1. Вялікая металічная пасудзіна круглай формы (для награвання вады, прыгатавання ежы і пад.).
Наліць вады ў к.
2. Пра харчаванне з агульнай кухні.
Ротны к.
Агульны к.
3. Закрытая пасудзіна для ператварэння вады ў пару.
Паравы к.
4.перан. Поўнае акружэнне воінскай групоўкі.
Мінскі «кацёл».
|| прым.катло́вы, -ая, -ае (да 1—3 знач.) ікаце́льны, -ая, -ае (да 3 знач.).
Кацельная ўстаноўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Абла́м1 ’футра’ (Нас., Гарэц.), аблям ’тс’ (Бір. дыс.) < польск.błam ’адно футра’, якое ў сваю чаргу з ням.Flamme, Flamm ’тс’ (Брукнер, 30). Форма аблям сведчыць аб кантамінацыі з аблямаваць, аблямоўка (гл.).
Абла́м2 ’бруствер’ (Гарэц.), ’аблава’ (Касп.). Магчыма, да аблам1 з семантычным пераходам: аблямоўка (на вопратцы) > аблямоўка ’паласа’ > аблямоўка ’акружэнне, аблава’. Аднак больш верагодна, што гэта калька або запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ.lamataĩ ’пастка, сіло’, лат.lamatas ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАГУШЭ́ЎСКІ БОЙ 1941,
бой партыз. атрадаў Багушэўскага (камандзір А.К.Стэльмах), І.Ф.Бяляева і групы сав. ваеннаслужачых, якія трапілі ў акружэнне (камандзір П.С.Гапонцаў), з ням.-фаш. захопнікамі ў г.п. Багушэўск Віцебскай вобласці ў вер. 1941. У ноч на 4 вер.асн. група партызанаў закідала гранатамі памяшканне камендатуры варожага гарнізона ў пасёлку, разграміла раённую ўправу, знішчыла аўтамашыны, пам. ваеннага каменданта Віцебска, што прыехаў на нараду, захапіла трафеі і дакументы і вярнулася на базу. Група прыкрыцця з боку шашы Віцебск—Орша перашкодзіла прыбыццю дапамогі фаш. гарнізону. Акупац. газета «Витебский вестник» паведамляла, што на Багушэўск напаў атрад колькасцю 1000 чал., узброены танкамі, артылерыяй, мінамётамі і кулямётамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНУКА́ЛАЎ (Аляксей Фёдаравіч) (29.2.1916, с. Новарасляеўка Саратаўскай вобл., Расія — 27.4.1944),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Віцебскай і Смаленскай абл. у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Балашоўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі (1936), Іркуцкае ваен. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну ўдзельнік абароны Лепеля, Оршы, Смаленска. Трапіўшы ў акружэнне, у жн. 1941 арганізаваў партыз. атрад «Радзіма», які ў крас. 1942 рэарганізаваны ў брыгаду «Аляксей», камандзірам якой быў Д. (пазней партыз. брыгада яго імя). Падпалкоўнік Д. загінуў у баі ў час выхаду з блакады. У Лепелі на яго магіле помнік, у в. Кавалі Лёзненскага р-на мемар. музей Д., устаноўлены яго бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БУШКІН (Іван Канстанцінавіч) (падп. мянушкі Жан, Бабушкін, Сашка, Назараў; 15.2.1915, в. Малахоўцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 1943),
удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). У Чырв. Арміі з 1935. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У пач.Вял.Айч. вайны трапіў у акружэнне, прыйшоў у Мінск і ўключыўся ў антыфаш. барацьбу. На чале невял. баявой групы выконваў разведвальныя і дыверсійныя аперацыі. З мая 1942 кіраўнік аператыўнай групы Мінскага падп. гаркома КП(б)Б па барацьбе з варожымі агентамі і правакатарамі. 4.2.1943 схоплены гітлераўцамі пры выкананні баявога задання. Загінуў у фаш. катавальнях. Помнікі ў пас. Мірны Баранавіцкага р-на, на радзіме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУМА́НЦЫЯ (Numantia),
старажытна-іберыйскае ўмацаванае паселішча на р. Дуэра ў Іспаніі. Узнікла на месцы стараж. паселішча кельцкага племя арэвакаў. У 154—133 да н.э.гал. цэнтр антырым. супраціўлення. У 153 да н.э. каля Н. разбіта войска рым. консула Квінта Фульвія Набіліёра, у 141 да н.э. — Пампея. У 137 да н.э. Н. аблажыла рым. армія консула Манцына, але сама трапіла ў акружэнне і капітулявала. У 133 да н.э.рым. войска Карнелія Сцыпіёна пасля 9-месячнай аблогі захапіла і разбурыла Н. Частка яго жыхароў скончыла самагубствам, астатніх прадалі ў рабства. Раскопкі Н. ў 1905—23 выявілі гар. ўмацаванні, жылыя памяшканні, лагер Сцыпіёна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
до́бра, прысл.
1. Так, як павінна быць, як адпавядае нормам.
Жылі д.
Д. папрацаваў.
2. Ладна-такі, парадкам, зусім.
Ужо д. сцямнела.
3.безас., у знач.вык. Пра спрыяльную абстаноўку, прыемнае акружэнне.
Д. ў лесе.
4.у знач.часц. Выражае згоду, мае знач.: так, няхай будзе так, згодзен. —
Прыходзь сёння на сход. — Д., прыйду.
Д., я магу згадзіцца з табой.
5.у знач.часц.Ужыв. як пагроза ў знач. глядзі, пачакай жа (разм.).
Д. ж!
Я табе гэта прыпомню!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАРАШЫ́ЛАЎ (Клімент Яфрэмавіч) (4.2.1881, с. Верхняе Луганскай вобл., Украіна — 2.12.1969),
савецкі парт., дзярж. і ваен. дзеяч, Маршал Сав. Саюза (1935). Двойчы Герой Сав. Саюза (1956 і 1968), Герой Сац. Працы (1960). У грамадз. вайну камандзір і чл.РВС шэрагу армій і франтоў. З 1925 нарком абароны СССР. З 1940 нам. старшыні СНКСССР, з 1946 — СМСССР. Чл. Палітбюро (Прэзідыума) ЦККПСС у 1926—60. У 1953—60 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Уваходзіў у бліжэйшае паліт.акружэнне І.В.Сталіна, адзін з арганізатараў масавых рэпрэсій 1930 — пач. 1950-х г. сярод ваенных. Уваходзіў у т.зв. антыпартыйную групу (В.М.Молатаў, Л.М.Кагановіч, Г.М.Малянкоў і інш.), аднак на пленуме ЦККПСС (чэрв. 1957) прызнаў свае памылкі і асудзіў фракцыйныя дзеянні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКІ «КАЦЁЛ»,
акружэнне 3-й, 10-й і часткі 13-й армій Зах. фронту ў раёне Навагрудка і Налібоцкай пушчы Баранавіцкай вобл., Мінскім умацаваным раёне 28.6—4.7.1941 у Вял.Айч. вайну. Утварыўся ў выніку злучэння пад Мінскам ням. 3-й (наступала з Вільнюса праз Маладзечна) і 2-й (наступала ад Брэста і Баранавіч) танк. груп у час Мінска абароны 1941. У акружэнне трапіла 11—15 дывізій, якія мелі значныя страты ў баях пад Гроднам, Ваўкавыскам і Лідай, прарваліся каля Зэльвы, Дзярэчына, Слоніма з беластоцкага «катла». Упартае супраціўленне сав. войск пад Беластокам, Навагрудкам і Мінскам скавала 25 дывізій ням. групы армій «Цэнтр». Каля 12 дывізій Зах. фронту былі разгромлены ў Н.«к.». З цяжкімі баямі з акружэння прарваліся 24-я (ген.-м. К.М.Галіцкі), рэшткі 17-й, 55, 64, 108, 155-й стралк., 36-й кав., 204-й матарызаванай і інш. дывізій, зводныя атрады 11-га (ген.-м. Д.К.Маставенка) і 13-га (ген.-м ГІ.А.Ахлюсцін) механіз. карпусоў. Частка акружэнцаў рассеялася па лясных вёсках, перайшла да партыз. форм барацьбы. «Лясная дывізія» на чале з ген.-лейт. І.В.Болдзіным і палк. І.С.Стральбіцкім з баямі выйшла праз варожыя тылы да Смаленска. 4—5 ліп. 52 тыс. чырвонаармейцаў (паводле ням. звестак) вымушаны былі здацца ў палон. За час ліквідацыі Н.«к.» каля 15 ням. дывізій панеслі адчувальныя страты, што запаволіла рух. ням. злучэнняў да Масквы, дазволіла сав. камандаванню аднавіць у ліп. 1941 Зах. фронт па Дняпры і Зах. Дзвіне, правесці Магілёва абарону 1941, Рагачоўска-Жлобінскую аперацыю 1941, Лепельскі контрудар 1941, рэйд трох кав. дывізій на чале з ген.-палк. А.І.Гарадавіковым па тылах 2-й ням. арміі, падцягнуць рэзервовыя арміі да Смаленска і Бранска.
Літ.:
Еременко А.И. В начале войны. М., 1964;
Памяць: Гіст.-дак. хроніка Навагрудскага р-на. Мн., 1996;