памі́ж і́мі вы́расла с. — ме́жду ни́ми вы́росла стена́;
с. жы́та — стена́ ржи;
○ глуха́я с. — глуха́я стена́;
капіта́льная с. — капита́льная стена́;
◊ бі́цца галаво́й аб ~ну́ — би́ться голово́й о сте́нку;
кіта́йская с. — кита́йская стена́;
у чатыро́х сце́нах — в четырёх стена́х;
ле́зці на ~ну́ — лезть на́ стену;
прыпе́рці да ~ны́ — (каго) припере́ть к стене́ (кого);
паста́віць да ~ны́ — поста́вить к стене́;
стаць ~но́й — стать стено́й;
с. да ~ны́ — стена́ к стене́;
як за каме́ннай (мурава́най) ~но́й — как за ка́менной стено́й;
спадзява́цца як на каме́нную (мурава́ную) ~ну́ — наде́яться как на ка́менную сте́ну;
як у (аб) ~ну́ гаро́хам — как в (об) сте́ну (сте́нку) горо́х;
у сваёй ха́це і сце́ны памага́юць — посл. в своём до́ме и сте́ны помога́ют;
ілбо́м ~ну́ не праб’е́ш — посл. лбом сте́ну не прошибёшь;
і сце́ны ву́шы ма́юць — посл. и у стен у́ши есть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лёх-лёх-лёх!1 ’падзыўныя воклічы свінні да парасят’ (мсцісл., З нар. сл.). Гукапераймальнае. (Як і рус.перм.лёх‑лёх ’падзыўныя воклічы для сабак’). Аднак услед за Слаўскім (4, 319) драг. і стол.лёха ’свінаматка’, а таксама ’неахайная, тоўстая жанчына’ (І. Лучыц-Федарэц; В. Вярэніч, вусн. паведамл.), брэсц. ’неахайная, гультаяватая асоба’ (Нар. лекс.), як і падобнае ўкр.льо́ха ’свіння’, можна аднесці да крыніцы запазычання — польск.locha ’свіння — дзікая і свінаматка’, якое суадносіцца з чэш.lachna, lachna ’тоўстая жанчына’, ’бессаромніца’, славац.lacha ’бедная жанчына’, lʼocha ’легкадумная жанчына’, рус.лоха ’неразумная жанчына’ і з ням.Lose ’свінаматка’, ’распусніца’ (Слаўскі, там жа). Сюды ж палес.лёхаецца — аб цечцы ў свіней (Тарн.), якое Слаўскі (4, 320) суадносіць з łachać ’бегаць’. Параўн. і бел.лахаць1.
Лёх-лёх-лёх2 — аб вадзе (смарг., Сл. паўн.-зах.). Гукапераймальнае. З плёх‑плёх‑плёх, якое да плёхаць, плюхаць (гл.). Сюды ж лёхаць ’булькаць (пра ваду)’ (смарг., Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ара́пнік (БРС), гарапнік (Нас.), аграпнік (Шн.). Рус.ара́пник, дыял.ара́пальник, ара́польник, ара́пельник, ара́пленник, укр.ара́пник, гара́пник, арапі́й, гарант, гарапі́й, польск.harap, harapnik ’арапнік’, harap ’вокліч для сабак, у прыватнасці для адгону іх ад забітай жывёліны’, ст.-польск.harap ’паляванне’, чэш.harapník. Усходнеславянскія словы імаверна запазычаны з польскай. У польскай мове этымалагізуецца традыцыйна ад ням. выклічніка herab ’далоў’, ’тут’ (гэта прынята Брукнерам, 168). Аднак Слаўскі (1, 402–403) цалкам абгрунтавана выказаў думку аб тым, што гэта не адпавядала б старому значэнню слова ’паляванне, дабыча’. Больш верагодна ён выводзіць слова ад тур.harap (з араб.harap) знішчэнне, спусташэнне’, адкуль і серб.-харв.дыял.харап ’рабунак, спусташэнне’. Суфікс ‑нік звычайна выкарыстоўваецца для ўтварэння назваў прадметаў (Слаўскі, 1, 402–403). Наяўнасць ст.-бел. (Нас. Гіст.) і ст.-укр.гарап мабыць у значэнні ’разбой’ дае магчымасць паставіць пытанне аб тым, што польскае harap, калі яно сапраўды цюркскага паходжання, магло прыйсці ў польскую мову з усходнеславянскіх.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́рмія. Рус.армия (з 1705; армея з 1704), укр.армія, польск.armia (з XVII ст.). Саднік-Айцэтмюлер, 1, 29. Вытворныя сведчаць аб аснове з ‑е‑: армейскі, армеец. Ст.-бел., ст.-укр.армея (Бярында), таму наўрад ці патрэбна лічыць зноў запазычаным у XIX ст., як Гіст. лекс., 245, ці нават XX ст., як Гіст. мовы, 2, 148, хаця, магчыма, рускі ўплыў у гэты час садзейнічаў замацаванню слова. Краўчук (ВЯ, 1968, 4, 122) прапануе для ўкраінскай, паводле Агіенка, Иноз. элем. 70 (які аб гэтым гаварыў для рускай мовы), польскае пасрэдніцтва. Паўтарак (Бел. лекс., 135) прапануе шлях: заходнееўрапейскія мовы > польская > руская > украінская і беларуская. Паводле Шанскага, 1, А, 145, рускае з нямецкай; Фасмер, 1, 87 — з нямецкай ці французскай, Брукнер (7) лічыць польскае з нямецкай. Беларуская і ўкраінская маглі быць, як і польская, пасрэднікамі для рускага слова, нельга выключыць украінскую мову як магчымую крыніцу пераходу е > і (Саднік-Айцэтмюлер, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіба́лка ’старажытны жаночы галаўны ўбор, абруч, на які накручваюцца валасы’ (Малч., ТС, Сцеп., Сержп. Грам., Нік., Шн., Маш.), ’хустка’ (ДАБМ, Серб.). Укр.кибалка ’тс’. Варыянт гибалка ’тс’ сведчыць аб магчымасці ўзводзіць гэтыя словы да дзеяслова гібаць (гл.). Семантыка тлумачыцца тым, што на ўбор або абруч накручваюцца валасы (ЕСУМ, 2, 428). Аднак існуе пераканаўчая гіпотэза аб балтыйскім паходжанні ўсходнеславянскіх слоў. Параўн. літ.kýblas ’шырокая павязка на валасах дзяўчыны’, kỹbulas ’шырокая стужка, на якую накручваюць валасы кругом галавы’. Прыняць славянскае паходжанне для гэтых слоў немагчыма (Буга, Rinkt, 3, 777). Да таго ж у адрозненне ад беларускіх, украінскіх і рускіх слоў літоўскія маюць даволі празрыстую этымалогію. Яны ўзводзяцца да kìbti ’чапляцца’, kabė́ti, kybóti ’вісець, абвісаць’, kabìnti ’абхопліваць, браць у кола’ і інш. Неабходна адзначыць, што рад украінскіх і беларускіх слоў мае форму з м (кімбалка, кимбалка), якая адпавядае форме цяперашняга часу дзеяслова kìbti (kim̃ba) (Лаўчутэ, Балтизмы, 114).