1. (знайсці, адшукаць) áufdecken vt, entdécken vt, erkénnen*vt, féststellen аддз.vt, an den Tag [zum Vórschein] bríngen*;
вы́явіць хі́бы ў пра́цы die Mängel in der Árbeit heráusstellen;
2. (паказаць) zéigen vt, offenbáren vt;
вы́явіць прычы́ны Gründe áufdecken
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сыска́ць, сышчу, сышчаш, свішча; зак., каго-што.
1. Прымусіць заплаціць; патрабаваць, атрымаць з каго‑н. у прымусовым парадку. За свой прыезд у панскі двор Сыскаць з Данілы сорак злотых.Колас.[Сцепаніда:] — Не аддам! А пасаг сышчу праз суд! [Якаў:] — Скулу сышчаш, а не пасаг... Парызыкуй.Галавач.// Вярнуць сабе што‑н. пазычанае каму‑н. Сыскаць хамут і аброць.
2.Разм. Знайсці; адшукаць. Гануля і Яўхім па натуры былі маўклівыя і панурыя. Жартуючы, пра іх казалі: «Чорт сем пар лапц[ей] стаптаў, пакуль такую пару сыскаў».Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; -а́нь; зак.
1.што. Узяць што-н. такое, што знаходзіцца на адлегласці.
Д. талерку з паліцы.
2.да каго-чаго, што або чаго. Дацягнуцца, дакрануцца да чаго-н. аддаленага.
Д. рукой да бэлькі.
Д. дно ў рацэ.
3. Выняць, выцягнуць, набыць што-н., здабыць.
Д. кнігу з партфеля.
Д. асколак з раны.
4.што. Раздабыць што-н.
Д. білет у тэатр.
5.што і чаго. Нажыць што-н. непрыемнае (часцей пра здароўе; разм.).
Д. запаленне лёгкіх.
◊
Дастаць з-пад зямлі (разм.) — любым спосабам адшукаць.
Зімой лёду не дастанешу каго (разм.) — пра вельмі скупога чалавека.
Крукам носа не дастанешкаму (разм.) — не падступішся да каго-н.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нама́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Абмацваючы, адчуць наяўнасць чаго‑н. Намацаць запалкі ў кішэні. Намацаць цвёрдую глебу пад нагамі. Намацаць пульс. □ Грыбок ўпоцемку намацаў конаўку, зачарпнуў вады.Мележ.У вушах у Мішкі ўсё звінела, рукі калаціліся і ніяк не маглі намацаць аўтамата.Паслядовіч.Кладкі аселі на балотнае дно, зараслі мохам, і цяпер не ўсякі ўмее намацаць іх пад вадой.Галавач.
2.перан. Знайсці, адшукаць у выніку пошукаў. На самым краі лесу фары намацалі воз скіданага абы-як бераваку.Лобан.Штаб вырашыў намацаць.. найбольш слабае месца ў варожым кальцы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяке́ра, ‑ы, ж.
1. Прылада, якой сякуць і склюдуюць, у выглядзе насаджанага на тапарышча шырокага прадаўгаватага кліна з лязом з аднаго боку і абухом з другога. У рукі ўзяў сякеру паляшук. Ён размахнуўся раз, другі і трэці... Ад сілы гэтых працавітых рук з гары высокай дуб зваліўся з веццем.Дубоўка.
2. Прымітыўная выкапнёвая прылада з крэменю. Толькі на высокіх курганах яшчэ можна адшукаць астаткі ад таго жыцця, што некалі было тут: гэта крам[я]нёвая сякера, гэта бронзавы кінжал.Самуйлёнак.// Старажытная халодная зброя ў выглядзе такой прылады з доўгай ручкай. Паперадзе ішлі воіны з сякерамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў. Агледзеў майстар камень ды выкаваў з яго споднік для млынавых жорнаў.Якімовіч.// Пазнаёміцца, разглядаючы прадмет за прадметам. За дзень звяно ў сталіцы На вуліцах і пляцах Агледзела святліцы, Тэатры і палацы.Аўрамчык.
3. Выпадкова ці знарок адшукаць, напаткаць прыхаванае. Назаўтра раніцай агледзеў.. [Максімку] дворнік і выгнаў мятлою вон.Якімовіч.
4. Абследаваць, вызначыць стан здароўя арганізма або асобнага органа шляхам агляду, выслухвання і пад. Устрывожаная,.. [Граноўская] агледзела нагу. Рана была невялікая.Гурскі.
5. Прывесці ў парадак; падправіць, паднавіць. Агледзеў іх [будынкі] Антось, падправіў І шулы новыя паставіў У гнілы паркан.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нялёгкі, ‑ая, ‑ае.
1. Значны па вазе, даволі цяжкі. Воз нялёгкі Па гразі Па калодкі грузне.Крапіва.
2. Які патрабуе шмат энергіі, сіл; цяжкі. Праца была нялёгкая. Хто не ведае працы балагола?..Гартны.Паход цэлым атрадам быў нялёгкім, асабліва таму, што пяхота ўвесь час замаруджвала ход конніцы.Брыль.// Такі, якога можна дасягнуць шляхам вялікіх намаганняў, з вялікай цяжкасцю. Тры нялёгкія заданні Мне жыццё дало: На начной дарозе дальняй Адшукаць святло; Скласці песню на той мове І на той зямлі, Над якой у час суровы Буры прагулі; Пакідаючы краіну з сонцам веснавым, Сад квітнеючы пакінуць Па шляху сваім.Танк.// Які звязаны з цяжкасцямі. Рая з наіўнасцю пераймае ўсё, што робіць гэтая спрактыкаваная жанчына, — вучыцца нескладаным, але і нялёгкім абавязкам маці.Шамякін.Усё жыццё — нялёгкая вандроўка.А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1.атаксамапракаго-што,абкім-чым і здадан.сказам. Распытваючы, назіраючы, дазнацца пра што‑н. — Я адзін пайду, — ціхім голасам сказаў Грышка, — я як бачыш аб усім разведаю...Чарот.Гаспадару кватэры даручылі разведаць, калі будзе аперацыя.Чорны.// Здабыць звесткі аб праціўніку і занятай ім мясцовасці. Чарговым заданнем, якое даў Далідовічу камандзір атрада, было разведаць гарнізон у вёсцы Гаць.Шахавец.Між тым праціўнік дакладна разведаў абаронныя лініі падраздзяленняў і ўвёў у бой мінамёты.Кулакоўскі.
2. Зрабіць абследаванне чаго‑н. са спецыяльнай мэтай. Разведаць дарогу. □ [Вадзім:] — Слухай, Мікола, паехалі сёння ноччу рыбу паловім. Я вазьму маторку, заеду да цябе. Я тут разведаў добрыя мясціны.Гаўрылкін.// Знайсці, адшукаць (залежы, радовішча чаго‑н.) у выніку спецыяльнага даследавання. Разведаць запасы калійнай солі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)