метады раздзялення вадкіх і газавых сумесей, якія ажыццяўляюць з дапамогай селектыўна пранікальных (раздзяляльных) мембран. Растворы раздзяляюць метадамі адваротнага осмасу, ультрафільтрацыі, дыялізу, электрадыялізу, выпарвання праз мембрану, калоідныя сістэмы — метадамі мікрафільтрацыі і ультрафільтрацыі.
М.м.р. заснаваны на рознай пранікальнасці мембран адносна кампанентаў сумесі, якую раздзяляюць. Рухальнай сілай працэсаў раздзялення з’яўляецца градыент ціску, канцэнтрацыі, эл. патэнцыялу, т-ры з розных бакоў мембраны. Рухальную сілу працэсу раздзялення, селектыўнасць і тэрмін выкарыстання мембран памяншае т.зв. канцэнтрацыйная палярызацыя — павелічэнне канцэнтрацыі кампанента з найменшай скорасцю пранікальнасці каля паверхні мембраны. Для паслаблення ўплыву гэтай з’явы ў мембранных апаратах сумесь, якую раздзяляюць, эфектыўна перамешваюць. М.м.р. выкарыстоўваюць для апраснення марской вады, ачысткі прамысл. і быт. сцёкавых вод, канцэнтравання і ачысткі раствораў высокамалекулярных злучэнняў, у т. л. біялагічна актыўных, стэрылізацыі паветра, раздзялення і абагачэння тэхн. газаў (напр., пры сінтэзе аміяку) і інш.
Літ.:
Дытнерский Ю.И. Мембранные процессы разделения жидких смесей. М., 1975;
Хванг С.-Т., Каммермейер К. Мембранные процессы разделения: Пер. с англ.М., 1981;
Кестинг Р.Е. Синтетические полимерные мембраны: Пер. с англ.М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫ́ЯДу музыцы,
найбольш простая кампазіцыйная форма, якая ўвасабляе завершаную ці адносна завершаную муз. думку; мае самаст. значэнне ці ўваходзіць у больш буйныя формы музычныя. Нарматыўным лічыцца П. з 2 падобных па структуры частак — сказаў, якія заканчваюцца рознымі кадэнцыямі: 1-ы сказ звычайна палавіннай, 2-і — поўнай (гл.Сказ у музыцы). Метрычная аснова П. — квадратнасць, заснаваная на аднолькавай колькасці тактаў (2, 4, 8, 16, 32) у кожным сказе. Іншыя тыпы П. абумоўлены жанрам, стылем музыкі, прынцыпамі будовы формы, пэўнай маст. мэтай (змяняюцца колькасць і памер сказаў, тыпы кадансавання, метрычная будова і інш.).
П. вядомы з 16—17 ст. у еўрап.прафес. музыцы. Вял. значэнне ў яго фарміраванні мелі нар. і быт.танц. і песенна-танц. жанры. Адсюль тэндэнцыя да квадратнасці — асновы танц. музыкі. Для працяжнай бел., рус. і ўкр. песні квадратнасць не характэрна. У прафес. творчасці П. звычайна ўваходзяць у больш буйныя формы. Як самаст. форма сустракаецца пераважна ў песні, у вакальнай ці інстр. мініяцюры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Выханда́сы ’жэсты, міміка’, выханда́снік ’мім’ (Шпіл.). Няясна. Магчыма, роднаснае хандо́га ’той, хто любіць чыстату, ахайнасць’ (гл.), выхандо́жыцца ’прыбірацца, упрыгожвацца’ (Нас.), рус.худо́гий ’дасведчаны, вопытны’, укр.худо́га ’майстар, мастак’, польск.chędogi ’чысты, ахайны’, chędožyć ’чысціць, прыбіраць; цвічыць’ (Аб апошніх гл. Брукнер, 178 і наст.; Фасмер, 4, 282). Адносна суфіксацыі параўн. выкрутасы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смужня́к ‘грузкае балота’, ‘невысокі хваёвы лес, што расце на балоцістым месцы’ (ваўк., люб., Сл. ПЗБ), смыжня́к ‘зараслі, парасля’ (Арх. Федар.), сму́жнік ‘зараслі маладога лесу’ (ТС), смы́жнік ‘гушчар’ (ЖНС), смы́знік ‘хмызняк’ (Скарбы). Няясна. Відаць, роднаснае хмызня́к (гл.). Адносна паралелізму пачатковага *sm‑/*xm‑ гл. Борысь, Etymologie, 586. Узыходзіць да прасл.*smyzъ, гл. смыза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухе́дні мн. л., ’сухамятка; пост’ (Нас.). З польск.suchedni ’трохдзённы квартальны пост’, suche dni ’тс’, ’квартал’, адносна якіх гл. Брукнер, 524. У сваю чаргу, польскі выраз лічыцца запазычаннем са ст.-чэш.suché dni, suchédni ’тс’ у часы хрысціянізацыі Польшчы (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 348), сюды ж в.-луж.suche dny ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўку́нчыкі ’камары’ (Сцяшк.), ’камары, што мітусяцца ў паветры клубком, таўкуць мак’ (Скарбы), ’від камароў’ (шчуч.Жыв. св.). Параўн. рус.дыял.толку́н ’камарыны рой (у цёплы летні вечар)’. Да таўчы́ся ’рухацца, таптацца на адным месцы’, гл. таўхаць, таўчы, адносна рускага слова гл. Фасмер, 4, 72 (параўноўвае з рус.толку́чка, гл. наступнае слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галу́шка1 ’галушка’ (БРС, Касп., Нас., Сцяшк. МГ), таксама ’шарык, галачка’ (Касп.). Рус.галу́шка, укр.галу́шка, польск.gałuszka (hałuszka; гэты апошні варыянт запазычаны з укр.; гл. Брукнер, 133). Адносіны паміж асобнымі словамі ў слав. мовах даволі складаныя. Рус. слова лічыцца запазычаннем з укр. (гл. Шанскі, 1, Г, 20). Укр.галушка, паводле Шанскага (там жа), хутчэй за ўсё ўзята з польск. мовы (gałuszka < gała). Штосьці пэўнае адноснабел. слова сказаць цяжка, бо няма дастатковых даных адносна гісторыі гэтай лексемы. Аб слове галу́шка ў бел. дыялектах гл. падрабязна Сцяц. Нар., 36–37, які адзначае, што як назва стравы слова галушкі малаўжывальнае і часцей яно сустракаецца ў форме галушка (адз. л.) са значэннем мучнога шарыка ў зацірцы.
Галу́шка2 ’звязка апрацаванага лёну’. Гл. галу́шка1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прах ’цела чалавека пасля смерці’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’пыл’, ’зямля; пагібель’ (Нас.), ’гніллё’ (Ян.), ’мноства, шмат’ (ТС), пра́хі ’малаздольныя, гультаяватыя пачаткоўцы-нячысцікі, якія служаць на пабягушках у іншых нячысцікаў’ (Нік., Няч.). Запазычанне з ц.-слав.прахъ замест усх.-слав.порохъ (гл. Фасмер, 3, 355; ESJSt, 12, 697). Адносна шляхоў запазычання гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 61; Цыхун, Зб. памяці Талстога, 418. Значэнне пра́хі выводзіцца з ’мелкі, дробны’. Ускосная семантычная аналогія ў чэш.prachy ’грошы’, першапачаткова — ’дробныя грошы’ (гл. Махэк₂, 478). Паводле Нікіфароўскага (Нік., Няч., 33), эўфемізм да слова чэ́рці (гл. чорт), параўн. чэш.дыял.prachél ’чорт’. Значэнне ’мноства’ на базе значэння ’пыл’ (’многа, як пылу’). Відаць, не звязана з н.-луж.prach ’толькі што, якраз’, адносна якога гл. Шустар-Шэўц, 2, 1148. Далей гл. порах.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ву́рзнуць ’ударыць, стукнуць’ (КСП, Шн., 2; Яўс.); ’стукнуць нагой’ (З нар. сл.); ’хутка выслізнуцца з рук’ (Шат.), ву́рзнуцца ’выцяцца, рэзнуцца’ (Бяльк.); ’моцна ўдарыцца’ (Яўс.). Гукапераймальнае; параўн. таксама чэш.vrznouti ’ударыць, стукнуць’ (адносна якога гл. Махэк₂, 702), магчыма, другаснае збліжэнне з рэ́заць, рэзану́ць, якое як і польск.wyrznąć мае значэнне ’выразаць’ і ’стукнуць, выцяць’.