РО́ЖЫН (Мікалай Васілевіч) (29.11.1926, в. Цёмнае Валагодскай вобл., Расія — 12.3.1993),
бел. філосаф. Д-рфілас.н., праф. (1992). Скончыў БДУ (1958). З 1973 у Сакратарыяце ААН (Нью-Йорк, з 1979 Вена). З 1981 у БДУ (з 1983 заг. кафедры). Навук. працы па гісторыі грамадска-паліт., філас. і эстэт. думкі на Беларусі, еўрап. і амер. філасофіі і этыкі, праблемах развіцця навукі і аб’ектыўнай дакладнасці ведаў у філас. канцэпцыях Новага і Навейшага часу. Аўтар прац «Праблемы эпістымалогіі навуковых ведаў (Крытычны аналіз сучасных англа-амерыканскіх канцэпцый)» (1992), «Праблемы аб’ектыўнай дакладнасці ведаў у еўрапейскай філасофіі. Ад Дэкарта да сучаснасці» (1993) і інш.
Тв.:
Газета «Северо-Западный край»: Очерк обществ.-полит., филос. и эстет. позиции, 1902—1905 гг.Мн., 1970;
Неопозитивистская модель анализа научных теорий: принципы и противоречия // Весн. БДУ. Сер. 3. 1988. №2.
англійскі эканаміст, прадстаўнік класічнай школы палітэканоміі. З 1788 камерсант, з 1812 займаўся навукай, з 1819 чл. парламента. Гал. задачай эканам.навукі лічыў вызначэнне законаў, якія кіруюць размеркаваннем. У асн. працы «Пачатак палітычнай эканоміі і падатковага абкладання» (1817) сцвярджаў, што вартасць прадукцыі вызначаецца колькасцю працы, неабходнай для яе вытв-сці. На аснове сваёй тэорыі працоўнай вартасці стварыў тэорыю размеркавання вартасці паміж класамі грамадства. Стаяў на пазіцыях сац. песімізму, лічыў, што з прычыны абмежаванасці прыродных рэсурсаў эканам. рост з цягам часу спыніцца. Важнай умовай эканам. росту лічыў міжнар. падзел працы, які вядзе да росту прадукцыйнасці працы і эканоміі рабочага часу. Сваёй тэорыяй параўнальных выдаткаў зрабіў вял. ўклад у тэорыю знешняга гандлю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эксперты́за
(фр. expertise, ад лац. expertus = вопытны)
вывучэнне спецыялістам (экспертам) пытанняў, для вырашэння якіх патрэбны спецыяльныя веды ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва і г. д. (напр. бухгалтарская э., судовая э.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
далёкі, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца, адбываецца на вялікай адлегласці або які мае вялікую працягласць.
Далёкая планета.
Д. стрэл.
Далёкая дарога.
На далёкіх подступах (таксама перан.). Далёкая старонка без ветру сушыць (прыказка).
2. Аддзелены ад сучаснага вялікім прамежкам часу.
Далёкае мінулае.
3. Які не мае блізкіх кроўных сувязей.
Д. родзіч.
4.перан. Які мае мала агульнага з кім-, чым-н.
Мы з ім далёкія людзі.
Д. ад навукі чалавек.
5.ад чаго. Які не мае намеру рабіць што-н., думаць пра што-н.
Я д. ад думкі абражаць вас.
6. (толькі з адмоўем). Разумны, кемлівы (разм.).
Дзяўчына не надта далёкая.
|| наз.далёкасць, -і, ж. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ця́га, -і, ДМ ця́зе, ж.
1. Рухаючая сіла, пры дапамозе якой перамяшчаецца што-н., а таксама крыніца такой сілы (жывёла, машына, электрычнасць).
Паравая ц.
Конная ц.
2. Рух газаў, дыму (звычайна ў топачных і вентыляцыйных канструкцыях), які выклікаецца рознасцю ціску.
Печ дыміць ад слабой цягі.
3.перан. Імкненне, прыхільнасць да каго-, чаго-н.
Ц. да навукі.
Неадольная ц.
4. Стрыжань, які перадае рух ад адной часткі механізма да другой (спец.).
Стрэлачная ц.
5. У архітэктуры: тынкавальны або каменны паясок, які падзяляе вонкавыя і ўнутраныя сцены, абрамляе столь і пано.
6. Шлюбны палёт самца слонкі ў пошуках самкі (спец.).
|| прым.ця́гавы, -ая, -ае (у 1 знач.).
Цягавая сіла.
Ц. электрарухавік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заўважа́ццанесов.
1. наблюда́ться, замеча́ться; отмеча́ться;
~жа́ецца ця́га да наву́кі сяро́д мо́ладзі — замеча́ется интере́с к нау́ке среди́ молодёжи;
пры некато́рых хваро́бах ~жа́ецца рэ́зкае паніжэ́нне тэмперату́ры — при не́которых заболева́ниях отмеча́ется (наблюда́ется) ре́зкое пониже́ние температу́ры;
2.страд. замеча́ться, примеча́ться; подмеча́ться; см. заўважа́ць 1, 3
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)