У складзе Архангельскай вобл.Рас. Федэрацыі. Утворана 15.7.1929 як Ненецкая нац. акруга, з 1977 сучасная назва. Размешчана на крайнім ПнУеўрап.ч. Расіі. Большая ч. тэрыторыі знаходзіцца за Паўн. палярным кругам. Абмываецца водамі Белага, Баранцава і Карскага мораў. Уключае а-вы Калгуеў і Вайгач. Пл. 176,7 тыс.км². Нас. 46 тыс.чал. (1997), гарадскога 61%. Цэнтр — г.Нар’ян-Мар. Гар. пасёлкі: Амдэрма, Іскацеляў (гл. карту да арт.Архангельская вобласць).
Паверхня нізінная з невял. павышэннямі. На Пн Малазямельская тундра, з Пн на Пд цягнецца Ціманскі краж, на У Вяліказямельская тундра і хр. Пай-Хой (выш. да 467 м). Карысныя выкапні: нафта, газ, торф, флюарыт, буд. матэрыялы; крыніцы мінер. вод. Клімат субарктычны з доўгай халоднай зімой і кароткім летам. Сярэднія т-ры студз. ад -12 °C на ПдЗ да -22 °C на ПнУ, ліп. ад 6 °C на Пн да 13 °C на Пд. Ападкаў 250—400 мм за год. Пашырана шматгадовая мерзлата. Асн. рака — Пячора. Шмат невял. рэк і азёр. Глебы тундрава-глеевыя і тарфяна-глеевыя. Пераважае расліннасць хмызнякова-мохавай і травяна-мохавай тундры. На Пд і ПдЗ — лесатундра з ялова-бярозавымі рэдкалессямі.
Асн. галіны — аленегадоўля, рыбалоўства, паляванне; клетачная зверагадоўля (блакітны пясец, серабрыста-чорны ліс, норка). Мяса-малочная жывёлагадоўля. Вырошчваюць бульбу, агародніну, турнэпс. Вядучыя галіны прам-сці — лесапілаванне (драўніна з леспрамгасаў Рэспублікі Комі) і харч. (рыбакансервавая, мясная, масларобная). Здабыча нафты. Вытв-сць сувеніраў з футра, скуры і сукна. Суднаходства па р. Пячора. Важнае значэнне мае Паўночны марскі шлях. Марскія парты: Нар’ян-Мар і Амдэрма. Аэрапорт у г. Нар’ян-Мар. Газаправод Васілкава—Нар’ян-Мар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІУ́Э (Niue),
уладанне Новай Зеландыі на аднайм. востраве ў паўд.ч. Ціхага ак., у Палінезіі. Пл. 262,6 км². Нас. 1,8 тыс.чал. (1995); жывуць ніуэанцы, або ніуэ — адзін з палінезійскіх народаў. Афіц. мова — англійская, але большасць жыхароў карыстаецца мясц. мовай. Вернікі пераважна пратэстанты. Насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, рыбалоўстве, абслугоўванні турыстаў. Значная эміграцыя ў Новую Зеландыю. Адм. ц. і порт — пасёлак Алофі. В-аў Н. — каралавага паходжання, падняты атол. Паверхня плоская, найб.выш. 66 м. Клімат трапічны, гарачы. Сярэднямесячныя т-ры каля 24 °C, выпадае 2200 мм ападкаў за год. Каля 5,4 тыс.га занята лесам з каштоўнымі пародамі дрэў, астатняя тэр. пад пасадкамі какосавай пальмы і лімонаў, палямі і агародамі (ямс, тара, батат, бананы, агародніна, вострапрыпраўныя расліны), лугамі і пашай. Жывёлагадоўля (свінні, козы). Птушкагадоўля. Пчалярства. Рыбалоўства. Прадпрыемствы харч. прам-сці і па перапрацоўцы какосавых арэхаў. Саматужныя маст. промыслы (цыноўкі, капелюшы, сумкі і інш.). Абслугоўванне турыстаў (пераважна з Новай Зеландыі). Марскія і авіяц. сувязі з Новай Зеландыяй. Аэрапорт. Аснова экспарту — копра, лімоны, драўніна, вострапрыпраўныя расліны, бананы, маст. вырабы, мёд. Востраў атрымлівае фін. дапамогу ад Новай Зеландыі. Грашовая адзінка — новазеландскі долар.
Востраў заселены палінезійцамі ў сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. Адкрыты брыт. мараплаўцам Дж.Кукам у 1774. У 1900 абвешчаны пратэктаратам Вялікабрытаніі, з 1901 пад кіраваннем Новай Зеландыі. У 1901—03 — частка пратэктарата Астравы Кука, з 1903 асобнае ўладанне. У 1966 створана Заканад. асамблея, якая выбіраецца ўсеагульным галасаваннем. З 1974 мае статус «самакіравальная тэрыторыя ў свабоднай асацыяцыі» з Новай Зеландыяй, якая пакінула за сабой пытанні знешніх зносін і абароны Н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́САКА,
горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Осака. 10 609 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1998). Другі (пасля Токіо) па велічыні і эканам. значэнні горад Японіі. Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны порт на Унутр. Японскім м. (больш за 40% экспарту краіны). Міжнар.аэрапорт Ітамі. Гандл.-фін. цэнтр; фондавая, рысавая, бавоўнавая біржы, банкі. Прам-сць: цяжкая, у т. л.вытв-сць сталі, пракату, вырабаў з каляровых металаў; дакладнае машынабудаванне, судна-, энерга-, прылада- і станкабудаванне, вытв-сць радыётэхн. абсталявання; тэкст. (тонкія шарсцяныя і баваўняныя тканіны, трыкатаж), хім. (гумавыя, сінт., лакафарбавыя вырабы), харч. (рыбакансервавая, мукамольная, цукровая і інш.), фармацэўтычная, дрэваапр., паліграф., цэм., шкляная, керамічная. Метрапалітэн. Ун-ты. Музеі: выяўл. мастацтваў і музыкі, горада, яп.маст. рамёстваў і інш. Планетарый. Шматлікія каналы, паркі Наканосіма і Тэнодзі і ландшафтны сад Кэйтаку-эн. Арх. помнікі: храм Сітэнодзі (6 ст., перабудаваны ў 1623), сінтаісцкі храм Тэмангу (10 ст., перабудаваны ў 1901), замак (1586, рэстаўрыраваны ў 1931) і інш.
У старажытнасці на месцы О. існавала паселішча Наніва. У 5—9 ст. у ім была часовая рэзідэнцыя яп. імператараў. З часам развілася ў партовы горад. У 1583—86 правіцель Японіі Хідэёсі Таётомі пабудаваў у О. крэпасць (разбурана ў міжусобнай вайне ў 1615, адбудавана ў 1620—30) і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй У 17—19 ст. буйны горад, важны гандл. цэнтр Японіі. З канца 19 ст. тут развіваецца тэкстыльная, з пач. 20 ст. — цяжкая прам-сць. У пач. 20 ст. О. — адзін з цэнтраў рабочага руху. У 2-ю сусв. вайну часткова разбураны амер. авіяцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМА́НКА (Salamanca),
горад у цэнтр.ч. Іспаніі, у аўт. вобласці Кастылія-Леон, на р. Тормес. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Каля 160 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: харч., тэкст., гарбарна-абутковая. 2 ун-ты.
З 5 ст. да н.э. згадваецца як умацаванае паселішча племя ветонаў. У 3 ст. да н.э. заваявана карфагенянамі, у 2 ст. да н.э. — рымлянамі. У 8—11 ст.н.э. (з перапынкамі) пад уладай арабаў. У час Рэканкісты горад амаль апусцеў, зноў заселены ў 1102. У 1218 засн. Саламанкскі універсітэт, у 1254 бібліятэка. У 1520 С. — цэнтр паўстання камунерас. У 16—17 ст. цэнтр сукнаробства і кнігадрукавання.
22.7.1812 войскі А.Уэлінгтана і ісп. партызаны разбілі каля С. франц. войска. У час Іспанскай рэвалюцыі 1931—39 у С. (з 1936) знаходзілася рэзідэнцыя Ф.Франкл Баамондэ.
Горад-ансамбль С. вызначаецца адносна рэгулярнай планіроўкай вуліц, аднародным буд. матэрыялам (залацісты пясчанік), стылістычным падабенствам будынкаў (пераважна стылі платэрэска і чурыгерэска). Шматлікія арх. помнікі надаюць гораду выгляд музея: рым. мост з 15 арак, раманскія сабор (1140—60) і касцёл Томаса Кентэрберыйскага (перабудаваны ў 15 ст.), кафедральны сабор з рысамі готыкі і барока (1513—1733, арх. Р.Хіль дэ Антаньён і інш.), кляштар дамініканцаў і касцёл Сан Эстэбан (1524—1610), езуіцкая семінарыя (1617—1755), касцёл кляштара аўгусцінцаў (1636—87, размалёўкі Хасэ дэ Рыбейры) і інш. У стылі платэрэска — комплекс універсітэцкіх будынкаў (канец 15—16 ст.). На цэнтр гар. плошчы Пласа Маёр (1729—55, арх. А. дэ Чурыгера і інш.) ансамбль будынкаў у стылі ісп. барока (чурыгерэска). Старая ч. С. ўключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-ДАМІ́НГА (Santo Domingo),
горад, сталіца Дамініканскай Рэспублікі, на паўд. узбярэжжы в-ва Гаіці. 3599 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел аўтадарог, порт на Карыбскім м.Міжнар.аэрапорт. Найважнейшы эканам. і культ. цэнтр, дае больш за палавіну прамысл. прадукцыі краіны. Прам-сць: харчасмакавая (цукр., ромавая, алейная, мылаварная, тытунёвая), тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, цэм., лесапільная, мэблевая. Акадэміі: мовы, гісторыі, музычная. 2 ун-ты. Горад перыядычна церпіць ад ураганаў. Цэнтр турызму.
Засн. ў 1496 Б.Калумбам (братам Х.Калумба) пад назвай Новая Ізабела, потым названы С.-Д. У 1538 у горадзе засн.ун-т. У 16 ст. тут знаходзілася рэзідэнцыя віцэ-караля ісп. калоній у Амерыцы. З 1844 сталіца Дамініканскай Рэспублікі. У 1916—24 акупіраваны амер. войскамі. У 1930 горад знішчаны ўраганам. Пасля адбудовы ў 1936 атрымаў назву Сьюдад-Трухільё (з 1962 зноў С.-Д.). У 1965 горад — арэна баёў паміж урадавымі войскамі і сіламі хунты.
У 1-й пал. 16 ст. горад набыў рэгулярную планіроўку. Забудоўваўся магутнымі каменнымі збудаваннямі ў стылі, пераходным ад готыкі да рэнесансу: манум. вежа Торэ дэль Аменахе (1503—07), замак-палац Каса дэль Альмірантэ (1510—14), сабор (1512—40) з грабніцай Х.Калумба, палац Каса дэ Энгомбе (1535), шпіталі, кляштары, 2-павярховыя жылыя дамы з унутр. дворыкамі. У 1543—1702 узведзены гар. сцены (захаваліся часткова). Пасля ўрагану 1930 узводзяцца жалезабетонныя будынкі. Сярод значных пабудоў 20 ст. — т-р (1913), атэль «Ярагуа» (1943) і інш. Музеі: нац., Нац.маст. галерэя і інш.Калан. цэнтр С.-Д. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАГО́СА (Zaragoza),
горад на ПнУ Іспаніі, на р. Эбра. Адм. ц. аўтаномнай вобласці Арагон і прав. Сарагоса. Каля 650 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. прылада- і аўтамабілебудаўнічая, вытв-сць чыгуначнага, с.-г., эл.-тэхн. абсталявання; харч., хім., тэкст., дрэваапр., коркавая, цэм., гарбарна-абутковая. Канцавы пункт нафтаправода Рота — С. Ун-т. Штогадовыя прамысл. кірмашы.
Засн. ў 27 да н.э. на месцы іберыйскага паселішча як рым. калонія пад назвай Цэзарэя-Аўгуста. У 452 н.э. захоплена свевамі, у 476 — вестготамі. У 714—1118 пад уладай арабаў, у 11 — пач. 12 ст. цэнтр Сарагоскага эмірата. У 1118 горад адваяваны ў арабаў войскамі караля Арагона Альфонса 1, з 1119 сталіца Арагонскага каралеўства, атрымала права самакіравання і інш. прывілеі. У 14—16 ст. адзін з важнейшых эканам. (вытв-сць сукна) і культ. (у 1474 засн.ун-т) цэнтраў Арагона. У 17—18 ст. эканамічна заняпала. У 1-ю ісп. рэвалюцыю 1808—14 (гл. ў арт. Іспанскія рэвалюцыі 19 стагоддзя) двойчы ўзята ў аблогу франц. войскамі (1808, 1808—09). У Іспанскую рэвалюцыю 1931—39 месца баёў паміж рэсп. войскамі і франкістамі.
У структуры цэнтра горада захаваліся рысы рэгулярнай планіроўкі стараж.-рым. калоніі. Сярод помнікаў: рэшткі стараж.-рым. пабудоў, маўрытанскіх будынкаў (10—12 ст.) з узорыстай цаглянай муроўкай, дэкар. купаламі, абліцоўкай шматколернай кафляй, сабор Ла-Сеа (1119—1550; фасад канца 17 ст. ў стылі эрэрэска; вежа 1685), касцёлы ў стылі мудэхар (Санта-Марыя Магдалена і інш.), біржа («лонха», 1551, готыка і платэрэска), палацы 16 ст. ў стылі платэрэска. У С. — правінцыяльны музей прыгожых мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРО́НТА (Toronto),
горад на У Канады. Адм. цэнтр прав. Антарыо. Засн. ў 1749 як франц.гандл. пост. 4,7 млн.ж. разам з прыгарадамі і суседнімі гарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на воз. Антарыо. Міжнар.аэрапорт. Важнейшы гандл.-прамысл., фін. і культ. цэнтр Канады; выпускаецца каля 25% прамысл. прадукцыі краіны. Прам-сць: агульнае машынабудаванне, металаапр., эл.-тэхн., радыёэлектронная, паліграф., хім., гумавая, фармацэўтычная, гарбарна-абутковая, швейная. Метрапалітэн. Ун-ты. Каралеўскі музей Антарыо. Маст. галерэя. Арх. помнікі 19 ст. Паблізу АЭС.
Беларусы ў Таронта. На працягу 20 ст., асабліва пасля 2-й сусв. вайны, у Т. склаўся адзін з гал. асяродкаў бел. дыяспары ў Канадзе. Да 1940-х г. сярод выхадцаў з Беларусі тут не было трывалага нац.-культ. і рэліг. жыцця, яно актывізавалася пасля заснавання Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК; 1948) і Беларускага нацыянальнага аб ’яднання ў Канадзе (1952). Тут выдаваліся газ.«Беларускі эмігрант» (1948—54) і час.«Баявая ўскалось» (1954—81), з 1952 выходзіць газ.«Беларускі голас». Дзейнічалі бел.правасл. прыходы св. Ефрасінні Полацкай (1951—52) і св. Кірылы Тураўскага (1954—55), у 1959 утвораны Беларускі рэліг.-грамадскі цэнтр. У 1965 пры ЗБК створана Згуртаванне беларускіх жанчын Канады. Грамадскую і культ.-асв. працу таксама праводзяць Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады з 1966), Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Т., Беларускі выдавецка-мастацкі клуб «Пагоня» (абодва з 1967). У 1970—83 у Т. знаходзілася Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. У горадзе прайшоў шэраг сустрэч беларусаў Паўн. Амерыкі. Дзейнічае бел.правасл. царква імя св. Ефрасінні Полацкай. Гл. таксама раздзел пра беларусаў у арт.Канада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ЛА,
горад, цэнтр Тульскай вобл. Расіі. на р. Упа. Каля 530 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд. і металаапр. (з-ды: металаапр., «Тульскі камбайнавы завод», «Арсенал», маш.-буд., горнага і трансп. машынабудавання, зброевы, кацельна-вентылятарны, гандл. і тэхнал. абсталявання і інш.), чорная металургія, хім., лёгкая, харчовая. Вытв-сцьмуз. інструментаў, буд. матэрыялаў. Ун-т. Тэатры. Музеі: краязнаўчы, маст., зброі (з 1724). Арх. помнікі: Крэмль (1514—21) з Успенскім саборам (1762—64), царква Благавешчання (1692), інш. будынкі 18—19 ст.
Упершыню згадваецца ў Ніканаўскім летапісе пад 1146. У 13—14 ст. належала Залатой Ардзе. Потым захоплена разанскім князем, у 1503 далучана да Маскоўскага вял. княства. У 1520 пабудаваны каменны крэмль. У 16—17 важны ўмацаваны пункт на паўд. ускраіне Маскоўскай дзяржавы. У 1552 вытрымала аблогу войск крымскага хана Дэўлет-Гірэя. У 1607 у Тульскім крамлі больш за 3 месяцы абараняліся ўдзельнікі Балотнікава паўстання 1606—07. З 17 ст. Т. — цэнтр жалезаапрацоўчай і зброевай вытв-сці. У 1712 тут засн. першы ў Расіі дзярж. зброевы завод. З 1774 Т. — цэнтр Тульскага намесніцтва, з 1796 — Тульскай губ. У 19 ст. тут створаны зброевыя і металаапрацоўчыя з-ды, самаварныя і гармонікавыя ф-кі, развіваліся саматужныя промыслы. У 1929—37 у складзе Маскоўскай, з 1937 цэнтр Тульскай вобл. У кастр. — снеж. 1941 ням.-фаш. войскі аблажылі Т. з З, Пд і У, але не здолелі ўзяць. За мужнасць і гераізм жыхароў горада Т. нададзена ганаровае званне «Горад-герой» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭГЕРА́Н,
горад, сталіца Ірана, у паўд. перадгор’ях Эльбурса на выш. 1100—1300 м. Адм. ц. астана Тэгеран, або Цэнтральны. Больш за 12 млн.ж. у межах метрапалітэнскай тэрыторыі (2001). Гал.трансп. вузел краіны. Міжнар.аэрапорт. Асн.эканам. (больш за 33% кошту прамысл. прадукцыі Ірана) і культ. ц. краіны. Прам-сць: аўта- і авіязборка, вытв-сць радыё- і тэлеапаратуры, быт.эл. прылад, рамонтна-мех.; нафтаперапр., гарбарна-абутковая, тэкст., харчасмакавая (у т. л. тытунёвая), цэм., шкляная і фарфора-фаянсавая. Рамёствы (мазаіка, разьба, чаканка і інш.). Тэгеранскі, Нац. і Тэхнал. ун-ты. Тэатры. Музеі: археал., этнагр., Галестанскі палац, маст. галерэя «Негарэстан».
Першыя звесткі пра Т. у крыніцах 12 ст. У пач. 13 ст. разбураны манголамі. Неўзабаве адноўлены. Зручнае яго геагр. размяшчэнне спрыяла развіццю гандлю. З 14 ст. буйны гандл. горад. У 1404 1-ы з еўрапейцаў у Т. пабываў пасол Кастыліі пры двары Цімура. У 1722 разрабаваны афганцамі. З 1786 сталіца Ірана. Адзін з цэнтраў Іранскай рэвалюцыі 1905—11. У 1906 тут адбылося 1-е пасяджэнне парламента (меджліса). Месца правядзення Тэгеранскай канферэнцыі 1943.
У старым горадзе (рэканструяваны ў 1870—72) знаходзяцца: базар (засн. ў 16 ст.), Галестанскі палац (18—19 ст., цяпер Маст. музей), мячэці Шахская (1809—40) і Селахсалар (1878—90). Сучасны горад з рэгулярнымі кварталамі, прамавугольнай сеткай вуліц з плошчамі, скверамі, фантанамі, забудаваны шматпавярховымі атэлямі, банкамі, адм. будынкамі, 10—12-павярховымі жылымі дамамі ў духу еўрап. архітэктуры, а таксама асабнякамі-катэджамі. Сярод значных пабудоў 1930—50-х г.: комплекс ун-та, Археал. музей, нац.с.-г. банк, будынак Сената, гар. сад са штучным возерам, дзіцячым паркам і павільёнамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІВАСТО́К,
горад, цэнтр Прыморскага краю, у Расіі. Размешчаны на п-ве Мураўёва-Амурскага, вакол бухты Залаты Рог і ўздоўж усх. ўзбярэжжа Амурскага зал. Японскага мора. 613 тыс.ж. (1999). Порт на Ціхім ак. Канцавы пункт Транссіб. чыг. магістралі. Міжнар.аэрапорт. Буйны прамысл. цэнтр Д. Усходу. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне (суднабудаванне, суднарамонт, абсталяванне для рыбнай, дрэваапр., горнай прам-сці), харч. (рыбная, мясная, кандытарская), буд. матэрыялаў. У. — база рыбнага промыслу і здабычы морапрадуктаў; гал.ваен.-марская база Ціхаакіянскага флоту Расіі. Далёкаўсх. навук. цэнтр Рас.АН. 8 ВНУ, у т. л. 2 ун-ты. Марская акадэмія імя Г.І.Невяльскога. 3 тэатры. Філармонія. 6 музеяў, карцінная галерэя. Акіянарыум. Каля У. — бат. сад.
Засн. ў 1860 як ваен. пост. З 1862 порт. З 1870-х г. заняў вядучае месца сярод рас. партоў на Ціхім ак., у 1871 сюды перанесена (з Нікалаеўска-на-Амуры) гал. база сібірскай ваен. флатыліі. З 1880 У. — горад са статусам асобага ваен. губернатарства, з 1888 — цэнтр Прыморскай вобл. У 1897 злучаны чыгункай з Хабараўскам, у 1903 — з Масквой. У 1899 ва У. засн. Усходні ін-т. У крас. 1918 ва У. высадзіліся ваен. дэсанты яп., амер. і англ. войск. У час Чэхаславацкага корпуса мяцяжу 1918 да ўлады ў горадзе прыйшоў Часовы сібірскі ўрад, пазней — А.В.Калчак, у 1920 — земская абл. ўправа. З 1920 У. — цэнтр партыз. барацьбы з японцамі. У снеж. 1920 улада перайшла да Прыморскага абл. ўпраўлення Далёкаўсходняй рэспублікі. 26.5.1921 У. заняты белагвардзейцамі, 25.10.1922 — войскамі Далёкаўсх. рэспублікі. З 15.11.1922 у РСФСР.