цадзі́цца, цэ́дзіцца; незак.

1. Павольна цячы праз вузкую адтуліну. Не льецца, а цэдзіцца. □ Густое, заспанае цэдзіцца з бочак Бычынай крывёю віно маладое. Барадулін. / Пра дробны невялікі дождж. З чорнага неба цадзіўся нудны дожджык. Мележ.

2. перан. Прасочвацца, паволі пранікаць праз шчыліны, адтуліны (пра святло, паветра, гукі). З тысячы шчылін цадзілася сонца. Лобан. Ад балотца з чорнымі азярынкамі скрозь хмызняк цадзіўся туман, месцамі перапаўзаў цераз дарогу. Хомчанка. З рэпрадуктара цадзілася тужлівая музыка. Капыловіч.

3. Зал. да цадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kwaśny

kwaśn|y

кіслы;

~e mleko — кіслае малако; кісляк; сыракваша;

~y deszcz — кіслотны дождж;

~a mina — кіслая міна;

zbić kogo na ~e jabłko — збіць каго на горкі яблык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

więc

такім чынам; дык вось; значыць; так што;

więc nie chcesz? — значыць, ты не хочаш?;

padało, więc na plaży było pusto — ішоў дождж, таму на пляжы было пуста

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zbierać się

zbiera|ć się

незак.

1. збірацца;

~ć się w drogę — збірацца ў дарогу;

2. (na co) безас. збірацца; надыходзіць;

zbierać się na deszcz — збіраецца на дождж

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

into [ˈɪntu:, ɪntu, ɪntə] prep.

1. (у прасторавым знач.) у, уну́тр;

come into the room увайсці́ ў пако́й

2. (у часавым знач. – да пэўнага моманту) да;

far/late into the night да по́зняй но́чы

3. (указвае на змену ў стане) у, на;

The rain turned into snow. Дождж перайшоў у снег;

translate into English пераклада́ць на англі́йскую мо́ву

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ufhören vi

1) перастава́ць, спыня́цца, ско́нчвацца;

es hat ufgehört zu rgnen дождж пераста́ў

2) (mit D) канча́ць (што-н.);

da hör doch ndlich auf! ну хо́піць табе́!, спыні́ся [пераста́нь] нарэ́шце!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

constant

[ˈkɑ:nstənt]

1.

adj.

1) ста́лы, заўсёдны, нязьме́нны

2) ця́глы, безупы́нны; насты́рны

constant rain — безупы́нны дождж

3) ве́рны, нязьме́нны, ляя́льны; вы́трыманы, непахі́сны

4) Math, Phys. ста́лы

a constant force — ста́лая сі́ла

2.

n.

1) ста́лае, заўсёднае n.

2) Math., Phys. пастая́нная вялічыня́, канста́нта f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wipe

[waɪp]

v.t.

1) сьціра́ць

to wipe the table — сьце́рці стол

2) абціра́ць, выціра́ць

Wipe away your tears — Вы́тры сьлёзы

3) заціра́ць, змыва́ць

The rain wiped away all the footprints — Дождж змыў усе́ сьляды́

4) праціра́ць

to wipe one’s glasses — праціра́ць акуля́ры

- wipe out

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пака́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Капаць некаторы час (пра дождж). Пакапаў дождж і сціх.

2. што і чаго. Разм. Наліць некалькі капель якой‑н. вадкасці; накапаць трохі. — А божа ж мой! — спалохалася маці. — Вуха баліць, а ты маўчыш... — Ці ж крычаць? — На камфару, пакапай у вуха — памагае. Бядуля.

пакапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.

1. і без дап. Капаць некаторы час. Пакапаць бульбу да вечара. □ У лесе пакружыў крыху [Якуш], выбраў мясціну, згроб зверху лісце і пачаў капаць яму. Пакапае, пакапае, дый азірнецца, прыслухаецца. Скрыган.

2. Перакапаць канавамі, барознамі і пад. усё, многае. Пакапаць дарогу.

3. Выкапаць, накапаць вялікую колькасць якіх‑н. паглыбленняў. [Хутарок] меў досыць убогі і пустэльны выгляд, бо нават не было ніводнага дрэўца каля хаткі, хоць ямкі для іх і пакапаў дзядзька Марцін. Колас. Вылі ў лесе і акопы, але іх пакапалі пазней, у жніўні: кавалерыйская часць займала тут абарону. Навуменка.

4. Капаючы, выбраць (пра бульбу, буракі і пад.). Бульбу ў калгасе пакапалі, лён і каноплі падабралі і во-во пачнуць вазіць на завод. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.

1. што і чаго. Насыпаць, раскідаць дзе‑н. нейкую колькасць чаго‑н. Насыпаць зерня птушкам. Пасыпаць гароху на стол. □ Лявон Муравейка асцярожна выцягнуў кацялок з агню, памачыў у кіпені сухар, пасыпаў на яго солі і, адкусіўшы, аж крактануў ад прыемнасці. Шчарбатаў.

2. што чым. Пакрыць, усеяць чым‑н. сыпкім, дробным якую‑н. паверхню. Пасыпаць дарожку жоўтым пясочкам. □ Заслала [Зося] стол, высыпала на самую яго сярэдзіну бульбу і пасыпала сушаным кропам. Дуброўскі. Малады выняў мяса, пачысціў яго, пасыпаў соллю і са смакам пачаў есці. Маўр.

3. Разм. Пачаць падаць, ісці; пайсці (пра снег, дождж і пад.). Пасыпаў дробненькі, гусценькі сняжок. Колас. Глуха шумяць дрэвы. Раптам пасыпаў дробны, цёплы дождж. Мыслівец.

4. што або чым. Разм. Пачаць хутка гаварыць што‑н. Падмігнулі ім дзяўчаты І пасыпалі ў адказ: — Годзе бавіцца, салдаты, — Пачынаць зажынкі час! Калачынскі.

5. Разм. Хутка пайсці, пабегчы (пра многіх). Пачуўшы званок, вучні з усіх куткоў насыпалі ў клас. Кулакоўскі. І не паспеў .. [дзед Мікалай] пераступіць парог хаты, як следам адзін за адным насыпалі мужчыны з усяго канца вёскі. Якімовіч.

пасыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да пасы́паць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)