трохвыме́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае тры вымярэнні (даўжыню, шырыню і вышыню). Трохвымерная дэталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохство́ркавы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох створак, які мае тры створкі. Трохстворкавая шафа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трука́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да трукача, трукацтва, уласцівы трукачу. Трукацкі прыём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыянгуляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да трыянгуляцыі (у 2 знач.). Трыянгуляцыйная вышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туарэ́гскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да туарэгаў, які належыць, уласцівы ім. Туарэгская пісьменнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тунгу́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тунгусаў, які належыць, уласцівы ім. Тунгускія звычаі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупалі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае ліст (лісце) тупой, расшыранай к канцу формы. Тупалісты клён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турбакампрэ́сарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да турбакампрэсара, звязаны з яго работай. Турбакампрэсарны рухавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туркме́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да туркменаў, які належыць, уласцівы ім. Туркменская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турысты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да турызму. Турыстычныя паходы. Турыстычнае бюро. Турыстычны часопіс.