Лягу́ша ’конь, які брыкаецца’. Да ляга́цца (гл.). Гл. і наступнае слова. Да генетычнай тоеснасці лягушка і лягацца параўн. рус. свярдл. лягу́н ’конь, які моцна брыкаецца’ і арл., бран. лягу́н ’самец жабы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лістагры́з ’назва жука-лістаеда’ (сен., КЭС), рус. пск., смал. листгрыз ’тс’, чэш. listohryz ’жук Seraptia’. Прасл. listohryzъ — словаскладанне на аснове listъ > ліст і gryzti > гры́зці (гл.) (Трубачоў, Эт. сл., 15, 145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малафе́йчык ’павець для дроў’ (брэсц., Нар. сл., Сл. Брэс.). Відавочна, з малаха́й1 ’шапка з шырокімі навушнікамі’ — паводле падабенства адтапыранага навушніка з паветкай. Параўн. рус. валаг., вяц. малафейка ’кофта са зборкамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медыкаме́нт(ы) ’лячэбныя сродкі, лякарства’ (ТСБМ), ст.-рус. медикаментъ, медикаменты (XVII ст.) прыйшло праз ням. Medikament (XVI ст.) з лац. medicāmentum ’тс’ < medeor ’лячыць’, ’дапамагаць, палягчаць’ (Фасмер, 2, 590; Васэрцыер, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Менструа́цыя ’штомесячны матачны крывацёк у жанчыны, якая дасягнула палавой спеласці’ (ТСБМ). З новалац. menstruatio ’тс’, якое з лац. menstruus ’месячны’ (SWO, 466), праз рус. (Крукоўскі, Уплыў, 88) або праз польск. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Метрапалітэн ’гарадская падземная электрычная чыгунка’ (ТСБМ). З рус. метрополитен ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое з франц. métropolitain ’які існуе (ёсць) у сталіцы’ (Фасмер, 2, 611) < лац. metropolitanus < лац.-грэч. mētropolis ’сталіца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́згаць ’перабіраць страву, есці з неахвотай’ (круп., Жыв. сл.). Магчыма, роднаснае з рус. мызгать ’абы як мыць бялізну’, ’часта хадзіць туды-сюды’, ’слізгацца’, ’сноўдацца, бадзяцца’ < прасл. myzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мякшы́ць ’цвёрдую рэч церці, гнуць, біць, каб яна стала мяккай’ (КЭС, лаг.). Укр. мʼякшити, польск. miększyć się, серб.-харв. ме̏кшати. З mękciti. Параўн. ст.-рус. мякчитирабіць мяккім’. Да мяккі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяша́нец, міша́нец ’патомак ад шлюбу людзей рознай нацыянальнасці, расы’, ’жывёла змешанай пароды’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки; лудз., Сл. ПЗБ). Паводле націску можна дапусціць запазычанне з польск. mieszaniec ’тс’; рус. ніжагар.ме́шанец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аспе́кт. З рус. аспе́кт (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе з 1718 (Біржакава, 344) пачаткова ў астранамічным значэнні з лац. aspectus ’погляд’ непасрэдна ці праз французскую мову (Шанскі, 1, А, 159) або нямецкую.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)