лінгвістычная тэорыя, адна з плыней структуралізму. Заснавана на вучэнні Ф. дэ Сасюра. Распрацавана ў 1930—50-х г. дацкімі вучонымі Л.Ельмслевым і Х.Ё.Ульдалем як агульная дэдуктыўная тэорыя мовы. Стваралася як сродак апісання і тлумачэння любых канкрэтных моў і моўных фактаў. Гласематыка — адна з першых спроб злучыць мовазнаўства з фармальнай логікай і матэматыкай, што ўдасканальвала дакладныя метады даследавання мовы. Пашырэння не атрымала, але асобныя яе паняцці і тэрміны выкарыстоўваюцца ў некат. іншых лінгвістычных канцэпцыях.
Літ.:
Ельмслев Л. Пролегомены к теории языка: Пер. с англ. // Новое в лингвистике. М., 1960. Вып. 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЯРО́ЗКА»,
штомесячны ілюстраваны літ.-маст. часопіс для дзяцей і падлеткаў. Выдаецца са снеж. 1924 у Мінску на бел. мове. Да вер. 1929 называўся «Беларускі піянер» (першы рэдактар — У.Дубоўка), у кастр. 1929 — крас. 1941 — «Іскры Ільіча», з чэрв. 1945 сучасная назва. У 1927—29 выходзіў 2 разы на месяц. Друкуе творы бел. і замежных пісьменнікаў, матэрыялы маральна-этычнага, культ. і гіст. характару, якія рознабакова развіваюць асобу чытача, выхоўваюць любоў да Бацькаўшчыны, павагу да іншых народаў і нацый, адлюстроўваюць жыццё і дзейнасць дзіцячых арг-цый і рухаў. Змяшчае літ. і выяўл. творы дзяцей і падлеткаў. Пастаянныя рубрыкі: «Спадчына», «Энцыклапедыя часопіса «Бярозка», «Вянок», «Упершыню ў «Бярозцы», «Музычны экспрэс», «Гаспадынька» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМЕСТЫКА́ЦЫЯ (ад лац. domesticus хатні),
адамашніванне дзікіх відаў жывёл, ператварэнне іх у свойскіх. Працяглы працэс прыручэння, які вядзе да змен у паводзінах і анатама-марфал. будове жывёл. Паводле звестак археалогіі, раней за іншых былі прыручаны сабака (каля 10—5 тыс.г. да н.э.) і свіння (каля 8—3 тыс.г. да н.э.), потым каза, авечка, буйн. раг. жывёла, пазней конь, алень. У параўнанні з дзікімі жывёламі у свойскіх больш лёгкі шкілет, менш трывалыя косці, танчэйшая скура. Змяніліся і ўнутр. органы: менш, чым у дзікіх, развіты лёгкія, сэрца, ныркі, але лепш функцыянуюць млечныя залозы, вышэйшая пладавітасць; у многіх жывёл знікла сезоннасць у расплоджванні. Працэс Д. працягваецца: прыручаюцца ласі, лісы, норкі, нутрыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙНАЯ А́ЛГЕБРА,
адзін з раздзелаў алгебры, асноўная задача якога — рашэнне лінейнага ўраўнення αx+β=0. Спосаб яго рашэння і ўласцівасці адпаведнай лінейнай функцыі y=αx+β — зыходныя для ідэй і метадаў Л.а.
У Л.а. вывучаюцца аб’екты 3 тыпаў: лінейныя прасторы, матрыцы і лінейныя формы (гл.Форма). Тэорыі гэтых аб’ектаў амаль паралельныя: вынікі і пытанні, сфармуляваныя ў адной з іх маюць аналагі ў дзвюх іншых. Метады і вынікі Л.а. шырока выкарыстоўваюцца ў лінейным праграмаванні, геаметрыі, механіцы, тэорыі кольцаў, функцыянальным аналізе, гамалагічнай алгебры і інш. раздзелах матэматыкі.
Літ.:
Милованов М.В., Тышкевич Р.И., Феденко А.С. Алгебра и аналитическая геометрия. Ч. 1. Мн., 1984;
Алгебра и аналитическая геометрия. Ч. 2. Мн., 1987.
2) які перасяга́е іншых, выда́тны, надзвыча́йны; гіга́нцкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
закасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.
1. Закрэсліць, выкрасліць. Закасаваць радок у вершы.
2.перан. Адціснуць на задні план, зацьміць. Кавалеры вылузваліся са скуры, каб звярнуць на сябе агульную ўвагу і закасаваць усіх іншых.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кві́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.
1. У музыцы — пятая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае 5 ступеней.
2. Самая высокая па тону струна скрыпкі і некаторых іншых музычных інструментаў.
•••
Павесіць нос на квінтугл. павесіць.
[Ад лац. quinta — пятая.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматгра́ннік, ‑а, м.
Геаметрычнае цела, якое абмежавана з усіх бакоў плоскімі многавугольнікамі. Правільны шматграннік.// Прадмет, які мае выгляд такога цела. Фрэзероўшчыца наспявае за адну змену забяспечыць сутачную патрэбу цэха ў шматгранніках, шліцах і іншых дэталях.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)