Гарцава́ць ’гарцаваць’ (БРС, Нас., Шат., Бяльк.), ґарцава́ць ’бегаць, падбрыкваць’ (Сл. паўн.-зах.), таксама гарца́ць (Нас., Бяльк.). Ст.-бел. гарцоваті, гарцъ, герцъ (Булыка, Запазыч.). Укр. гарцюва́ти, рус. гарцева́ть. Запазычанне з польск. harcować (а гэта са ст.-чэш. harcovati; гл. Слаўскі, 1, 404–405; Шанскі, 1, Г, 35; іначай Брукнер, 168–169; Фасмер, 1, 395).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́ўкаць ’гаўкаць’ (БРС, Касп., Шат., Сл. паўн.-зах.). Рус. га́вкать, укр. га́вкати, балг. га́вкам, чэш. дыял. havkať і г. д. Утварэнне суфіксам ‑к‑ ад гукапераймальнага гав‑ (без ‑к‑ таксама адзначаюцца формы ў слав. мовах: чэш. дыял. havat ’гаўкаць’). Гл. Шанскі, 1, Г, 4; Фасмер, 1, 379; Слаўскі, 1, 410; Трубачоў, 6, 110.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гіе́на ’гіена’ (БРС). Рус. гие́на, укр. гіє́на. Запазычана ў рус. мове ў XVIII ст. з лац. hyaena або ням. Hyäne (раней у XI ст. было і непасрэднае запазычанне з грэч. мовы — уена). Бел. і ўкр. у новыя часы, відаць, з рус. Параўн. Шанскі, 1, Г, 71–72. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 405.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Для прыназоўнік (БРС). Параўн. рус. для, укр. для, польск. dla, чэш. die і г. д. Паводле Фасмера (1, 517), узнікла скарачэннем з dělʼa (параўн. ст.-рус. дѣля, ст.-слав. дѣлꙗ, укр. ді́ля, бел. дзе́ля). Шмат іншых версій. Агляд у Фасмера; гл. яшчэ Слаўскі, 1, 146–147; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 142–143.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́вад ’довад, доказ’ (БРС). Рус. до́вод, укр. до́від, польск. dowód, чэш. důvod, балг. до́вод і г. д. Ужо ў ст.-рус. мове доводъ ’тс’. Паводле Слаўскага (1, 158–159), агульнаславянскае ўтварэнне. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 149 (ад дзеяслова доводити). У Трубачова (Эт. сл., 5) няма (відаць, не лічыцца праславянскім).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бараба́ншчык. Рус. бараба́нщик. Натуральна гэта слова можна лічыць вытворным ад бараба́н (гл.). Але ёсць думка, што гэта запазычанне з цюрк. *darabančy (ад daraban ’барабан’). Так Залеман (аб гэтым гл. ИОРЯС, 10, 2, 76). Сумняваецца Шанскі, 1, Б, 37 (лічыць, што тут утварэнне суфіксам ‑щик ад бараба́н). Цюрк. версію можа падтрымліваць укр. бараба́нчик ’барабаншчык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бая́н ’музыкальны інструмент’, укр. бая́н. Запазычанне з рус. бая́н ’тс’ (а гэта па імені легендарнага Баяна ў «Слове о полку Игореве»). Назва была дадзена рускім гарманістам А. Ф. Арланскім-Цітарэнкам (1877–1941) першаму ў свеце храматычнаму гармоніку, які сканструяваў тульскі майстар М. І. Белабародаў (1827–1912). Гл. БСЭ; Шанскі 1, Б, 65.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бей. Рус. бей, укр. бей і г. д. (у многіх еўрапейскіх мовах: ням. Веі, Bey, франц. bey, рум. bei, венг. bej і да т. п.). Запазычанне з тур. мовы (тур. bey, роднаснае іншаму цюрк. слову, гл. бек). Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 20; Шанскі, 1, Б, 82; Локач, 24; параўн. далей MESz, 1, 269.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бек ’князь’. Рус. бек, укр. бек і г. д. (балг. бег, серб.-харв. бе̏г, алб. beg, венг. bég). Запазычанне з цюрк. моў. Цюрк. слова — роднаснае тур. bey. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 20; Шанскі, 1, Б, 82. Параўн. тур. (старое) beg, уйг. bäg, чагат. bäk і г. д. Гл. яшчэ Локач, 24; MESz, 1, 267.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бето́н. Рус. бето́н (з першай палавіны XIX ст.), укр. бето́н. Запазычанне з ням. Beton (або прама з франц. béton, якое з’яўляецца крыніцай і для ням., гл. Клюге, 71). Фасмер, 1, 162; Шанскі, 1, Б, 112, гл. яшчэ MESz, 1, 290–291. Франц. béton < лац. bitumen ’бітум’. Бел. слова запазычана, відаць, праз рус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)