Прылама́ць у выразе прылама́ць языка ’навучыцца гаварыць’ (Ян.). Да лама́ць (гл.) з пашырэннем семантыкі, якое працягвае прасл. *lamati са значнай семантычнай базай (ЭССЯ, 14, 25–26). Гл. таксама ЕСУМ, 3, 188–189.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пстронг, ж. р. пстронга ’ручаёвая фарэль, Šalmo trutta morpha fano (L.)’ (Інстр. 2, Жук., Жд.). З польск. pstrąg, pstrąga ’тс’ < pstry ’стракаты’; параўн. Брукнер, 445; Банькоўскі, 2, 958. Гл. таксама стронга ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́жа ’дзёран’ (Мат. Гом.), ра́жжа ’тс’ (Ян.). Няясна. Параўн. лат. raža ’ураджай’, паводле Фасмера (3, 492), апошняе з і.-е. *rodi̯ā, звязанае з род 1 (гл.). Параўн. таксама рэ́жа ’дзёран’, гл. рэж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздаро́жа ’бездараж, бездарожжа’ (Скарбы), сюды ж таксама раздаро́жжа ’ростань’, ’месца, дзе сыходзяцца і разыходзяцца дарогі’ (ТСБМ, Сцяшк.), параўн. рус. дыял. раздоро́жье ’ростань’, ’скрыжаванне дарог’, польск. rozdroże ’тс’. Ад раз- і даро́га (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́ржка ’несабранасць’: расторжка мыслей; ’разрыў дамовы’: расторжка вѣнца (Нас.), што сведчыць пра непасрэдную сувязь з то́ргаць (гл.). Параўн. таксама ро́стыржка ’тс’, што выводзіцца з тарга́цца ’тузацца’ (Ласт.), гл. торгацца. Параўн. растаргнуцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суно́жаць ’сенажаць’ (мазыр., ГЧ). Ад больш ранняга сено́жаць (гл. сенажаць) з прыпадабненнем галосных. Параўн. таксама сенажа́ць ’тс’, санажа́тка ’тс’ (ашм., лаг., Стан.), што адзначаны ў дакументах XIII–XV стст. (Станкевіч, Язык, 986).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ткі ’такі’ (Бяльк., Варл.): усё ж ткі (Маладосць, 1991, 10, 115), добра‑ткі падпілі (Беларуская маладзёжная, 1999, 26 ліст.). Звычайна разглядаецца як скарочанае з такі 2 (гл.), аднак параўн. таксама -тка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёлупень ’дурань, асталоп’ (Бяльк., БРС, ТСБМ, Бір. Дзярж., ТС) да папярэдняга. Рэгулярная словаўтваральная мадэль. Параўн. вязень < увязаць. Абсалютная большасць такіх імён аддзеяслоўнага паходжання (SP, 1, 138), што таксама пацвярджае апошнюю этымалогію ёлуп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АПВЕ́ЛІНГ (ад англ. up наверх + well хлынуць),

падыманне водаў з глыбіняў у верхнія слаі акіяна, мора. Выклікаецца ўстойлівымі вятрамі, што зганяюць паверхневыя воды ў адкрытае мора, на месца якіх падымаюцца воды слаёў, што ляжаць ніжэй, а таксама пасатнымі і ўсх. памежнымі цячэннямі ў Атлантычным, Ціхім і інш. акіянах. Асабліва актыўны ў прыбярэжных зонах, дзе вада падымаецца з глыбіняў 100—300 м. Агульная пл. пастаяннага апвелінгу складае 1 млн. км² пры сярэдняй вертыкальнай скорасці падняцця водаў 1 м/сут. З цыркуляцыяй акіянскіх водаў у працэсе апвелінгу звязваюць утварэнне некаторых радовішчаў карысных выкапняў (напр., фасфарытаў), размяшчэнне багатых прамысл. раёнаў акіяна.

т. 1, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПЯРЭ́ННЕ самалёта,

аэрадынамічныя паверхні, прызначаныя для забеспячэння ўстойлівасці і кіроўнасці самалёта. Бывае вертыкальнае (нерухомы кіль з рухомым рулём напрамку) і гарызантальнае (нерухомы ці рухомы стабілізатар з рухомым рулём вышыні або рухомы стабілізатар без руля). Асн. тыпы апярэння: аднакілевае з ніжнім размяшчэннем гарыз. апярэння (звычайнае), T- і V-падобнае, двухкілевае. Звычайна апярэнне размяшчаюць на хваставой частцы фюзеляжа. Ёсць таксама самалёты толькі з верт. апярэннем на канцах крыла, з гарыз. на пярэдняй частцы фюзеляжа і інш.

Апярэнне самалёта: а — звычайнае; б — T-падобнае; в — двухкілевае; 1 — стабілізатар; 2 — руль вышыні; 3 — кіль; 4 — руль напрамку.

т. 1, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)