага савета пры ЮНЕСКА. Мае на мэце стымуляванне даследчай працы ў розных галінах муз. навукі, падтрымку буйных міжнар. музыказнаўчых мерапрыемстваў, устанаўленне кантактаў паміж вучонымі розных краін свету. Праводзіць кангрэсы (з 1930, з 1967 праз кожныя 5 гадоў), выдае час. «Acta musicologica», з Міжнар. асацыяцыяй Муз. б-к выпускае бібліягр. выданні («Міжнародны каталог музычных крыніц», «Міжнародны каталог музычнай літаратуры» і «Міжнародны каталог музычнай іканаграфіі»), Дырэкторыя т-ва выбіраецца на кангрэсах ад краін, якія маюць не менш як 30 членаў т-ва. Рас. музыказнаўцы і вучоныяінш. краін СНД і Балтыі ўдзельнічаюць у рабоце т-ва з 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
учёный
1.прил. (много знающий) вучо́ны;
учёные лю́дивучо́ныя лю́дзі;
2.прил. (научный) навуко́вы; вучо́ны;
учёный комите́т навуко́вы камітэ́т;
учёное о́бщество навуко́вае тавары́ства;
учёный сове́т вучо́ны саве́т;
учёная сте́пень вучо́ная ступе́нь;
учёный секрета́рь вучо́ны сакрата́р;
3.сущ. (специалист) вучо́ны, -нага м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВАРО́НЫ,
некалькі блізкіх відаў птушак сям. крумкачовых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі найб. вядомая варона шэрая (Corvus cornix) — шматлікая аселая (у некат. мясцінах часткова пералётная); зрэдку з Зах. Еўропы залятае варона чорная (Corvus corone). Некаторыя вучоныя лічаць іх падвідамі аднаго віду (Corvus corone). Летам варона шэрая трымаецца ўзлескаў, палёў, поймаў рэк, зімой — бліжэй да жылля.
Даўж. цела ў сярэднім 47 см. У вароны шэрай апярэнне на спіне і брушку шэрае, крылы, хвост, галава і грудзі чорныя, у вароны чорнай — усё чорнае. На межах арэалаў гэтых відаў трапляюцца гібрыды пераходнай афарбоўкі. У гнездавы перыяд трымаюцца парамі, у астатні час — чародамі. Гняздуюць у лясах, парках, на дрэвах, зрэдку ў зарасніках чароту. Усёедныя. Часам разбураюць гнёзды інш. птушак, у т. л. паляўніча-прамысловых.