вадкасць, што цыркулюе ў лімфатычнай сістэме пазваночных жывёл і чалавека. Забяспечвае абменрэчываў паміж тканкамі і крывёю арганізма. Нашча амаль празрыстая, пасля прыёму ежы белая, непразрыстая, падобная да малака, з вял. колькасцю неэмульгаванага тлушчу. Утвараецца фільтрацыяй плазмы крыві праз сценкі сасудзістых капіляраў у міжтканкавыя прасторы (тканкавая вадкасць). Мае ў сабе да 90% лімфацытаў, бялкі, гармоны, ліпіды, метабаліты, ферменты і інш.Удз. в. — 1,017—1,026; pH 7,4—9. Згусае не так хутка, як кроў (за 10—15 хвілін). Аб’ём Л. ў чалавека 1,5—2 л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСА́Ж (франц. massage),
комплекс прыёмаў механічнага дазіраванага раздражнення паверхні цела чалавека з лячэбна-прафілактычнымі мэтамі. Рэфлекторна ўплывае на функцыян. стан нерв. сістэмы, актывізуе абменрэчываў, паляпшае кровалімфазварот і скарачальную здольнасць мышцаў. Бывае агульны (усяго цела) і мясцовы (асобных ч. цела). Адрозніваюць лячэбны М. (назначаецца ўрачом пры комплексным лячэнні хвароб і траўмаў), спартыўны (трэніровачны, папярэдні, аднаўленчы), гігіенічны (садзейнічае ўмацаванню здароўя), касметычны (памяншае завяданне скуры, праяўленне дэфектаў скуры твару і інш.). Паводле тэхнікі выканання М. падзяляюць на класічны, сегментарны, кропкавы, фінскі, шведскі. Робяць рукамі ці спец. апаратамі. Асн. прыёмы М. — пагладжванне, расціранне, размінанне, вібрацыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫТМІ́ЧНАЯ ГІМНА́СТЫКА,
комплексы фізічных практыкаванняў, якія выконваюцца пад музыку; разнавіднасць аздараўленчай гімнастыкі. Узнікла ў ЗША у 1960-я г., у Расіі і Беларусі — з сярэдзіны 1970-х г. Заняткі Р.г. павышаюць жыццёвы тонус, разумовую і фіз. працаздольнасць, запавольваюць працэс старэння, паляпшаюць работу сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, абменрэчываў, дзейнасць залоз унутр. сакрэцыі, супраціўляльнасць арганізма неспрыяльным уздзеянням, спрыяюць захаванню сілы, гнуткасці і прыгажосці цела.
Пры складанні комплексаў Р.г. ўлічваюцца ўзростава-палавыя асаблівасці, узровень фіз. падрыхтаванасці. Выкарыстоўваюцца агульнаразвівальныя практыкаванні і танц. рухі пад музыку, якая задае тэмп, рытм рухаў і фіз. нагрузку. Гл. таксама Аэробіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНІ́Н,
ферментатыўны бялок, які ўдзельнічае ва ўтварэнні рэчываў, што рэгулююць крывяны ціск, водна-салявы абмен і т-ру цела. Сінтэзуецца ў нырках, потым паступае ў кроў і лімфу. Каталізуе рэакцыю адшчаплення біялагічна неактыўнага пептыду ангіятэнзіну-1 ад a2-глабуліну плазмы крыві (ангіятэнзінагену). Ангіятэнзін-1 пераўтвараецца ў ангіятэнзін-2, які валодае моцным сасудазвужальным дзеяннем, стымулюе сакрэцыю наднырачнікамі гармону альдастэрону. Утрыманне Р. ў крыві — адзін з крытэрыяў артэрыяльнай гіпертаніі, пры прагрэсіраванні якой узровень Р. ўзрастае. Зніжэнне актыўнасці Р.-ангіятэнзінавай сістэмы ў мозгу садзейнічае развіццю ліхаманкі, павелічэнне прыводзіць да зніжэння высокай т-ры цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯХІМІЯ
Біяхімічныя даследаванні на Беларусі пачаліся з адкрыццём у 1923 кафедры біяхіміі на медыцынскім факультэце БДУ (з 1930 у складзе Мінскага мед. ін-та). Найбольш актыўна даследаваліся прыкладныя кірункі біяхіміі ў сельскагаспадарчых навуках, у т. л. ў Бел. сельскагаспадарчай акадэміі, дзе сфармулявана палажэнне аб паступовым утварэнні малекулы хларафілу ў расліннай клетцы (Ц.М.Годнеў). У пасляваенны час біяхімічныя працэсы вывучаліся ў АН Беларусі, у галіновых НДІ і ВНУ. Вывучаліся фізіялогія і біяхімія бульбы (А.С.Вечар, М.М.Ганчарык), лубіну (А.В.Міраненка), рэгулятары росту раслін (С.М.Маштакоў), уплыў грыбной і віруснай інфекцыі на біяхімічныя паказчыкі расліны-гаспадара (В.Ф.Купрэвіч); распрацоўваліся бесперапынны спосаб вырабу яблычных пеністых він (А.С.Вечар, Л.А.Юрчанка), біяхімія клетачных ядраў і пластыд раслін пры экспрэсіі і рэканструкцыі геному (У.М.Рашэтнікаў), уплыў малых доз радыяцыі на абменрэчываў у арганізме (Л.С.Чаркасава), абмен мікраэлементаў пры паталагічных працэсах (В.А.Лявонаў), біяхімічныя працэсы пры старэнні (А.Н.Разумовіч, Г.Р.Гацко). У БДУ даследуецца ўплыў гармонаў наднырачнікаў на абмен глутамінавай кіслаты і паказчыкі вугляводна-энергетычнага абмену (А.Ц.Пікулеў). У Ін-це біяхіміі Нац.АН Беларусі вывучаліся малекулярныя механізмы рэгуляцыі абмену рэчываў, міжвітамінныя і вітамінна-гарманальныя ўзаемаадносіны (Ю.М.Астроўскі і яго вучні — У.У.Буко, У.В.Вінаградаў, Ф.С.Ларын, У.В.Лялевіч, М.К.Лукашык, А.Г.Майсяёнак, Л.І.Няфёдаў і інш.). У Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі вывучаюцца розныя пытанні клінічнай біяхіміі (У.Г.Колб, У.С.Камышнікаў). Роля мікраэлементаў у павышэнні прадукцыйнасці жывёлагадоўлі даследуецца ў Віцебскім ветэрынарным ін-це (Ф.Я.Беранштэйн) і НДІ жывёлагадоўлі (К.М.Сонцаў). У Віцебскім мед. ун-це вырашаюцца пытанні бактэрыяхіміі (А.П.Яфімцава), абмену ліпідаў пры рознай паталогіі (А.А.Чыркін). У Бел.мед. ун-це праводзяцца даследаванні абмену рэчываў пры рознай паталогіі (М.Ф.Меражынскі) па ўдасканаленні фізіка-хімічных метадаў біяхімічных даследаванняў (В.А.Бандарын). Вучні Бандарына ўносяць значны ўклад у вывучэнне абмену рэчываў пры сардэчнай недастатковасці (В.К.Кухта), уздзеянні радыяцыі (Я.Ф.Канапля), злаякасным росце (Т.С.Марозкіна). Вывучаюцца структурныя асновы спецыфічнасці трамбіну і механізмы яго лімфацытапасродкаваных эфектаў (Я.В.Баркоўскі), малекулярныя механізмы ўзаемадзеяння сурфактанту з макрафагамі лёгкіх і іх роля ў развіцці інтэрстыцыяльнага пнеўмафіброзу (А.Д.Тагановіч), антыаксідантная ахова тканак жывёл пры асобным і спалучаным дзеянні гама-апрамянення і кадмію ў розных дозах (В.К.Кухта, Т.С.Марозкіна).
Літ.:
Вечер А.С., Гончарик М.Н. Физиология и биохимия картофеля. Мн., 1973;
Решетников В.Н. Клеточные ядра высших растений: состав, структура, функции. Мн., 1992;
Пантюк И.В. Становление и развитие медицинской биохимии в Беларуси. Мн., 1999;
Антиоксидантная защита тканей животных при раздельном и сочетанном действии γ-облучения и кадмия в различных дозах // Мед. радиология и радиац. безопасность. 2000. Т. 45, №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЕРА́РХІЯў прыродзе,
супадпарадкаванне функцыянальных сістэм Сусвету, пры якім меншыя падсістэмы складаюць большыя, а апошнія з’яўляюцца падсістэмамі больш буйных сістэм ці надсістэм. Надсістэма ўзнікае ў выніку множнасці прынцыпова падобных сістэм або несістэмных блокаў з утварэннем у зноў сфарміраванай сукупнасці асаблівых, больш складаных якасцей. У аснове іерархічных узаемасувязей з’яў, працэсаў і прадметаў у прыродзе знаходзіцца міграцыя хім. элементаў атмасферы, гідрасферы, літасферы і жывой матэрыі. Вял. значэнне ў пераносе элементаў у прыродзе належыць жывым арганізмам, якія ажыццяўляюць абменрэчываў з абіятычным (нежывым) асяроддзем.
Экасістэмы кожнага ўзроўню арганізацыі маюць свой кругаварот рэчываў. У арган. свеце І. выяўляецца ў канкурэнтнай барацьбе за прастору, ваду, сонечнае святло і інш. фактары і праяўляецца ў колькасных суадносінах паміж асобінамі і папуляцыямі. У жывёл І. вызначае сістэму паводзінскіх сувязей паміж асобінамі ў групе (І. эталагічная). Гэтая сувязь рэгулюе ўзаемаадносіны і доступ да корму, сховішча, асобін процілеглага полу (дарослыя дамінуюць над маладымі, самцы над самкамі). Можа быць няўстойлівая, зменная ў залежнасці ад абставін (адноснае дамінаванне), або цвёрдая, устойлівая ў часе (абс. дамінаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВІТУ́ХА (Cuscuta),
род кветкавых раслін сям. павітухавых. Больш за 150 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 6 відаў. Найб. вядомыя П.: еўрапейская (C. europaea), ільняная (C. epilinum), чабаровая (C. epithymum).
Аднагадовыя травяністыя паразітычныя расліны. Сцябло павойнае, бесхларафільнае, нітка- або шнурападобнае, бясколернае ці афарбаванае (аранжавае, жоўтае, ружаватае, чырванаватае), без каранёў і лісця (рэдукавана ў лускавінкі). Абвівае расліну-гаспадара, укараняецца ў яго прысоскамі (гаўсторыямі) і жывіцца сокамі (парушае абменрэчываў, затрымлівае рост і развіццё, часта выклікае гібель). Кветкі дробныя, белыя, жаўтаватыя, ружаватыя ў клубочках, парасоніках або гронках. Плод — каробачка. Паразіты с.-г. культур і кармавых траў, дзікарослых раслін, дрэў, небяспечнае каранціннае пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сератані́н
(ад лац. serum = сываратка + гр. tonos = напружанне)
біялагічна актыўнае рэчыва, якое рэгулюе абменрэчываў, дзейнасць нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
materia
materi|a
ж.
1. матэрыя;
przemiana ~i — абмен матэрыі;
~a międzygwiazdowa — міжзорная матэрыя;
2. матэрыя; рэчыва;
prawo zachowania ~i фіз. закон захавання матэрыі;
przemiana ~i біял.абменрэчываў;
3.мед. гной;
4.уст. тканіна; матэрыя
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАТАБАЛІ́ЗМ (ад грэч. katabolē скіданне, разбурэнне), дысіміляцыя,
сукупнасць хім. працэсаў у жывым арганізме, якія забяспечваюць раскладанне ў ім уласных і тых, што паступілі з ежай (кормам), складаных арган.рэчываў на больш простыя. Непарыўна звязаны з анабалізмам і абменам энергіі ў арганізме. Суправаджаецца паступовым вызваленнем назапашанай у хім. сувязях буйных малекул энергіі, якая выкарыстоўваецца ў арганізме на сінтэз новых арган. злучэнняў, забеспячэнне працэсаў жыццядзейнасці (скарачэнне мышцаў, правядзенне нерв. імпульсаў, падтрыманне т-ры пела, асматычнага ціску і інш.) або назапашваецца ў форме багатых энергіяй фасфатных сувязей, пераважна адэназінфосфарнай кіслаты (гл.Акісленне біялагічнае). Цэнтр. месца ў К. займаюць гліколіз, браджэнне і працэс дыхання. Асн. канчатковыя яго прадукты — вуглякіслы газ, вада, аміяк, мачавіна, малочная кіслата. Як правіла, К. забяспечваецца спецыфічным наборам ферментаў. Шэраг прамежкавых прадуктаў, якія пры гэтым утвараюцца (напр. ацэтылкаэнзім А), звязваюць К. і анабалізм у адзінае цэлае, абумоўліваюць іх узаемазалежнасць і ўзаемаабумоўленасць. У высокаарганізаваных арганізмаў у рэгуляцыі К. акрамя ферментаў удзельнічаюць гармоны і інш. біялагічна актыўныя злучэнні, нерв. сістэма (гл.Нейрагумаральная рэгуляцыя). Паталагічнае павышэнне ўзроўню К. выяўляецца схудненнем, дыстрафіяй і інш. знешнімі прыкметамі і станам арганізма. Многія прыродныя і сінтэтычныя рэчывы, здольныя павышаць ці паніжаць інтэнсіўнасць К., выкарыстоўваюць як лек. сродкі ў тэрапіі хвароб абмену рэчываў.