СІНІ́ЛАЎ Кузьма Раманавіч (14.5.1902, в. Бывалькі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 31.12.1957),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў ваен. школу ВЦВК (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). З 1919 у Чырв. арміі і войсках НКУС. Удзельнікграмадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У пач.Вял.Айч. вайны нач. пагранвойск Мурманскай акругі, камандзір дывізіі войск НКУС, з кастр. 1941 да 1953 камендант Масквы, потым выкладчык у ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТНІЦА Віктар Васілевіч (1927, в. Курыцічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — май 1944),
удзельнікпартыз. руху ў Палескай вобл. ў Вял.Айч. вайну. З ліп. 1942 у партызанах: разведчык атрада А.Р.Волкава, са жн. 1943 падрыўнік 125-й Капаткевіцкай партыз. брыгады. Пусціў пад адхон 9 варожых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай. У маі 1944 схоплены акупантамі і закатаваны. Узнаг. ордэнам Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПІВАЛДЫ́ЕЎ Мамадалі (20.9.1919, кішлак Пандыган Рыштанскага р-на Ферганскай вобл., Узбекістан — 7.5.1969),
удзельнікпартыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах. фронце; трапіў у палон, пасля ўцёкаў у партызанах: камандзір аддз. разведкі атрада, які дзейнічаў на тэр. Віцебскай і Магілёўскай абл. У 1944 Т. з аддзяленнем абяззброіў ням.-фаш. гарнізон. Пасля вайны старшыня калгасаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧЭ́НКА Міхаіл Мікалаевіч (май 1922, г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. — 9.3.1948),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Новасібірскую ваен.
авіяшколу лётчыкаў (1942). У Чырв. Арміі з 1940. На фронце з 1942, удзельнік баёў на Паўн. Каўказе, Украіне, у Крыме, Румыніі, Венгрыі. Камандзір звяна штурмавікоў лейт. Т. да пач. 1944 зрабіў 103 баявыя вылеты, за час вайны — 150, удзельнічаў у 7 паветр. баях, збіў самалёт праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЦЭ́ВІЧ Мікалай Фёдаравіч (28.10.1914, в. Турцэвічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 14.2.1940),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў ваенна-пях. вучылішча (1939). Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. Камандзір узвода лейт. Т. вызначыўся 14.2.1940 у час разведкі каля воз. Суванта-Ярві: з узводам зрабіў праходы ў драцяной загародзе, атакаваў праціўніка, чым выявіў сістэму агню ворага; загінуў у гэтым баі. У яго гонар перайменавана вёска, дзе ён нарадзіўся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГЛО́ЎСКІ Анатоль Яфімавіч (24.7.1923, в. Лужавіца Валагодскай вобл., Расія — 20.12.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1942. Бранябойшчык радавы У. вызначыўся пры вызваленні Суражскага р-на Віцебскай вобл.: адбіваючы танк. контратаку ворага каля в. Халуднае, са звязкай гранат кінуўся пад галаўны танк праціўніка і падарваў яго, што паспрыяла зрыву контратакі. Каля шашы Віцебск—Сураж яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́К Апанас Рыгоравіч (15.9.1899, в. Пакоснае Краснаярскага краю, Расія — 25.10.1972),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1942 на 1-м Бел. фронце. Сяржант Ч. вызначыўся 4.7.1944 у баях па ліквідацыі мінскага «катла»: у складзе артыл. батарэі ўдзельнічаў у адбіцці 6 контратак каля в. Вузляны Рудзенскага р-на; абкружаны ворагам, адзін агнём з кулямёта прадухіліў пагрозу акружэння батарэі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Фама Паўлавіч (17.10.1900, в. Града Віцебскага р-на — 19.11.1971),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1933). У Чырв. Арміі з 1920, удзельнік баёў на Паўд. і Туркестанскім франтах. У Вял.Айч. вайну з 1941 чл.Ваен. савета Далёкаўсх. фронту, у студз.—сак. 1943 на Волхаўскім фронце. З 1945 нач. палітаддзела Вышэйшай афіцэрскай школы. Да 1947 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бае́ц, байца, м.
1.Удзельнік баёў; воін. Ідзі, баец, у жорсткі бой, Людзям пакутным памажы ты.Астрэйка.// Змагар за грамадскую справу. Яны байцы вялікай раці, Іх хата там, дзе ёсць прастор.Чарот.Яму [Мінску] сягоння безліч творчых спраў, Бо ён баец на мірным полі ратным.Хведаровіч.
2. Радавы ваеннаслужачы або партызан; салдат. Для пераможнага салюта. Якім байцоў Радзіма славіць, Мы ведалі, Урал магутны Даўно Руду ў мартэнах плавіць.Танк.[Намыснік Гані:] — Які ж з цябе баец арміі народных мсціўцаў.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАЎГЯ́ЛА Дзмітрый Іванавіч (1.11.1868, в. Казьяны Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — крас. 1942?),
беларускі гісторык, архівіст, археограф, крыніцазнавец. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). З 1897 працаваў у Віцебскім, Віленскім архівах стараж. актаў. З 1906 член, з 1912 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі, рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества», ганаровы чл.Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Удзельнік Усебел. з’езда 1917. З 1921 заг. Магілёўскага губ. архіва. З 1925 супрацоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 дырэктар б-кі АНБССР, з 1937 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АНБССР. Аўтар прац па гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі. Першы даследаваў гісторыю і гіст. тапаграфію полацкіх, Барысаўскага, Свіслацкага, Аршанскага замкаў, вывучаў гісторыю нац. меншасцей у Беларусі. Складальнік, рэдактар, удзельнік выдання «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў» (т. 27—32, 1899—1906), Актаў Віленскай камісіі (т. 32—37, 1907—12), «Беларускага архіва» (т. 1—3, 1927—30), «Гісторыі Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, 1936) і інш. 10.12.1937 арыштаваны, 11.9.1939 высланы ў Казахстан на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1964.
Тв.:
3 беларускага пісьменства XVII ст.Мн., 1927;
Літоўская Метрыка і яе каштоўнасць для вывучэння мінуўшчыны Беларусі. Рыга, 1933.