МО́РКВА (Daucus),

род кветкавых раслін сям. парасонавых. Каля 60 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўд. Еўропе, Зах. і Сярэдняй Азіі, Амерыцы, Афрыцы і Аўстраліі. У культуры вядома з 2 ст. да н.э., у Еўропе — з 14 ст. н.э. На Беларусі 1 дзікарослы від (D. carota) з тонкім неядомым караняплодам зрэдку трапляецца ў хмызняках, на схілах, каля дарог. Культывуецца М. пасяўная (D. sativus).

Двух-, зрэдку адна- і шматгадовыя травы з галінастым сцяблом выш. да 100 см. Караняплоды рознай формы і колеру. Лісце перыста-рассечанае. Дробныя кветкі ў складаным парасоніку. Плод — віслаплоднік. Насенне, асабліва дзікіх відаў, мае спецыфічны пах і багатае эфірнымі алеямі. М. пасяўная — адна з асн. агароднінных раслін, вырошчваецца таксама на корм. У культуры двухгадовая расліна, з патоўшчаным сакавітым караняплодам аранжавага, жоўтага, белага, ружовага і фіялетавага колеру. Аранжавыя карані багатыя правітамінам A — карацінам. Лек., харч., кармавая, меданосная расліна.

Літ.:

Переднев В.П. Как вырастить и сохранить морковь. Мн., 1986;

Переднев В.П., Макаревич А.И. Морковь на грядке, на столе и в народной медицине. Мн., 1998.

У.​П.​Пярэднеў.

Морква: 1 — часткі расліны; 2 — сорт Шантэнэ; 3 — сорт Парыжская карацель 443, 4 — сорт Валерыя; 5 — падвіды ўсходняй (азіяцкай) морквы.

т. 10, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

геліятро́п, ‑а, м.

1. Дэкаратыўная раслі; на сямейства агурочнікавых з ліловымі ці белымі пахучымі кветкамі.

2. Мінерал зялёнага колеру з чырвонымі крапінкамі, разнавіднасць халцэдону (служыць матэрыялам для дробных мастацкіх вырабаў).

3. Геадэзічны інструмент для дакладнага вымярэння гарызантальных вуглоў.

[Ад грэч. hēlios — сонца і tropos — паварот.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масянжо́вы, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які мае адносіны да мосенжу. // Зроблены з мосенжу. На камодзе красаваліся масянжовыя падсвечнікі. Бядуля.

2. Колеру мосенжу, бронзавы. Масянжовы загар. □ Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, трох[і] сутулаваты, унурысты і маўклівы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саф’я́н, ‑у, м.

Мяккая, добра вырабленая звычайна яркага колеру авечая скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку мэблі. Увечары бацька зайшоў у пакой Халіды і асцярожна паставіў на стол абабітую саф’янам скрыначку, лёгенька націснуў на вечка. Ус.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярмя́га, ‑і, ДМ ‑мязе, ж.

Верхняе адзенне з даматканага сукна. На нарах стаяў чалавек у доўгай палескай сярмязе цёмна-карычневага колеру. Пестрак. Земскі, ціха гушкаючыся на крэсле, аглядаў сагнутую постаць Максіма ў мокрай сярмязе, гразкіх лапцях. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэнч, ‑а, м.

Прыталеная куртка ваеннага крою з чатырма накладнымі кішэнямі і хлясцікам ззаду. Шырокія плечы .. [начальніка] аблягаў фрэнч ахоўнага колеру, абцягнуты шырокім раменным поясам. Чарнышэвіч. На .. [Купалу] была белая сарочка, .. адкрыты суконны фрэнч з чатырма нашытымі зверху кішэнямі. Рамановіч.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́рвана,

1. Прысл. да чырвоны (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра перавагу чырвонага колеру дзе‑н., наяўнасць чырвані. На дварэ было чырвана, як ад пажару. Пташнікаў. Там [у вёсцы] цяпер цвітуць вяргіні — аж чырвана пад вокнамі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Засмя́гнуць, засма́гнуць ’звянуць, высахнуць’. Рус., кур., смал. засмягнуть ’пакрыцца гноем, каростай’, ’высахнуць’, бранск. засма́гнуть ’высахнуць’, укр. засма́гнути ’загарэць (на сонцы)’, ’запякацца; пакрывацца налётам ад смагі (пра губы)’, чэш. zasmahnouti ’засмажыць да карычневага колеру’. Гл. смягнуць, смага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіняпёс ‘кіслая, неўвапнаваная глеба’ (Сцяшк.), ‘белаватая, вельмі неўрадлівая зямля’ (Юрч. Вытв.). Складанае слова, першая частка да сіні (гл. сіняк5) як абазначэнне светла-шэрага колеру, параўн. паралельную назву сівапёс (гл.); другая частка да *pěsь (гл. пясок).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

vivid [ˈvɪvɪd] adj.

1. жывы́; я́сны; выра́зны, яскра́вы;

a vivid interest жывы́ інтарэ́с;

a vivid imagination па́лкая фанта́зія;

a vivid personality энергі́чны чалаве́к; я́ркая асо́ба;

give a vivid description выра́зна апіса́ць

2. я́ркі;

of a vivid green я́рка-зялёнага ко́леру

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)