Дэмакратычная Рэспубліка Сан-Таме і Прынсіпі (República Democrática de São Tomé e Principe), дзяржава на а-вах Сан-Таме (пл. 836 км²), Прынсіпі (пл. 128 км²) і інш. у Гвінейскім зал., каля зах. берагоў Афрыкі. Пл. 1 тыс.км². Нас. 154,9 тыс.чал. (1999). Сталіца — г. Сан-Таме. Дзярж. мова — партугальская. Падзяляецца на 2 правінцыі. Нац. свята — Дзень незалежнасці (12 ліп.).
Дзяржаўны лад. С.-Т. і П. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1990. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на 5 гадоў. Заканад. орган — Нац. народны сход (55 дэпутатаў), які выбіраецца на 4 гады. Выканаўчая ўлада — Савет Міністраў на чале з прэм’ер-міністрам, якога прызначае прэзідэнт.
Прырода. У рэльефе астравоў, складзеных пераважна з базальтаў, вылучаюцца вулканічныя конусы (выш. да 2024 м на в-ве Сан-Таме, да 821 м на в-ве Прынсіпі). На в-ве Прынсіпі клімат экватарыяльны вільготны, на в-ве Сан-Таме — пераходны да трапічнага з дажджлівым (кастр. — май) і сухім (чэрв. — вер.) сезонамі. Сярэднія месячныя т-ры ад 23 да 27 °C. Ападкаў за год ад 1000 мм на ўзбярэжжах да 2000—3000 мм у гарах. Натуральная расліннасць — густыя вільготна-экватарыяльныя лясы з кашт. пародамі дрэў (у т. л. эбенавае дрэва), ёсць другасныя хмызнякі, у вусцях рэк — мангравыя зараснікі. У жывёльным свеце шмат птушак і насякомых. Мора багатае рыбай, ракападобнымі і малюскамі.
Насельніцтва. Жывуць сантамійцы (саманазва тонгаш), нашчадкі афрыканцаў-рабоў, вывезеных у 15—16 ст. з краін Зах. і Паўд. Афрыкі, часткова афрыкана-партугальскія метысы. Ёсць невял. групы партугальцаў і нядаўніх эмігрантаў з краін Зах. Афрыкі. Сярод вернікаў пераважаюць католікі, ёсць пратэстанты; захоўваюцца мясц. вераванні. Сярэднегадавы прырост больш за 3%. Сярэдняя шчыльн. 155 чал. на 1 км². 95% нас. пражывае на в-ве Сан-Таме, дзе на ўзбярэжжы шчыльн. больш за 300 чал. на 1 км² У гарадах жыве каля 40% нас., у т. л. ў г. Сан-Таме каля 50 тыс.ж. Большая ч. насельніцтва занятая ў сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве.
Гісторыя. На момант адкрыцця ў 1470—71 партуг. мараплаўцамі Ж. ды Сантарэнам і П.Эшкабарам астравы былі незаселены. З 1485 пачалася іх каланізацыя партугальцамі. У пач. 16 ст. тут створаны плантацыі цукр. трыснягу, для працы на якіх прывозілі рабоў з Афрыкі, найб. з Анголы. Рабы часта ўзнімалі паўстанні, найбуйн. з іх адбылося ў 1595—96. Змешанае насельніцтва (мулаты) было свабоднае, але непаўнапраўнае. Пасля скасавання ў 1875 рабства гал. галіной эканомікі стала вытв-сць какавы і кавы. У 1951 астравы атрымалі статус заморскай тэрыторыі, а ў 1972 — мясц. аўтаноміі Партугаліі. У 1953 адбылося паўстанне ў падтрымку незалежнасці краіны, якое было задушана партуг. войскамі. З 1960 барацьбу за незалежнасць астравоў вёў створаны ў эміграцыі К-т за вызваленне С.-Т. і П. (з 1972 — Рух за вызваленне, РВСТП). Пасля рэвалюцыі ў Партугаліі (крас. 1974) новы партуг. ўрад прызнаў незалежнасць астравоў.
12.7.1975 абвешчана Дэмакр. Рэспубліка С.-Т. і П., а лідэр РВСТП М.Пінту да Кошта стаў яе першым прэзідэнтам. У краіне быў усталяваны аднапартыйны рэжым РВСТП і абвешчаны курс на сацыяліст. будаўніцтва і супрацоўніцтва з сацыяліст. краінамі. Цяжкае эканам. становішча ў 1980-я г. прымусіла ўрад С.-Т. і П. пачаць збліжэнне з краінамі Захаду і лібералізацыю паліт. і эканам. жыцця. У жн. 1990 прынята канстытуцыя краіны, якая ўвяла прамыя прэзідэнцкія выбары, шматпартыйнасць і грамадз. свабоды. На першых свабодных выбарах у студз. 1991 перамагла апазіцыя, лідэр якой М.Траваада ў сак. 1991 абраны прэзідэнтам краіны. У 1990-я г. ажыццёўлены рынкавыя рэформы ў эканоміцы, але эканам. становішча краіны застаецца складаным. Яна моцна залежыць ад замежнай эканам. дапамогі. С.-Т. і П. — чл.ААН (з 1975). Дзейнічаюць паліт. партыі і арг-цыі: Рух за вызваленне С.-Т. і П., Партыя дэмакр. канвергенцыі — група незалежнае дэмакр.дзеянне, кааліцыя дэмакр. апазіцыі.
Гаспадарка. Слабаразвітая с.-г. краіна монакультурнай арыентацыі. Штогадовы даход на 1 чал. 1100 дол. Сельская гаспадарка дае 23% даходаў краіны, прам-сць — 19%, абслуговыя галіны — 58%. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 40 тыс.га зямлі. Каля 10 тыс.га пастаянна арашаецца. Пераважаюць дробныя сял. гаспадаркі, ёсць дзярж. плантацыі. Гап. культура — какава, займае каля 28 тыс.га, штогадовы збор каля 10 тыс.т. Інш. экспартныя культуры: кава, какосавая і алейная пальмы, бананы, ваніль, карыца, перац, кола, хіннае дрэва. На ўласныя патрэбы на невял. плошчы вырошчваюць маніёк, ямс, фасолю, проса, кукурузу, агародніну. Трапічнае садоўніцтва (асабліва хлебнае дрэва і папайя, або дыннае дрэва). Жывёлагадоўля развіта слаба, пад лугамі і пашай каля 1 тыс.га. Пераважае гадоўля буйн. раг. жывёлы (каля 3 тыс. галоў) і свіней. Птушкагадоўля. Рыбалоўства, лоўля чарапах і васьміногаў. З галін прам-сці найб. развіты харч. (мукамольная, алейная, рыбаперапрацоўчая, піваварная), тэкст., мылаварная, лесапільная і дрэваапрацоўчая, буд. матэрыялаў. Вытв-сць электраэнергіі 15 млн.кВт∙гадз (1998) на невял. цеплавых электрастанцыях і ГЭС. Саматужныя промыслы і рамёствы. Транспарт пераважна аўтамабільны і марскі. На астравах 320 км аўтадарог, у т. л. 218 км з цвёрдым пакрыццём. Асн. парты Сан-Таме і Санту-Антонью, 2 аэрапорты, у т. л.міжнар. на в-ве Сан-Таме. У 1997 экспарт склаў 5,3 млн.дол., імпарт 19,2 млн.дол. У экспарце пераважаюць какава (90%), кава, пальмавы алей, копра, рыбапрадукты; у імпарце — харч. і прамысл. тавары, нафтапрадукты. Асн.гандл. партнёры: Партугалія, Нідэрланды, Францыя. Турызм. Краіна атрымлівае эканам. дапамогу ад міжнар. арг-цый і асобных краін, на 1995 яна склала 57,3 млн.дол. Грашовая адзінка — добра.
І.Я.Афнагель (прырода, насельніцтва, гаспадарка).
Герб і сцяг Сан-Таме і Прынсіпі.Да арт.Сан-Таме і Прынсіпі. Ландшафт на востраве Сан-Таме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mit
1.prp (D)
1) (ра́зам) з…;
~ séinem Freund са сваі́м ся́брам
2) указвае на змесціва:
Káffe ~ Rahm ка́ва з вяршка́мі
3) ужываецца пры абазначэнні прылады, сродку, пры дапамозе якіх выконваецца дзеянне:
~ der Féder пяро́м; ~ dem Áuto fáhren*е́хаць на аўтамабі́лі;
~ der Post schícken пасыла́ць по́штай [па по́шце]
4) ужываецца для абазначэння часу:
~ der Zeit з ча́сам;
~ zehn Jáhren у дзе́сяць гадо́ў
5):
~ Ábsicht наўмы́сна, знаро́к;
~ ánderen Wórtenі́ншымі сло́вамі;
wie steht es ~ ihm як ён ма́ецца?, як яго́ здаро́ўе?;
es ist aus ~ ihm яму́ – кане́ц
2.adv такса́ма;
~ dabéi sein прысу́тнічаць пры чым-н., удзе́льнічаць у чым-н.;
das gehört ~ dazú гэ́та адно́сіцца сюды́ ж;
kómmen Sie doch mal ~ bei uns vorbéi! захо́дзьце ж да нас [у го́сці]!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мех1, меха; мн. мяхі, ‑оў; м.
1. Прадмет дамашняга ўжытку для захоўвання і перавозкі сыпучых цел, дробных рэчаў і пад., зроблены з полкі, складзенай папалам і сшытай з двух бакоў, або з дзвюх роўных полак, сшытых з трох бакоў. Палатняны мех. Радняны мех. Сшыць мех. □ Дзяўчаты ледзь упраўляліся адносіць поўныя мяхі і падвешваць парожнія.Шамякін.Адна ідзе старая Аксіння. Адна са сваімі ціхімі думамі і цяжкім мехам травы за спіной.Ракітны.
2.Разм. Мера для чаго‑н. сыпкага, роўная 3–5 пудам. Пазычыць мех мукі. Зарабіць пяць мяхоў бульбы.
•••
Біцца за пусты мехгл. біцца.
мех2, меха; мн. мяхі, ‑оў; м.
1. Прыстасаванне для нагнятання паветра (ужываецца ў кавальскай, шкляной вытворчасці, а таксама для прывядзення ў дзеянне некаторых музычных інструментаў). Кузня ў вёсцы маленькая, нават меха няма, каб раздзьмуць вуголле.Навуменка.Гарманіст .. ірвануў раптам мяхі, урэзаў польку.Васілевіч.
2. У фатаграфіі — святлонепранікальная частка фатаграфічнай камеры, падобная на гармонік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нака́т, ‑а і ‑у, М ‑каце, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. накатаць (у 1 знач.).
2.‑а. Рад бярвёнаў, жэрдак і пад., насланых паверх або пад нізам чаго‑н.; насціл. Уздоўж дарогі жаўцелі траншэі, смалістымі канцамі сасновых накатаў бялелі зямлянкі.Ставер.Бліндаж салдацкі ў тры пакаты, І ўсё як трэба ў бліндажы...Калачынскі.
3.‑а. Слой фарбы на прыладзе для атрымання адбітку на якой‑н. паверхні (на сцяне, паперы і інш.). Тонкі накат фарбы на стэрэатыпе.// Узор на сценах. Праз адчыненыя дзверы ў пакоях відаць быў свежы накат на сценах.Асіпенка.
4.‑а. Утрамбаваны калёсамі шлях, каляіна. Цвёрды накат дарогі. □ Свежыя пакаты калёс, мноства конскіх слядоў вялі з лясной дарожкі на шлях.М. Ткачоў.
5.‑у. Спец. Рух па інерцыі.
6.‑у. Спец. Рух гарматы ўперад пасля аддачы назад пры стрэльбе.
7.‑у. У більярдзе — спосаб удару, калі шар, якім б’юць, коціцца за шарам, які б’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́ба, ‑ы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. прабаваць, пробаваць (у 1 знач.).
2. Невялікая частка чаго‑н., узятая для праверкі, вызначэння якасці. Узяць пробу. □ Захапіўшы з сабой кірку, компас, ручны бур для даследавання выхадаў нафты, скрынку для проб розных парод і, вядома, карту Гаўрынава, падарожнікі выйшлі з двара.Гамолка.Пасля кожнай варкі ў лабараторыю ідзе проба. Прадукцыю правяраюць на ўтрыманне цукру, тлушчу, сухіх рэчываў.«Беларусь».
3. Колькасць вагавых частак высакароднага металу, якая змяшчаецца ў пэўнай колькасці вагавых долей сплаву, а таксама кляймо, якое абазначае гэту колькасць, на вырабах з высакароднага металу. Вызначыць пробу плаціны. Золата 958 пробы.
4. Выпрабаванне. Проба агнём.
•••
Высокай (вышэйшай) пробы — вельмі высокай якасці, кваліфікацыі і г. д.
На пробу (узяць, даць) — для праверкі, ацэнкі і г. д.
Нізкай пробы — вельмі нізкай якасці, уласцівасці і г. д.
Проба пяра — пра першы літаратурны твор. Да гэтага часу [вучобы ў Койданаўскім вучылішчы] адносіцца і мая першая проба пяра.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прылі́ў, ‑ліву, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. прыліваць — прыліць.
2. Перыядычны пад’ём узроўню акіяна, мора. [Дно] знаходзілася досыць высока і залівалася вадой толькі ў час прыліву.Маўр.
3. Паяўленне каго‑, чаго‑н. у вялікай колькасці; прыток. Прыліў рабочай сілы. Прыліў грашовых сродкаў. □ Сталінградская бітва выклікала новы прыліў байцоў у рады народных мсціўцаў.Залескі.У канцы 50‑х гадоў закончыўся прыліў у паэзію тых, хто памятаў вайну непасрэдна, на вачах у каго яна праходзіла.Лойка.//перан. Пра адчуванне паўнаты сіл, энергіі, пачуцця. [Лабановіч] адчуў прыліў бадзёрасці, новай сілы, жаданне змагацца за сваё месца ў жыцці і за ўсіх добрых людзей.Колас.Антон Лескавец ажно задыхнуўся ад раптоўнага прыліву злосці і крыўды за сваю памылку.Шамякін.
4.перан. Уздым у развіцці чаго‑н. Прыліў рэвалюцыйнага руху. □ Пачалі арганізоўвацца калгасы. Не адну ночку сядзелі напралёт. Былі прылівы і адлівы.Гурскі.
5.Спец. Патаўшчэнне на адлітай дэталі. Бакавы прыліў бэлькі. Абсячы прылівы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Момант абвастрэння, узмацнення якой‑н. хваробы, хваравітая з’явы. Прыступ апендыцыту. Сардэчны прыступ. □ Пачнуцца прыступы радыкуліту, і ўжо зусім няможна будзе паехаць у камандзіроўку.Асіпенка.Праз тыдні тры ў Андрэя пачаліся прыступы малярыі.Дуброўскі.// Рэзкае, вострае праяўленне якога‑н. душэўнага стану, пачуцця. Прыступ гневу. Прыступ рэўнасці. □ Ніколі, ні ў гестапа, ні ў лагеры, ні перад аперацыяй, у .. [Зосі Савіч] не было такіх прыступаў страху, якія здараюцца часамі цяпер.Шамякін.— Мартыне! Родны!.. — усклікнуў Коўбец, і голас яго асекся, перахоплены прыступам рыдання.М. Ткачоў.
3. Атака, штурм. Ісці на прыступ. □ Толькі ўбачыўшы купкі сваіх таварышаў, якія .. рашучым прыступам бралі «варожую крэпасць» — высокі сумёт, хлапчук з крыкам ура пабег да іх.Лынькоў.
•••
Ані прыступудакаго — немагчыма падысці, звярнуцца да каго‑н. [Аленка] добра памятае, як хацела дагнаць.. [Сцёпку], а ён толькі воўкам зірне на яе — і ані прыступу.Колас.
Няма прыступудакагогл. няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разма́х, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. размахваць — размахнуць і размахвацца — размахнуцца (у 1 знач.).
2. Велічыня хістання, вагання якога‑н. цела; амплітуда. Размах маятніка.
3. Адлегласць паміж крайнімі пунктамі чаго‑н. разгорнутага, распасцёртага, разнятага. Размах крылаў арла. □ Хадакі занялі пракосы на ўвесь размах рук.Пальчэўскі.// Прастора, на якой распасціраецца што‑н. Поле ляжала роўнае як кінуць вокам, шэрае і радаснае ў сваім бязмежным размаху.Адамчык.
4.перан. Шырыня, смеласць ва ўчынках, дзейнасці; адсутнасць абмежаванасці, вузкасці ў праяўленні. Размах будаўніцтва. □ Любіў Максім Багдановіч народную песню за яе меладычнасць, эпічны размах і лірычную цеплыню.Майхровіч.З кожным днём культурнае жыццё вёскі набывала ўсё большы размах.Сергіевіч.
•••
З размаху; з усяго размаху — а) размахнуўшыся, з сілаю. Грысь першы раз у сваім жыцці з размаху секануў па той рэчы, якую з такой любоўю сам рабіў.Кулакоўскі; б) з разгону, з разбегу. Вярблюд і бухнуў у раку з размаху.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гульня́, ‑і; мн. гульні, ‑льняў; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. гуляць (у 1 знач.). // Занятак, дзейнасць дзяцей. Паеўшы, [Славік] выбягаў на вуліцу, каб паганяць футбольны мяч або заняцца якой іншай гульнёй са сваімі шматлікімі сябрамі.Няхай.
2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку і пад., звычайна заснаваны на пэўных умовах, правілах. Гульня ў футбол. Гульня ў шахматы. Парушыць правілы гульні.
3. Камплект неабходных прадметаў для таго, каб іграць у якую‑н. гульню. Дзіцячая настольная гульня.
4.Разм. Вечарынка, гулянка. Моладзь яшчэ спала пасля ўчарашняе гульні.Гартны.
5. Хуткая змена колераў, святла і пад. Сусвет нахіляецца да майго казырка. Нахіляецца гулам пушчы, пляскам вады крынічнай, Запалавелым жытам, вясёлай гульнёй зарніц.Кірэенка.
6. Наўмысныя дзеянні для дасягнення якой‑н. мэты; тайныя замыслы, інтрыгі. — Прахадзімец ты ... Гэта вядома. А двайную гульню кідай.Навуменка.
•••
Алімпійскія гульні — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія праводзяцца раз у чатыры гады.
Гульня прыроды — выключная, рэдкая з’ява ў прыродзе; адхіленне ад звычайных фізічных норм.
Гульня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.
Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульнігл. рабіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адлюстрава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннеістанпаводлезнач.дзеясл. адлюстроўваць — адлюстраваць і адлюстроўвацца — адлюстравацца.
2. Адбітак прадмета на гладкай люстранай паверхні. Адлюстраванне лодкі ў возеры нічым не адрознівалася ад рэальнай лодкі на паверхні.В. Вольскі.Пазаўчора я аглядаў у вадзе нейкай пушчанскай сажалкі сваё даволі журботнае адлюстраванне.Брыль.// Адбітак у нашай свядомасці з’яў аб’ектыўнай рэальнасці. Ленінская тэорыя адлюстравання. □ Матэрыялізм — прызнанне «аб’ектаў у сабе» або па-за розумам; ідэі і адчуванні — копіі або адлюстраванні гэтых аб’ектаў. Процілеглае вучэнне (ідэалізм): аб’екты не існуюць «па-за розумам»; аб’екты ёсць «камбінацыі адчуванняў».Ленін.
3. Тое, што ўвасабляецца, выяўляецца ў мастацкіх вобразах, малюнках і пад. У вершах, апавяданнях і байках, з якімі К. Крапіва выступіў у друку, шырокія масы працоўных убачылі адлюстраванне сваіх поглядаў, думак і пачуццяў.Казека.
4. Тое, што з’яўляецца вонкавым выяўленнем чаго‑н.; адбітак. Хоць Дзядзюля і не разбіраўся лішне ў тонкасцях тых адлюстраванняў, якія кладзе душа на твар, усё ж ён.. падумаў, што гэтая жанчына ўжо, мусіць, глыбока ведае цану з’явам свету.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)