вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Проня, на скрыжаванні аўтадарог на Горкі, Оршу і Дуброўна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнЗ ад г. Горкі, 101 км ад Магілёва, 5 км ад чыг. ст. Зубры. 389 ж., 176 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ВА,
вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на У ад горада і чыг. ст. Бяроза, 100 км ад Брэста. 790 ж., 244 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Багародзіцкая царква (1820).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ЎКА,
вёска ў Язёрскім с/с Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Лабчанка, каля аўтадарогі Чэрыкаў—Слаўгарад. Цэнтр калгаса. За 15 км на ПдЗ ад г. Чэрыкаў, 92 км ад Магілёва, 47 км ад чыг. ст. Крычаў. 464 ж., 145 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМУСЁЎ (Андрэй Фёдаравіч) (5.10.1908, в. Высокае Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 8.5.1965),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, мінамётчык. Вызначыўся ў кастр. 1943 у баях на тэр. Лоеўскага р-на, дзе першы з роты фарсіраваў Дняпро, у баі за плацдарм удзельнічаў у адбіцці контратак праціўніка, чым забяспечыў пераправу інш. падраздзяленняў. Пасля вайны старшыня калгаса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯЧА́,
вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Свячанка, на аўтадарозе Лепель—Віцебск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на З ад г.п. Бешанковічы, 63 км ад Віцебска, 32 км ад чыг. ст. Чашнікі. 326 ж., 139 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1895).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЙЛАВІЧЫ,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Нясвіж—Бузуны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнУ ад г. Нясвіж, 114 км ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Гарадзея. 795 ж., 525 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Касцёл Сэрца Ісуса. Магіла ахвяр фашызму. У Вял.Айч. вайну ў вёсцы адбыўся Сейлавіцкі бой 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТНІКІ,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Свіслач. Цэнтр Ананіцкага с/с і калгаса. За 15 км на Пн ад г. Мар’іна Горка, 55 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Пухавічы. 402 ж., 127 двароў (2001). Міжгасп. аб’яднанне «Ананічы», прадпрыемствы па памоле мукі і разліве спіртных напіткаў. Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДА́,
вёска ў Даўгінаўскім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл., на левым беразе р.Зах. Дзвіна, каля аўтадарогі Міёры—Верхнядзвінск. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПнУ ад г. Міёры, 176 км ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Верхнядзвінск. 385 ж., 176 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Расчысціць, вызваліць ад дрэў, кустоў. Іван Леўчык — старшыня калгаса — даўмеўся: каб тое балота не здратавала жывёла, расцерабіць яго, узараць дзірван і засеяць цімафееўкай.Сабаленка.[Танкісты] расцерабілі, падрыхтавалі палянку для танкавага парка.Мележ.// Выкарчаваць, выдаліць з якога‑н. месца. Тыя, каму на сядзібах трапілі палянкі з рэдкім лесам, лічылі сябе шчасліўчыкамі. Яны хутчэй расцярэбяць яго і хутчэй зрубяць зямлянкі-хаткі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экску́рсія, ‑і, ж.
1. Наведванне (звычайна калектыўнае) чаго‑н., паездка, прагулка куды‑н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай. Экскурсія ў музей. □ Экскурсія закончылася, але нікому з вучняў не хацелася пакідаць завод — так тут усё было цікава, захапляюча.Рунец.
2.Разм. Група ўдзельнікаў такой паездкі, прагулкі, наведвання. І вось аднойчы, ужо сярод лета, на Манін агарод прыйшла цэлая экскурсія: старшыня калгаса, брыгадзіры і Іван Навумавіч.Якімовіч.
[Ад лац. excursus — вылазка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)