астро́г, ‑а, М ‑розе, м.
Уст.
1. Месца, дзе трымаюць зняволеных; турма. Сцяпан толькі пазалетась, калі прыйшлі таварышы, вярнуўся з панскага астрога, прычакаўшы, нарэшце, таго, за што пакутаваў. Брыль. [Гаруе:] — Мяне польскія жандары пасадзілі былі разам з табою [Галенай] у астрог. Чорны.
2. У старажытнасці — умацаваны горад, абнесены тынам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заго́ншчык, ‑а, м.
Удзельнік аблавы, які разам з другімі гоніць звера на паляўнічых. Набралі загоншчыкі трашчотак, ляскотак, свісткоў і пайшлі ў абход некалькіх лясных кварталаў. Пальчэўскі. Загоншчыкі ідуць тым часам на супрацьлеглы край пералеска і ўваходзяць з таго боку на ўчастак, абцягнуты вяроўкай з флажкамі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патро́іць, ‑трою, ‑троіш, ‑троіць;зак., што.
Павялічыць у тры разы. Мы сілы падвоім, мы храбрасць патроім, Мы ворагаў іх жа крывёю напоім, Як ворану вышай арла не лятаць, Так ворагу нашай зямлі не таптаць. Крапіва. Браты падаспелі да вас на падмогу, З’ядналіся разам, патроілі сілы. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкарэ́ць, ‑эе; зак.
Закарэўшы, прыстаць, прысохнуць. Павязка прыкарэла да раны. □ Я раблю намаганне сесці. Недзе на спіне прыкарэла сарочка да свежай раны, коле ў правым баку. С. Александровіч. На ботах ля самых калень разам з пяском прыкарэла жоўтае сасновае шыллё: Вуля нядаўна хадзіў па лесе. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытры́зніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Здацца, паказацца ва ўяўленні, у сне. Перш прытрызнілася мора, а разам з ім і апошнія хвіліны на кацеры, што ішоў на дно. «Беларусь». / у безас. ужыв. Не, мне не прытрызнілася: я чуў, як за дзвярамі твой голас настойліва паўтараў слова «пусціце!» Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што.
1. Распаліць (папяросу, цыгару). — Гарыць яшчэ? Дай прыкуру.. Што за ліха, ніяк ... Чакай, я сваю раскуру... Брыль.
2. Разм. Выкурыць. [Партызан:] — Для вас, таварыш начштаба, ёсць асобна на цыгарачку. [Маеўскі:] — Не. Вы мне давайце з агульнай і тую круціце, разам раскурым. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рысо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Памянш. да рысора.
2. Разм. Каляска на высокіх рысорах. Увечары, калі .. [Міхась] блукаў на дварэ і чакаў брата, каб разам вячэраць, да іх хаты рыжы конь падкаціў добрую рысорку, на якой сядзелі Пятрусь і незнаёмы мужчына. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабутэ́льнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто разам з кім‑н. п’е, п’янствуе. Са свайго пакоя выглянула Аля. Але як толькі ўбачыла гаспадара з сабутэльнікам, у той жа момант дзверы яе пакоя зачыніліся. Кавалёў. Наперадзе ішоў Кастусь Канцавы — былы сябар і сабутэльнік Сашкі, нёс вялізны драўляны крыж. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угнае́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. угнойваць — угнаіць.
2. Рэчыва, якое ўносіцца ў глебу для павелічэння ўраджаю. Мінеральныя ўгнаенні. Зялёныя ўгнаенні. □ Штучнае ўгнаенне зааралі ў глебу разам з гноем. Ермаловіч. Калгаснікі спяшаюцца вывезці на поле як мага больш угнаення, пакуль не папсавалася дарога. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уро́ссып, прысл.
1. У розныя бакі. Бегчы ўроссып. □ Куры ашалела кінуліся ўроссып, далей ад небяспекі. Шыловіч.
2. Асобна, не разам. На доўгіх століках, уроссып, Як карапузы-хлапчукі, Нядаўна вымытыя ў росах, На сонцы спяць баравікі. Гілевіч. Стануць уроссып касцы на палосах, рушыць да бою працоўная раць. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)