1. Які мае форму вугла, сагнуты пад вуглом. Вуглавое злучэнне. Вуглавое жалеза.
2. Які стаіць на вуглу, на перакрыжаванні вуліц. Вуглавы дом.
3.Спец. Які мае адносіны да вымярэння вуглоў. Вуглавы градус. Вуглавое адхіленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знамяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Важны, выдатны па значэнню. Знамянальная дата. Знамянальныя падзеі.
2. Які мае асаблівы сэнс, асаблівае значэнне. Усе глядзелі на сцягі, як на нейкую знамянальную з’яву.Шамякін.
3. Які мае самастойнае значэнне. Знамянальныя часціны мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парто́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да порта 1. Усе .. [падлеткі] былі дзеці партовых рабочых, рыбакоў, служачых.Краўчанка.// Які з’яўляецца портам, які мае порт 1. З больш позніх дакументаў вядома, што сярэдневяковы Мінск быў і партовым горадам.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
статысты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да статыстыкі (у 1, 2 знач.). Статыстычная тэорыя. Статыстычныя даныя.// Які ажыццяўляецца метадам статыстыкі. Статыстычныя назіранні. Статыстычныя табліцы.
2. Які мае адносіны да статыстыкі (у 3 знач.). Статыстычная праверка гіпотэзы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырвонаарме́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да чырвонаармейца, належыць яму. Чырвонаармейская пілотка. □ Высокая, з прыгожымі .. вачыма, стройная, у чырвонаармейскім адзенні, Тоня Любчанка вылучалася сярод сваіх сябровак.Шчарбатаў.
2. Які мае адносіны да Чырвонай Арміі. Чырвонаармейскія часці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́сельны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ясляў (у 1 знач.). Ясельная агароджа.
2. Які мае адносіны да ясляў (у 2 знач.). Ясельная група. Ясельны ўзрост.
3. Які наведвае або можа наведваць дзіцячыя яслі. Ясельныя дзеці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3) які́ма́е бага́тае ўяўле́ньне, з бага́тай фанта́зіяй
a fanciful writer — пісьме́ньнік з бага́тай фанта́зіяй
4) уя́ўны, нерэа́льны, фантасты́чны
a fanciful story — фантасты́чнае апавяда́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АПТЫ́ЧНЫ КВА́НТАВЫ ЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК,
узмацняльнік электрамагнітных хваляў аптычнага дыяпазону спектра, дзеянне якога заснавана на вымушаным выпрамяненні ўзбуджаных атамаў, малекул або іонаў. Першасная эл.-магн. хваля пры распаўсюджванні ў актыўным асяроддзі стымулюе вымушанае выпрамяненне, тоеснае з ёй па частаце, фазе, напрамку распаўсюджвання і характары палярызацыі. Для павелічэння каэфіцыента ўзмацнення актыўнае асяроддзе змяшчаюць у аб’ёмны рэзанатар. Аптычны квантавы ўзмацняльнік мае малы ўзровень шумаў і высокую адчувальнасць. Выкарыстоўваецца ў выхадных каскадах магутных лазераў, сістэмах аптычнай і далёкай касм. сувязі, радыёастраноміі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТА́НІЯ, Арсанія, Арта,
адзін з трох раннефеадальных цэнтраў Стараж. Русі 8—9 ст. Упамінаецца разам з Куявіяй (Кіеўская зямля) і Славіяй (наўгародскія, ці ільменскія, славяне) араб. і перс. географамі. Адны з даследчыкаў атаясамліваюць Артанію з тэр.антаў, другія — з Тмутараканню, трэція — з гарадамі Разань ці Чарнігаў. Ёсць меркаванне, што Артанія мае дачыненне да тэр. Беларусі і, магчыма, знаходзілася недзе на рацэ Рша (сучасная Аршыца, прыток Дняпра), на скрыжаванні падняпроўскіх гандл. шляхоў; арабскае напісанне Арсанія атаясамлівалі з Аршаніяй (ад Орша, Рша).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІМЕ́ДАВА СПІРА́ЛЬ,
крывая, якую апісвае пункт пры руху з пастаяннай скорасцю па прамой, што раўнамерна паварочваецца ў плоскасці вакол аднаго са сваіх пунктаў. Названа ў гонар Архімеда. Калі пункт О лічыць полюсам, а прамую з выбраным на ёй напрамкам за палярную вось, то ўраўненне Архімедава спіраль ў палярных каардынатах: ρ=αφ, дзе α = V/ω (V — лінейная, ω — вуглавая скорасці). Архімедава спіраль мае 2 галіны: суцэльную (φ > 0) і штрыхавую (φ < 0).