СТУПАКО́Ў Юрый Фёдаравіч (24.3.1934, с. Рубцава Мыцішчынскага р-на Маскоўскай вобл. —24.10.1999),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1980). З 1957 працаваў у т-рах Ліпецка, Севастопаля, з 1968 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Выканаўца драм. і характарных роляў. Мастацтва С. вызначаецца глыбінёй пранікнення ў сутнасць вобраза, спалучэннем драм. і камед. пачатку, прастаты знешняга малюнка і псіхал. пераканальнасцю. Сярод роляў у рус. т-ры: Немец («Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча), Навіцкі, Хазяінаў («Трывога», «Соль» А.Петрашкевіча), Карніла («Знак бяды» паводле В.Быкава), Іван Ільіч («Ноч анёла» А.Разанава), Іван Каламійцаў, Сацін («Апошнія», «На дне» М.Горкага), Пабеданосікаў («Лазня» У.Маякоўскага), маркіз дэ Шарон («Мальер» М.Булгакава), Васкоў («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Макдуф («Макбет» У.Шэкспіра), Шрусберы («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Рычард («Усё ў садзе» Э.Олбі) і інш. Здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРНКА (Tmka) Іржы (24.2.1912, г. Пльзень, Чэхія — 30.12.1969),
чэшскі рэжысёр-мультыплікатар, мастак. Нар.арт. Чэхіі (1963). Творчую дзейнасць пачаў у 1928 у т-ры лялек. У 1941—45 мастак у Нац. т-ры ў Празе. Заснавальнік нац. школы лялечнай мультыплікацыі, дзіцячай маст. кінематаграфіі. Сярод фільмаў: «Жывёлы і разбойнікі» [1946, прыз Міжнар. кінафестывалю (Мкф) у Канах, Францыя], «Шпалічак» (1947, прыз Мкф у Венецыі, Італія), «Салавей імператара» паводле Х.К.Андэрсена (1948), «Прынц Баяя» паводле Б.Немцавай (1950, прызы Мкф у Карлавых Варах, Чэхія; Лакарна, Швейцарыя), «Старадаўнія чэшскія сказанні» паводле А.Ірасека (1953, прыз Мкф у Венецыі), «Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я.Гашака (1955), «Сон у летнюю ноч» паводле У.Шэкспіра (1959, гал. прыз Мкф у Канах, прыз Мкф у Венецыі), «Страсць» (1961, гал. прыз Мкф у Обергаўзене, Германія), «Кібернетычная бабуля» (1962) і інш. Ілюстраваў кнігі для дзяцей. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ХАЎ Міхаіл Аляксандравіч (28.8.1891, С.-Пецярбург — 30.9.1955),
расійскі акцёр, рэжысёр, педагог. Засл. арт. Рэспублікі (1924). Пляменнік А.П.Чэхава. Скончыў Тэатр. школу А.Суворына ў Пецярбургу. Працаваў у т-ры Суворына. З 1913 акцёр Маскоўскага маст.т-ра, 1-й Студыі гэтага т-ра, пазней Маскоўскага маст.акад.т-ра 2-га (у 1924—27 маст. кіраўнік). З 1928 за мяжой (Германія, Латвія, Вялікабрытанія, ЗША): іграў у т-ры, здымаўся ў кіно, кіраваў тэатр. студыямі. Акцёр, надзелены вынаходлівасцю, абвостраным адчуваннем драматызму жыцця, схільны да экспрэсіяністычнага гратэску: Эрык XIV («Эрык XIV» А.Стрындберга), Гамлет, Мальволіо («Гамлет», «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Аблявухаў («Пецярбург» А.Белага) і інш. Даследаваў праблемы акцёрскай псіхатэхнікі; пераасэнсаваўшы законы тэатр. творчасці, адкрытыя К.Станіслаўскім, распрацаваў «тэорыю імітацыі» (магчымасці поўнага пераўвасаблення акцёра). Аўтар. кн. «Шлях акцёра» (1928), «Пра тэхніку акцёра» (1953).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Укрыць з усіх бакоў, абгарнуць чым‑н.; захутаць. Ахутаць шыю шалікам.
2.перан. Пакрыць чым‑н., агарнуць. Шэрань заслала палі, схавала абрысы ўзгоркаў і пералескаў, ахутала бярозавыя гаі і прысады ля дарог.Хадкевіч.Цёмная восеньская ноч ахутала Неапалітанскі заліў.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залама́цца, ‑ломіцца; зак.
1. Сагнуўшыся, надламацца. Шыла заламалася ў падэшве бота.
2.Разм. Крута завярнуць убок (пра дарогу, рэчку і пад.). У лагчыне, праз мост пераскочыўшы, каленам заламаўся шлях.Скрыган.
3.перан. Страціць сілу, разбег. Гэта на нашых грудзях Заламаліся хвалі, Што над Еўропай, Як чорная ноч, бушавалі.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жме́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Рмн. ‑нек; ж.
Памянш.да жменя; невялікая жменя. Аднойчы Ліпка нават не вытрымала: заўзята паплявала ў малыя жменькі, як гэта робяць хлопчыкі, разагналася і пабегла.Брыль.Тут жменька нас — салдат марской пяхоты. Ляжым. Не спіцца. Ноч. Імжыць імжа. Налева мора, ўперадзе мяжа.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завыва́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. завываць — завыць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Завыванне ветру. □ Над шашою з завываннем праляцеў самалёт, пачуліся выбухі, енкі і стогны, плач дзяцей.Гурскі.Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. Здавалася, не будзе канца яе лютай сіле, яе злоснаму завыванню.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1.пераважнамн. (невыго́ды, ‑аў). Адсутнасць выгодаў. Невыгоды кватэры.
2.Разм. Нягода, непрыемнасць; цяжкае становішча. Невыгоды жыцця. □ Міша, у сваю чаргу, думаў, што горшае яшчэ наперадзе і што ў дадатак да ўсёй невыгоды насоўваецца ноч.Пестрак.Не так шкода, як невыгода.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазна́чыцца, ‑чыцца; зак.
1. Прыкметна змяніцца. [Марынчук:] — Нешта не разбяруся, — еў я той хлеб ці не еў? Нічога не пазначылася.С. Александровіч.
2. Зрабіцца бачным; зрабіцца прыкметным. Маршчыны пазначыліся. □ Наўкол палыхалі пажары, а ў лесе скрозь усю ноч было цёмна, і толькі пад ранне патроху пазначылася пад нагамі дарога.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.
1. Абазвацца стогнам. Мне здалося, што нехта прастагнаў.Скрыпка.//што і без дап. Сказаць са стогнам. — Там жа немцы! — прастагнаў артылерыст, чорны, як цыган, хлопец.Хомчанка.«Божа мой, божа мой», — прастагнаў Мішурын і заплюшчыў вочы.Чорны.
2. Стагнаць некаторы час. Прастагнаць усю ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)