Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гру́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. груз і грузнуў, ‑ла; незак.
Апускацца ў што‑н. топкае, грузкае; вязнуць. Ногі ў гліне грузнуць і коўзаюцца па зямлі.Галавач.Некаторыя [бежанцы] завярнулі проста на поле і грузлі ў вясеннім балоце.Маўр.//перан. Знаходзіцца ва ўладзе чаго‑н. — Ты страціў не ўсё, — адказаў Тэафіл. — Але каб ты надалей грузнуў у клопат ах аб мізэрным жываце, ты страціў бы ўсё, Міха!Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далягля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Уяўная лінія, мяжа паміж небам і зямной ці воднай паверхняй; гарызонт. Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес.Краўчанка.// Частка неба над лініяй гарызонта; небасхіл. Палаў далягляд палярнага сонца, якое так і не ўзышло.Шамякін.// Прастор, які можна акінуць вокам. Далягляд пашырыўся: справа была відаць амаль палова горада, а з боку яго — на жытнёвых палетках каціліся няспынныя хвалі.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спа́дзісты, ‑ая, ‑ае.
Які паступова, непрыкметна паніжаецца, які мае схіл. Па левую руку на спадзістым беразе стаялі цёмныя кусты.Алешка.Танк, ідучы па спадзістаму дну, стаў паступова апускацца ў ваду.Мележ./ Пра хвалі і пад. Вялізныя спадзістыя валы, падобныя на гарыстыя ўзвышшы, каціліся адзін за адным з прамежкамі амаль што ў паўкіламетра.Лынькоў.// Пакаты. У .. [Пятра Мадэставіча] былі спадзістыя плечы, тлустыя грудзі, што зараслі сівым воласам, і вялізны круглы жывот.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
descend
[dɪˈsend]
v.i.
1) зыхо́дзіць, спушча́цца, спуска́цца
He descended in a parachute — Ён спусьці́ўся на парашу́це
2) напада́ць, наско́кваць, накіда́цца
3) перадава́цца ў спа́дчыне
4) пахо́дзіць
5) зьніжа́цца, апуска́цца(да ні́зкага ўчы́нку)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ныра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Поўнасцю апускацца ў ваду. Вада была ласкавая і мяккая, як шоўк, і хлопчыкі з асалодай ныралі і плавалі.Бяганская.Качкі збіліся ў шэры гурт, ныраюць, пераклікаюцца адна з адной.Лупсякоў.
2. Лётаючы ў паветры, крута і хутка апускацца ўніз. Дзед Антон стаяў ля сваёй хаты і бачыў, як.. [самалёты] з вышыні ныралі ўніз і сыпалі бомбы на варожыя войскі.М. Ткачоў.У небе бясконца ныраў уніз і зноў узмываў угору, заліваючы наваколле спевам, палявы жаўрук.Мыслівец.
3.перан.Разм. Хутка знікаць з вачэй, хаваючыся куды‑н. Шэсць чалавек ныраюць у лес і зараз жа знікаюць з вачэй.Колас.Ліхтар гасяць. Двое «шахцёраў» ныраюць у зеў падполля.Мікуліч.Коні сыходзяць з дарогі і разам з вазком ныраюць пад навіслыя галіны сосен і ялін.Лупсякоў.// Знікаць з вачэй і зноў з’яўляцца. Па небе павольна плыў няпоўны месяц, зрэдку ныраў за белаватыя воблакі.Шамякін.
4. У боксе — ухіляцца ад бакавых удараў праціўніка ў галаву.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тану́ць, тану, тонеш, тоне; незак.
1.Апускацца пад ваду на дно пад дзеяннем сілы цяжару. Жалеза тоне. Дрэва не тоне. □ Паведамлялася, што эсмінец вядзе бой з варожымі самалётамі, што эсмінец пашкоджаны і тоне.Кулакоўскі.// Гінуць, паміраць, ідучы на дно. «Нехта тоне, — здагадаўся Валодзька. — Трэба хутчэй ратаваць...»Гамолка.//перан. Гінуць, трацячы жыццёвыя сілы, волю пад уздзеяннем неспрыяльных умоў. Партыя хутка асушыла прышчэпаўскія балоты ў зямельных установах, дзе танула раней любая ініцыятыва, любая добрая задума.Лынькоў.
2.учым. Апускацца ў што‑н. мяккае, сыпкае, вязкае і пад.; засядаць, вязнуць у чым‑н. Тануць у гразі. Тануць у балоце. □ Пыл на дарозе быў, што прысак, ногі танулі ў ім.Шамякін.//перан. Станавіцца мала прыкметным сярод чаго‑н., закрывацца чым‑н. Крайнія хаты танулі ў густым тумане.Навуменка.Дарога ў маёнтак танула ў кустах чаромхі і бэзу.Хомчанка./ Пра гукі. Бывалі моманты, калі надыходзіў перарыў у громе, і тады чулася стральба кулямётаў дзесьці ў полі, на захад ад горада, пасля зноў усё танула ў выбухах артылерыйскіх разрываў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
spuszczać się
незак.
1.апускацца, спускацца;
2. спадзявацца;
spuszczać się na kogo — а) спадзявацца на каго;
давяраць каму
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)