Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ка́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Рмн. ‑зак; ж.
1. Апавядальны твор вуснай народнай творчасці або літаратурны твор аб выдуманых падзеях, нярэдка з удзелам чарадзейнай, фантастычнай сілы. Беларускія народныя казкі. Казкі Андэрсена. □ Гэта было адно з тых месц, пра якія калісьці народ расказваў страхотныя казкі — з разбойнікамі, з лесунамі, з русалкамі.Бядуля.Ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць.З нар.//перан.Пра што‑н. незвычайнае, дзівоснае, цудоўнае. Ёсць тут сем хвой. Не хвоі — казка.Колас.Печаная бульба — гэта казка, Паскрабеш нажом — і калі ласка. Жоўтая скарынка, як пірог.Панчанка.
2. Што‑н. выдуманае, нерэальнае; байка 1 (у 2 знач.). Нагаварыць розных казак. □ [Гарлахвацкі] Ну, гэтыя казкі вы расказвайце сваёй бабулі. Ніхто ім не паверыць.Крапіва.
•••
Бабскія казкі — тое, што і бабскія плёткі (гл. плётка 2).
Казаная казка — пра не раз чутае і не вартае ўвагі.
Казка пра белага бычка — пра бясконцае паўтарэнне аднаго і таго ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Стаць у нейкім парадку, на нейкім месцы — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Пастаць у рад. □ Браты пасталі па абодва бакі, пачалі мыць рукі.Лобан.Салдаты пасталі паўкругам каля прамоўцы.Грахоўскі.З бакоў шарэнгай роўнай пасталі камяніцы...Аўрамчык.
2. Спыніцца — пра ўсіх, многіх. Убачыўшы Машу яшчэ каля сасонніку, .. [жанчыны] ўсе, як адна, пасталі і .. глядзелі на яе.Шамякін.
3. Ужываецца ў складзе выказніка ў значэнне зрабіцца кім‑н. або якім‑н. — пра ўсіх, многіх. А потым, калі .. ўсталявалася, аціхла — Радчукі зноў леснікамі пасталі.Сачанка.Вайна толькі паскідала наноснае, людзі пасталі самі сабой.Карпюк.
4. Узяцца за нейкую справу, распачаць работу ў стаячым становішчы — пра ўсіх, многіх. Тыя, якія раней за іншых адвязаліся ад сваіх парашутаў без усялякай каманды, механічна, пасталі з аўтаматамі на варту.Чорны.
5. Утварыцца, узнікнуць у вялікай колькасці. Азёры пастануць у лагчынах за адну гадзіну — такія спорныя былі тады дажджы.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пералама́цца, ‑ламлюся, ‑ломішся, ‑ломіцца; зак.
1. Паламацца напалам, на часткі. Няшчасце прыйшло нечакана — пад напорам моцнага ветру захісталася жалезабетонная калона і, пераламаўшыся пасярэдзіне, упала.Дадзіёмаў.Паплеціна непаслухмяна хіснулася і пераламалася каля самай.. рукі.Мележ.// Пашкодзіцца, зламацца ад удару (пра косці). Нага пераламалася.
2. Паламацца — пра ўсё, многае.
3. Крута сагнуцца, адхіліцца, пайсці ў іншым напрамку. Пераламаўся прамень дрыгатлівы На вострым плячы будана ў Разліве.Барадулін.
4.перан. Рэзка перамяніцца, стаць іншым (пра характар, звычкі, паводзіны і пад.). Нешта з’яднала не зусім дружную вуліцу. Нешта пераламалася ў адносінах добра знаёмых нам суседзяў.Навуменка.// Змяніцца ў горшы бок (пра жыццё, кар’еру і пад.). [Арцюшыха] усім сэрцам разумела маладую жанчыну, жыццё якой пераламалася акурат тады, калі яму сама трэба буяць.Сабаленка.
5.перан. Перарвацца, змяніцца па тэмбру пад уздзеяннем моцных пачуццяў, перажыванняў (пра голас). — Больш затрымлівацца мы не можам! Чуеш, Малько! — Голас маёра вось-вось гатовы быў пераламацца на высокай ноце.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрахо́днасцьж.Únwegsamheit f -; Undurchdrínglichkeit f - (пралес); мед. Verschlúss m -es, -schlüsse
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
нядоўгачасо́вы von kúrzer Dáuer (праз’явы); nicht dáuerhaft, nicht von Dáuer (абрэчах)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вучнёўскі
1. (пра школьніка) Schul ; Léhrlings-, Lehr (на прадпрыемстве);
2. (несамастойны) schülerhaft, Ánfänger-
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вы́весціся
1. (знікнуць) verschwínden*vi (s);
2. (праптушанят) aus dem Ei kríechen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)