МА́ЙТНЕР, Мейтнер (Meitner) Лізе (7.11.1878, Вена — 27.10.1968), аўстрыйска-шведскі фізік, адна з пачынальнікаў даследавання радыеактыўнасці. Скончыла Венскі ун-т (1905). У 1917—38 у Ін-це хіміі кайзера Вільгельма, адначасова з 1922 у Берлінскім ун-це (з 1926 праф.). З 1938 у Швецыі ў Нобелеўскім ін-це, з 1947 у Вышэйшай тэхн. школе ў Стакгольме. З 1960 жыла ў Англіі. Навук. працы па ядз. фізіцы і радыяхіміі. Адкрыла радыеактыўны элемент пратактыній (1917, разам з О.Ганам). Растлумачыла дзяленнем (тэрмін прапанаваны М.) ядраў урану вынікі доследаў Гана і Ф.Штрасмана па бамбардзіроўцы урану нейтронамі (1939, разам з О.Фрышам), прадказала ланцуговую ядз. рэакцыю. У яе гонар па рэкамендацыі Міжнар. саюза тэарэт. і прыкладной хіміі (1997) названы хім. элемент майтнерый. Прэмія імя Э.Фермі 1966 (разам з Ганам, Штрасманам).
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 440.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЗА́Й, Рэмзі (Ramsay) Уільям (2.10.1852, г. Глазга, Вялікабрытанія — 23.7.1916), англійскі хімік і фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1888). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1913). Вучыўся ва ун-тах Глазга (1866—70), Гайдэльберга і Цюбінгена (д-р філасофіі; 1872). З 1872 ва ун-це Глазга, з 1880 праф. Брыстольскага, у 1887—1913 — Лонданскага ун-таў. Навук. працы па фізічнай, арган. і неарган. хіміі, гісторыі хіміі і фізікі. Адкрыў аргон (1894, разам з Дж. У.Рэлеем), неон, крыптон і ксенон (1898, разам з М.Траверсам). Вылучыў гелій з газаў клевіту (разнавіднасць уранавай смаляной руды; 1895). Вызначыў месца інертных газаў у перыяд. сістэме хім. элементаў (1900, адначасова з Дз.І.Мендзялеевым). Эксперыментальна назіраў самаадвольны радыеактыўны распад радыю і радону з утварэннем гелію (1903, разам з Ф.Содзі). Нобелеўская прэмія 1904.
Літ.:
Соловьев Ю.И., Петров Л.П. Вильям Рамзай, 1852—1916. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
платыбело́дан
(ад гр. platys = плоскі + belone = іголка + odus, odontos = зуб)
хобатная жывёліна міяцэнавай эпохі, ніжнія сківіцы якой разам з біўнямі зрасталіся ў адно ўтварэнне накшталт вялікай плоскай лыжкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БА́СМА,
парашок з лісця кветкавай расліны індыгаферы фарбавальнай (Indigofera tinctoria) сям. бабовых. Выкарыстоўваецца разам з хной для афарбоўкі валасоў у чорны колер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Біягра́фія. Рус.биогра́фия, укр.біогра́фія. Паводле Фасмера, 1, 166, запазычанне з лац.biographia праз польск.biografia. Супраць гэтага Шанскі, 1, Б, 121, які хоча бачыць тут (разам з Гальдзі, гл. у Шанскага, там жа) запазычанне з франц.biographie. Першакрыніцай з’яўляецца грэч.βίος ’жыццё’ і γράφω ’пішу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацёра ’свіння, якая гадуе вывадак парасят’ (Сцяц., Сцяшк., Маш., Сл. ПЗБ, ТС; слуц., Нар. словатв.; мядз., Нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; маз., З нар. сл.), ’старая бульбіна, выкапаная разам з маладой’ (Сцяшк., Сцяц., Сл. ПЗБ), ’гладкая мажная жанчына’ (ТС). З польск.maciora ’тс’. Гл. таксама ма́церка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кута́с ’пучок нітак, звязаных разам на адным канцы, які служыць для ўпрыгожвання’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Сл. паўн.-зах., ТС, Касп., Бяльк., Мядзв., Шпіл., Яруш., Сцяшк., Мат. АС, Грыг.). Укр.кутас, рус.кутас, польск.kutas ’тс’. Запазычана з тур.kutas ’аздабленне на галаве’ (Бернекер, 1, 653).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сні́зак (сні́зык) ‘кажух разам з сярмягай’ (віц., Шн. 3). Параўн. зах. і паўд.-рус.сни́зка ‘армяк і тулуп зверху’, сни́зок, сни́зки ‘кажух з каптанам, кажух з армяком, пара верхняй адзежы, для цяпла’. Да ніз (гл.), параўн. выраз адзець пад ніз ‘апрануць пад верхнюю адзежыну што-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стру́шанка ‘сена і салома, змешаныя разам’ (Нас., Янк. 2; віл., лаг., Сл. ПЗБ; Юрч.), струша́нка ‘тс’ (Бяльк.), стру́шынка ‘тс’ (чавус., Нар. сл.), стру́шанка, тру́шанка ‘тс’ (Мат. Маг.). Параўн. струшваць ‘страсаць’ (Др.-Падб.) < трусіць, адсюль *струшаны, ад якога ўтвораны дэрываты з суф. ‑к‑. Параўн. трусіць, трасянка, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трудне́ча ‘цяжкасць, перашкода, замінка’ (Нік., Оч.), ‘цяжкасць, цяжка’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўн. серб.трудно̀ћа ‘цяжарнасць’, харв.trudnòća ‘тс’. Разам з апошнімі могуць разглядацца як сумесныя інавацыі з суф. *‑otja (Трубачоў, Проспект, 59–61; Слав. языкозн. V, 182, 187–188), параўн. малеча, пустэча (гл.). Гл. наступнае слова.