opowieść

ж.

1. аповесць;

2. паданне, сказанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

novel1 [ˈnɒvl] n. рама́н;

a historical novel гістары́чны рама́н;

a short novel апо́весць, наве́ла

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

радыёспекта́кль, ‑я, м.

Спектакль, які перадаецца па радыё. Творчай удачай апошняга часу трэба лічыць радыёспектакль «І нічога ўзамен» па аднайменнай аповесць А. Савіцкага. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bygone [ˈbaɪgɒn] adj. міну́лы, перажы́ты;

bygone years міну́лыя гады́;

“The Tale of Bygone Years” «Апо́весць міну́лых гадо́ў» (твор)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ве́стэрн

(англ. westem = заходні)

фільм, п’еса, аповесць на тэму аб жыцці паўночнаамерыканскіх заходніх штатаў 2-й пал. 19 ст. і аб прыгодах каўбояў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«Рымскія дзяянні» (перакладная аповесць) 8/382

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Пра Шамякаў суд» (аповесць) 9/112

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Прыпо́ведзь ’прымаўка’ (трак., Сл. ПЗБ). Прымаючы пад увагу націск, магчыма, з польск. przypowiedź ’тс’; аднак параўн. чэш. připoveď ’абяцанне’, серб.-харв. при̏поведаповесць, аповед’, славен. pripọ̑ved ’тс’, якія ўзыходзяць да *povědati ’расказаць’ (Сной₂, 578), што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pripovědь, *pripovědъ. Гл. ве́даць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

драматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

1. Надаць (надаваць) якому‑н. твору драматычную форму. Драматызаваць аповесць.

2. Узмацніць (узмацняць) драматызм, напружанасць чаго‑н. Аўтар імкнецца драматызаваць апавяданне, паказаць, якія супярэчлівыя пачуцці не даюць спакою яго герою. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МІКУ́ЛІЧ (Барыс Міхайлавіч) (19.8.1912, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 17.6.1954),

бел. пісьменнік. Вучыўся на літ. курсах у Маскве (1934—35). З 1929 працаваў у бабруйскай газ. «Камуніст», у 1930—36 — у Дзярж. выд-ве БССР і газ. «Літаратура і мастацтва». 26.11.1936 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Новасібірскай вобл. і Краснаярскім краі. З 1947 на Беларусі. Паўторна арыштаваны ў 1949 і высланы ў Краснаярскі край. Друкаваўся з 1927. Выдаў зб-кі апавяданняў «Удар» і «Чорная вірня» (1931), «Яхант» (1935), аповесці «Наша сонца» і «Ускраіна» (1932), «Дужасць» (1934), «Дружба» (1936). Вострасюжэтная, прасякнутая рамантыкай, пафасам тагачаснага будаўніцтва проза М. адлюстравала многае з таго, чым жыла краіна. Аўтар п’есы «Rot Front» (1933). У творах, напісаных у 1945—48, выявілася імкненне заглыбіцца ў мінулае бел. народа, асэнсаваць пройдзены ім шлях (1-я частка гіст. рамана «Адвечнае», у якім узнаўляюцца падзеі 1812 на Беларусі, апубл. 1972; аповесць «Жыццяпіс Вінцэся Шастака» і апавяданне «Зорка»), У 1946—48 напісаў дакумент. «Аповесць для сябе» ў жанры дзённіка (выд. 1987—88). Адзін з першых звярнуўся да паказу гераічнай дзейнасці падпольшчыкаў у час Вял. Айч. вайны (аповесць «Цяжкая гадзіна», апубл. 1959), пасляваен. адраджэння вёскі (аповесць «Зялёны луг», апубл. 1960). У аповесці «Развітанне» (апубл. 1959) расказаў пра апошнюю сустрэчу М.Багдановіча з Беларуссю. На бел. мову пераклаў раман А.Вясёлага «Краіна родная» (з Р.Бахтам), аповесць У.Лідзіна «Магіла невядомага салдата».

Тв.:

Выбранае. Мн., 1959;

Аповесць. Мн., 1985;

Палеская аповесць. Мн., 1991.

Літ.:

Бугаёў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970;

Грамадчанка Т. Барыс Мікуліч // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гг. Мн., 1985;

Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986.

Т.К.Грамадчанка.

Б.М.Мікуліч.

т. 10, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)