wrtlos a нічо́га не ва́рты; які́ не ма́е кашто́ўнасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

paromiesięczny

1. які працягваецца некалькі месяцаў;

2. які мае некалькі месяцаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

parotygodniowy

1. які працягваецца некалькі тыдняў;

2. які мае некалькі тыдняў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

liczebnie

колькасна;

liczebnie przeważający — які колькасна пераважае; які мае колькасную перавагу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гаспада́рчы, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, да эканамічнага, вытворчага боку справы.

Гаспадарчыя арганізацыі.

Гаспадарчыя поспехі.

2. Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, патрэбны для яе вядзення.

Гаспадарчыя турботы.

Г. інвентар.

Гаспадарчыя тавары.

3. Даходны, рацыянальны.

Г. падыход да выкарыстання прыродных багаццяў.

4. Уласцівы гаспадару (у 2 знач.).

Гаспадарчае вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́ні, -яя, -яе.

1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж блакітным і фіялетавым.

Сіняе неба.

Сінія вочы.

2. Пра скуру: які мае адценне гэтага колеру.

Сінія губы.

Сіняя панчоха (пагард.) — пра жанчыну, пазбаўленую жаноцкасці: сухую педантку, якую больш за ўсё цікавяць дзелавыя, навуковыя заняткі.

|| памянш. сі́ненькі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падко́ва Поле, якое мае форму падковы (Слаўг.).

ур. Падкова (поле) каля в. Папоўка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

бялу́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -лу́х, ж.

Палярны дэльфін, які ў дарослым стане мае белую афарбоўку.

|| прым. белушы́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяско́лерны, -ая, -ае.

1. Які не мае колеру.

Бясколерная вадкасць.

2. перан. Нічым не адметны, невыразны.

Б. твар.

|| наз. бяско́лернасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяссі́льны, -ая, -ае.

1. Які не мае фізічных сіл, слабы.

Б. хворы.

2. Няздольны што-н. зрабіць; бездапаможны.

Медыцына тут бяссільная дапамагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)