З’я́ва ’падзея, факт’. Укр.зʼя́ва ’тс’, польск.zjawa ’здань’, рэдк. ’з’яўленне’, в.-луж.zjaw ’з’ява’, славац.zjav ’тс’. Параўн. ц.-слав.изъꙗвити ’з’явіцца’, ст.-рус.изъявити ’выявіць, паказаць’, ’аб’явіць’. Бяссуфіксны наз. ад дзеяслова зʼяўляцца — зʼявіцца (< jьz‑javiti sę). Значэнне замацавана ў бел. мове, верагодна, пад укр. уплывам у XX ст. У рус., польск. іншае афармленне таго ж кораня: явление, zjawiśko. Параўн. аб’ява. Гл. ява.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вайна́, -ы́, мн. во́йны і (з ліч. 2, 3, 4) вайны́, во́йнаў, ж.
1. Узброеная барацьба паміж дзяржавамі, народамі і пад.
Першая сусветная в.
Вялікая Айчынная в.
Халодная в.
Знаходзіцца ў стане вайны з кім-н. Пайсці на вайну.
В. нерваў (перан.).
2.перан. Пра стан варожасці, барацьбу з кім-, чым-н.
Эканамічная в.
Аб’явіць вайну бракаробам.
|| прым.вае́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
2. Сказаць сваё імя і прозвішча, назву каго-, чаго-н.; адрэкамендаваць.
Хлопец назваў сваё прозвішча.
3. Паведаміць, аб’явіць.
Ён назваў неверагодную лічбу.
4. Вызначыць, ахарактарызаваць.
Ну як н. такі ўчынак?
|| незак.называ́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.называ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Húngerstreikm -(e)s, -s і -e галадо́ўка;
in den ~ tréten*аб’яві́ць галадо́ўку
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
verhängenvt
1) заве́шваць
2) назнача́ць; пастанаўля́ць; аб’яўля́ць;
den Belágerungszustand ~аб’яві́ць аса́днае стано́вішча
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
upadłość
ж.эк. банкруцтва;
upadłość banków — банкруцтва банкаў;
ogłosić upadłość — аб’явіць банкруцтва
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКАЯ НАРО́ДНАЯ САМАПО́МАЧ (БНС),
грамадская нац.арг-цыя на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Створана 22.10.1941 паводле загаду ген. камісара Беларусі В.Кубэ. БНС узначальвалі І.Ермачэнка, Ю.Сабалеўскі. Кіруючы орган — Цэнтр. рада (Цэнтраль, складалася з 13 аддзелаў-рэфератаў), якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы. Паводле статута, БНС ставіла сабе за мэту «памагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеянняў, бальшавіцкага і польскага праследавання, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край, пашыраць і развіваць беларускую культуру». Займалася зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцяў, прадуктаў харчавання, абутку і зімовай вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Кіраўнікі БНС імкнуліся надаць арг-цыі і паліт. функцыі, змяніць зацверджаны акупац. ўладамі статут. У сак. 1943 на з’ездзе Цэнтр. рады і акр. кіраўнікоў БНС прыняты мемарандум, які патрабаваў у ням. улад поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэння бел. ўрада і бел. арміі. Падкрэслівалася, што «ўрад абвесціць аддзяленне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну як ворагу беларускага народа». Аднак гэта не спадабалася ням. адміністрацыі. У чэрв. 1943 БНС рэарганізавана ў Бел. самапомач, дзейнасць якой была абмежавана зборам ахвяраванняў, матэрыяльнай дапамогай, вярбоўкай новых членаў. У 1942 пры садзеянні БНС ствараўся Беларускі корпус самааховы. 1.3.1944 перададзена ў падпарадкаванне Беларускай цэнтральнай рады.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ко́нкурс, ‑у, м.
1. Спаборніцтва, якое мае на мэце выявіць самых лепшых яго ўдзельнікаў. Аб’явіць конкурс. Конкурс на лепшую сучасную п’есу. Фестывальны конкурс. Вытрымаць конкурс.
2. Сход крэдытораў для разгляду спраў неплацежаздольных даўжнікоў у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах.
•••
Па-за конкурсам — а) тое, што і па-за канкурэнцыяй (гл. канкурэнцыя); б) не з’яўляючыся афіцыйным удзельнікам конкурсу.
[Ад лац. concursus — сутыкненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)