апо́весць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
апо́весць |
апо́весці |
| Р. |
апо́весці |
апо́весцей апо́весцяў |
| Д. |
апо́весці |
апо́весцям |
| В. |
апо́весць |
апо́весці |
| Т. |
апо́весцю |
апо́весцямі |
| М. |
апо́весці |
апо́весцях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
апо́весць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Літаратурна-мастацкі твор; эпічны жанр, блізкі да апавядання і рамана.
2. Апавяданне пра якую-н. падзею ў яе паслядоўным развіцці.
Уважліва слухалі сумную а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апо́весць ж.
1. (жанр) по́весть;
2. повествова́ние ср., по́весть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апо́весць, ‑і, ж.
1. Мастацкі твор апавядальнага характару, які займае прамежкавае месца паміж раманам і апавяданнем. Аповесць К. Чорнага «Вясна». □ — Хачу напісаць аповесць, як на Палессі жылі дзве прыгожыя краскі-панны і што з гэтага выйшла, — смяялася Габрынька. Колас.
2. Апавяданне пра якую‑н. падзею ў яе паслядоўным развіцці. Моўчкі слухаў Ігнась журботную аповесць сына невядомых бацькоў. Мурашка. Стары тым часам цягнуў сваю аповесць. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апо́весць. Укр. оповість, польск. opowieść (powieść ужываецца ў знач. ’раман’). Замацавалася да Кастрычніцкай рэвалюцыі (Красней, Веснік БДУ, 1969, 1, 61) пад польскім уплывам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́весть лит. апо́весць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
приключе́нческий прыго́дніцкі;
приключе́нческая по́весть прыго́дніцкая апо́весць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыго́дніцкі приключе́нческий;
~кая апо́весць — приключе́нческая по́весть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праўдзі́вы, -ая, -ае.
1. Які выражае праўду.
Праўдзівая аповесць.
Праўдзіва (прысл.) расказваць.
2. Які любіць гаварыць праўду, імкнецца да праўды.
П. чалавек.
П. характар.
|| наз. праўдзі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
драматызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
1. Перарабіць (перарабляць) які-н. твор, надаючы яму форму драмы.
Д. аповесць.
2. Узмацніць (узмацняць) драматызм, напружанасць чаго-н.
Д. падзеі.
|| наз. драматыза́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)