Які знаходзіцца каля вакзала. Прывакзальная плошча. □ Да прыходу цягніка было яшчэ з паўгадзіны, і дзяўчаты сядзелі ў прывакзальным скверыку.Васілевіч.На месцы колішніх прывакзальных драўляных дамкоў і хат быў заліты асфальтам пляц.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнтраліза́цыя
(фр. centralisation, ад лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)
сканцэнтраванне чаго-н. у адным цэнтры, аб’ядноўванне ў адным месцы, у адных руках (напр. ц. кіраўніцтва, ц. капіталу).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
*Мяжу́ха, брэсц.мыжу́ха ’сасна, якая расце на адкрытым месцы’ (Сл. ПЗБ). Сёння успрымаецца як роднаснае да мяжи (гл.). Аднак можна меркаваць, што гэта старажытны балтызм. Параўн. літ.medis, лат.mezs ’лес’. Гл. таксама межаву́ха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адставаць, уступаць, заставацца ззаду; здавацца, таптацца, кульгаць (разм.) □ таптацца на адным месцы, быць у хвасце
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
А́РНЕМ (Arnhem),
горад на У Нідэрландаў. Адм. ц. правінцыі Гелдэрланд. Засн. на месцырым. паселішча. 128 тыс.ж.; з прыгарадамі 293 тыс. (1985). Порт на правым беразе Рэйна. Машынабудаванне, хім., фармацэўтычная, саляная, скураная прам-сць, вытв-сць штучных тканін. Нідэрландскі музей пад адкрытым небам (нар. архітэктура, дэкар. мастацтва), сафары-парк. Паблізу Арнема, у Атэрло — музей Кролер-Мюлер з калекцыяй карцін В. ван Гога. Арх. помнікі 14—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЗІС ЭРО́ЗІІ,
паверхня, на ўзроўні якой вадацёк (рака, ручай) траціць сілу і не можа далей паглыбляць сваё рэчышча. Агульны (або галоўны) базіс эрозіі — узровень Сусветнага ак.; мясцовыя (або часовыя) базісы эрозіі — праточныя азёры, месцы ўпадзення прытокаў у гал. раку, выхады цвёрдых парод, якія запавольваюць глыбінную эрозію ракі. Змена вышыні базісу эрозіі (ваганні ўзроўню мора, векавыя рухі зямной кары і інш.) суправаджаецца ўразаннем даліны або запаўненнем яе рачнымі адкладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛУШ (Міхаіл Андрэевіч) (1924, в. Руда Ліпічанская Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 16.6.1944),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. З мая 1943 радавы атрада «Кастрычнік» партыз. брыгады Першамайскай Баранавіцкай вобл., падарваў 8 варожых эшалонаў. У час бою пры разгроме фаш. гарнізона ў в. Купіск Навагрудскага р-на закрыў сваім целам станковы кулямёт. На радзіме, у в. Купіск і на месцы гібелі яму пастаўлены помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОКС (ад англ. вох скрынка),
1) герметычная камера ці скрынка для захоўвання шкодных, у т. л. радыеактыўных, рэчываў, мікраарганізмаў і для работы з імі. Аснашчаецца акном, доўгімі пальчаткамі або маніпулятарамі, шлюзам для загрузкі і выгрузкі рэчываў, прыстасаваннем для падачы асушаных газаў (сухі бокс).
2) Адасобленыя месцы ў гаражах, прамысл. памяшканнях для размяшчэння аўтамабіляў, выпрабавальных і інш. установак.
3) Адгароджаная частка палаты або ізаляванае памяшканне ў інфекцыйных бальніцах (клініках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВА́РСКАЕ ХА́НСТВА,
феад. дзяржава ў цэнтр.ч. Дагестана ў канцы 12—19 ст. са сталіцай Хунзах. Утварылася на месцы сярэдневяковага «царства» Серыр. Пры Ума-хане (п. 1634) буйное самаст. ўладанне. Найб. магутнасці дасягнула ў 18 ст. З 16 ст. неаднаразова было пад пратэктаратам Расіі, у 1803 увайшло ў яе склад. У 1820—50-я г. ўваходзіла ў імамат. У 1864 Аварскае ханства ліквідавана рас. урадам і пераўтворана ў Аварскую акругу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕТЭРЫНА́РНАЯ ДАПАМО́ГА,
лячэбная дапамога хворай жывёле. Неадкладную ветэрынарную дапамогу аказваюць у экстранных выпадках, калі жывёле пагражае смерць ад хваробы або траўмаў, яна абавязковая пры поласцевых раненнях, кровацячэннях, тымпаніі, коліках, атручэнні, няправільных родах; уключае тэрапеўтычную і акушэрска-гінекалагічную дапамогу, а таксама хірург. аперацыі. Звычайную і неадкладную ветэрынарную дапамогу аказваюць спецыялісты ветэрынарных лячэбніц амбулаторна, стацыянарна або на месцы — у гаспадарцы, на пашы. Прафілактычнае значэнне мае планавая ветэрынарная дапамога — дыспансерызацыя жывёлы.