грамні́цы, ‑ніц.

1. толькі мн. Свята ў хрысціян, якое прыпадае на 15 лютага па новаму стылю ў праваслаўных і на 2 лютага ў католікаў. Ужо мінулі і грамніцы, Аселі пругкія снягі, І дзень на новыя граніцы Свае заносіць берагі. Колас.

2. адз. (грамні́ца, ‑ы, ж.). Свечка, якую асвячаюць у царкве або касцёле на грамніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падступі́цца, ‑ступлю́ся, ‑сту́пішся, ‑сту́піцца; зак.

1. Падысці вельмі блізка, наблізіцца. Берагі топкія, ніхто падступіцца з вудамі і сеткамі не можа. Савіцкі. Цяпер балота замерзла і падступіцца да [разбітага] самалёта лёгка. Жычка.

2. Звярнуцца з просьбай, прапановай і пад. Не падступіцца да начальства з просьбай. □ Дзяўчатам хацелася загаварыць з лётчыцамі, але дзе ты да іх падступішся. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЯЛІ́КАЕ ВО́ЗЕРА,

у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Дняпро, за 12 км на ПдУ ад г. Рэчыца. Пл. 0,4 км², даўж. 2,7 км, найб. шыр. 220 м. Берагі высокія, пясчаныя. Старычнае.

т. 4, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ТАЧЧЫН ШАР,

праліў паміж Паўн. і Паўд. астравамі Новай Зямлі (Расія). Злучае Баранцава і Карскае м. Даўж. 98 км, найменшая шыр. каля 600 м, глыб. 12 м. Берагі высокія, месцамі стромкія. Большую ч. года праліў укрыты лёдам.

т. 10, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бунта́р, ‑а, м.

Удзельнік бунту ​1. Калі Радзівіл акрыяў, дык загадаў працаваць усе лясы аколіцы, каб знайсці бунтара Саўку Траяна. Гурскі. // Той, хто пратэстуе супраць чаго‑н., хто заклікае да рашучых дзеянняў, да перавароту ў чым‑н. [Абаронца:] — Паводка ўваходзіла ў берагі, і бунтары канчалі універсітэт, наступалі на дзяржаўную службу, рабіліся стараннымі чыноўнікамі і дзеячамі ў розных галінах жыцця. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Кідаючы, пакрыць што‑н. чым‑н.; абсыпаць. Нібыта нейкая дзівосная духмяная пена акіянскага прыбою абкідала гэтыя дрэвы. Дубоўка. // Абкласці, абсыпаць што‑н. з бакоў. Апусціўшы слупы, іх абкідалі ў яме каменнем і зямлёю. Пташнікаў. // безас. Пакрыць высыпкай. Губы абкідала.

2. Абшыць берагі тканіны. Абкідаць швы.

абкіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да абкі́даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінява́ты, ‑ая, ‑ае.

З сінім адценнем, па колеру блізкі да сіняга. Сіняватыя вочы. □ Сіняватая, быццам свінцовая, вада б’е ў берагі, хвалі як бы гамоняць адна з адной. Сабаленка. Дробныя акенцы былі залеплены звонку сіняватым снегам. Бядуля. Віця бачыў худыя грудзі хлапчука, сіняватую скуру, з-пад якой выпіралі рэбры. Нядзведскі. Сыманчук.. стаіць, прыціснуўшыся плячыма да сіняватай сцяны хутарскога хлява. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДРЫЯТЫ́ЧНАЕ МО́РА (італьян. Mare Adriatico),

паўзамкнёнае мора, частка Міжземнага мора, паміж Апенінскім і Балканскім п-авамі. Злучаецца з Іанічным м. пралівам Отранта (шыр. да 75 км). Абмывае берагі Італіі, Славеніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны, Югаславіі, Албаніі. Пл. 114 тыс. км². Найб. глыб. 1230 м. Усх. берагі гарыстыя, зах. нізінныя, месцамі лагунныя. Буйнейшыя залівы: Венецыянскі, Трыесцкі, Манфрэдонія. Каля ўсх. ўзбярэжжа Далмацінскія а-вы. Тэмпература вады на паверхні ў лютым 7—13 °C, у жн. 24—26 °C. Салёнасць 35—38‰. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (да 1,2 м). Развіта рыбалоўства (сардзіны, скумбрыевыя). На шэльфе здабываюць нафту і газ. Галоўныя парты: Трыест, Венецыя (Італія), Рыека, Спліт, Дубраўнік (Харватыя), Дурэс, Влёра (Албанія). На ўзбярэжжы шмат курортаў.

т. 1, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РСКІЯ ВАРО́ТЫ,

праліў паміж а-вамі Вайгач і Новая Зямля ў Паўн. Ледавітым ак.; злучае моры Баранцава і Карскае. Даўж. 33 км, шыр. каля 45 км, найменшая глыб. 52 м. Берагі высокія, камяністыя. Большую ч. года ўкрыты лёдам.

т. 8, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ЛВІЛ (Melville),

востраў у групе а-воў Пары Канадскага Арктычнага архіпелага. У складзе Канады. 41,8 тыс. км². Выш. да 1067 м. Складзены з стараж. крышт. парод. Рэльеф моцна расчлянёны. Берагі стромкія, глыбока парэзаныя залівамі і бухтамі. Арктычныя пустыні. Незаселены.

т. 10, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)