КЕ́ЛЬВІНА ШКАЛА́,

пашыраная назва тэрмадынамічнай тэмпературнай шкалы. Назва ад імя У.Томсана (лорда Кельвіна), які ў 1848 прапанаваў прынцып пабудовы гэтай шкалы.

К.ш. — абс. шкала т-р, якая не залежыць ад уласцівасцей тэрмаметрычнага рэчыва. Пачаткам адліку мае абсалютны нуль. Пабудавана на аснове другога закону тэрмадынамікі, у прыватнасці на незалежнасці ккдз Карно цыкла ад прыроды рабочага цела. Адзінка т-ры — кельвін (К), вызначаецца як 1/273,16 частка тэрмадынамічнай т-ры трайнога пункта вады. Гл. таксама Абсалютная тэмпература.

т. 8, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭГРЭСІ́ЙНЫ АНА́ЛІЗ,

раздзел матэматычнай статыстыкі, які аб’ядноўвае практычныя метады даследаванняў рэгрэсійнай залежнасці паміж велічынямі на аснове статыстычных даных.

Асн. задачы — вызначэнне агульнага віду ўраўненняў рэгрэсіі, ацэнак невядомых параметраў гэтых ураўненняў і праверка статыстычных гіпотэз аб рэгрэсіі. У Р.а. выкарыстоўваюць найменшых квадратаў метад і яго мадыфікацыі, метады найб. праўдападобнасці, давяральных інтэрвалаў. Найб. дэтальна распрацаваны метады статыстычнага вызначэння каэфіцыентаў лінейнай і палінаміяльнай рэгрэсіі і метады карэляцыйнага аналізу. Выкарыстоўваецца ў эканоміцы, фізіцы, сельскай гаспадарцы, біялогіі і інш.

т. 13, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СО́БАЛЕЎ Уладзімір Фёдаравіч (н. 20.6.1941, Мінск),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі металаў. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1994). Скончыў БПІ (1963). З 1968 у БПА. Навук. працы па матэм. мадэліраванні фіз.-хім. працэсаў і ўласцівасцей метал. сістэм. Распрацаваў метады даследавання і прагназіравання ўласцівасцей сплаваў на аснове тэорыі распазнавання вобразаў, фіз. мадэлі крышталізацыі сплаваў.

Тв.:

О термодинамических характеристиках границ раздела микронеоднородности, определяющих взаимную растворимость компонентов двойных систем (разам з А.​М.​Чычко) // Расплавы. 1999. № 4.

т. 15, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭЎФА́ЎЗІЕВЫЯ (Euphausiacea),

атрад вышэйшых ракападобных. 85 відаў. Пашыраны ва ўсім Сусв. ак. (пераважна ў трапічных і субтрапічных паясах). Жывуць у тоўшчы вады.

Даўж. цела 5—96 мм. Вонкава нагадваюць крэветак. Адрозніваюцца непрыкрытым грудным шчытом шчэлепаў, размешчаных на аснове двухгалінастых грудных ножак. Ёсць органы свячэння. Раздзельнаполыя. Некалькі стадый развіцця лічынкі. якая выходзіць з яйца. Кормяцца планктоннымі водарасцямі і дробнымі жывёламі. Утвараюць вял. скопішчы; асн. корм марскіх млекакормячых і рыб. Большасць відаў складаюць крыль.

т. 18, кн. 1, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ТЭ́ХНІКУМ БІ́ЗНЕСУ І ПРА́ВА.

Засн. ў 1995 у Мінску. Мае філіялы ў Брэсце, Гродне і Вілейцы; аддзяленні: юрыд. і эканоміка-бухгалтарскае; інфарматыкі і камерцыйнай дзейнасці; завочнае. Рыхтуе юрыстаў, бухгалтараў, тэхнікаў-эканамістаў, таваразнаўцаў, тэхнікаў-праграмістаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці (2003/04 навуч. г.): правазнаўства; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; эканоміка і арганізацыя вытв-сці; камерцыйная дзейнасць; праграмнае забеспячэнне інфарм. тэхналогій.

т. 18, кн. 1, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прыхаху́ліцца ’хутка і з большага прывесці сябе ў парадак’ (Янк. 3.), прыхухо́ліцца ’прыхарашыцца, прыбрацца, прыадзецца’ (Нар. Гом.). Рус. смал. прихаху́литься ’прыадзецца неакуратна, абы-як, спехам’, укр. прихаху́литися ’прыадзецца, прыбрацца’, прихаху́лити ’прыбраць, прыадзець, выстраіць’; ’прыбраць, упрыгожыць, навесці парадак, чысціню’. Таксама як ў рус. хохо́ниться ’прыбірацца’, хохо́нить ’прыбіраць’, хохо́ня ’франт’, для якіх Фасмер (4, 272) дапускае гукапераймальнае паходжанне. Прыставачнае ўтварэнне, у аснове якога рэдуплікацыя выклічніка ха (гл.). Сюды ж, відаць, з далейшым развіццём семантыкі прыхаху́ліць ’забіць’ (пух., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́нця ’бесхарактарны, заняпалы чалавек’ (Цых.). Няясна, параўн., аднак, фармальна і семантычна блізкія балг. пу́нчо ’ненармальны, дурны чалавек’ (няяснага паходжання, гл. БЕР, 5, 854), в.-луж. punca, риса, н.-луж. punca ’weibliche Scham’ (з ням. Bume, puncen ’тс’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1186), славен. punca ’лялька, дзяўчына, каханка’ (з італ. pulcella ’дзяўчына, дзеўка’ < лац. pullus ’юнак’, гл. Бязлай, 3, 136) і пад., у аснове якіх, магчыма, экспрэсіўныя словы дзіцячай мовы, параўн. рус. дыял. пуня ’плаксівы чалавек, недарэка; ахламон’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ташне́ць, тошне́ць ’ныць, млець’: тошняць мое ногі (ТС), сюды ж ташні́ць ’нудзіць, гідзіць’ (ЛА, 3), тошны́ты ’тс’ (Арх. Вяр.), тошніт ’цягне на ваніты’ (Вруб.), н.-луж. tešniś ’трывожыць, маркоціць’, у аснове якіх прасл. *tъšьnъ‑jь (гл. тошна), адносна пераходу sk > š гл. Шустар-Шэўц, 1572, параўн. таскніць, таска, гл. Шырокае распаўсюджанне формы ташні́ць і пад., якая на ўсёй тэрыторыі Беларусі сустракаецца побач з ну́дзіць, гі́дзіць, сведчыць аб уплыве рускай мовы, параўн. рус. тошни́ть ’цягнуць на ваніты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́бачка ‘лодка, выдзеўбаная з тоўстай асіны’ (падзв., Нар. сл.; мёрск., Жыв. НС), ‘вузкая рыбацкая лодка’ (Касп.), тру́пка ‘лодка, выдзеўбаная з калоды’ (беш., Нар. сл.). Параўн. рус. астрах. труба́ ‘выдзеўбаная лодка-душагубка’. Да труба 1, аднак матывацыя наймення не зусім зразумелая. Магчыма, першапачаткова ў аснове ляжалі *trupa, *trupъ, параўн. каш. trëpa ‘гнілое, трухлявае дрэва’, ст.-рус. трупъ ‘ствол дрэва’, чарнаг. труп ‘пень’ і пад., у далейшым набліжаныя да труба ‘цыліндрычны пустацелы прадмет’, гл. SEK, 5, 166, 176.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ХАРАКТАРАЛО́ГІЯ (ад характар + ...логія),

у шырокім сэнсе — вучэнне аб характары; у вузкім сэнсе — кірунак у нямецкай псіхалогіі 19—20 ст., прадстаўнікі якога распрацоўвалі праблемы тыпалогіі і структуры асобы пад уплывам філасофіі жыцця, гештальтпсіхалогіі, глыбіннай псіхалогіі. Тэрмін «Х.» ў навуку ўвёў ням. філосаф Ю.​Банзен («Нарысы па характаралогіі», т. 1—2, 1867).

Першае сістэм. апісанне характараў належыць стараж.-грэч. мысліцелю Феафрасту, які ў кожным тыпе характару вылучаў адну дамінуючую рысу, што вызначае маральнае аблічча і паводзіны чалавека. І.​Кант пэўны тып характару разглядаў як спосаб адчування і паводзін на аснове цвёрдых практычных прынцыпаў, якія могуць быць высокамаральнымі або беспадстаўнымі, памылковымі. Франц. псіхолагі Б.​Перэ, А.​Фулье прапаноўвалі класіфікацыю характараў. заснаваную на суадносінах розуму, пачуцця і волі. Банзен і яго паслядоўнікі Л.​Клагес, Э.​Крэчмер (Германія), У.​Шэлдан (ЗША) разглядалі характар як псіхічную канстытуцыю, якая адпавядае канстытуцыі цялеснай з яе праяўленнямі ў розных выразных рухах. Рас. псіхолаг і ўрач-псіхіятр А.​Ф.​Лазурскі абгрунтаваў канцэпцыю шматузроўневай арганізацыі псіхікі чалавека і распрацоўваў Х. як вучэнне аб індывід. псіхал. адрозненнях, звязаных з асаблівасцямі дзейнасці нерв. цэнтраў ва ўзаемасувязі са знешнім асяроддзем («Нарыс навукі аб характарах», 1906). З.Фрэйд разглядаў характар як сістэму імкненняў (захапленняў) індывіда, што ляжыць у аснове матываў яго паводзін. К.Г.Юнг даследаваў характары ў сувязі з накіраванасцю інтарэсаў чалавека да знешняга свету (экстраверт) ці да ўнутр. (інтраверт). Э.Фром лічыў. што чалавек застаецца часткай прыроды, але адначасова выходзіць па-за яе межы ў грамадскім жыцці, таму яго характарам уласцівы сац. тыпы. Амер. псіхолаг К.Хорні вывучала характары неўратычных асоб і лічыла, што яны пераважаюць у сучасным грамадстве з-за неспрыяльнасці сац. асяроддзя. Прыхільнікі фактарных тэорый асобы (Р.​Кетэл і Г.​Ю.​Айзенк) разглядалі рысу характару як схільнасць паводзіць сябе пэўным чынам у шырокім аспекце сітуацый, а фактар — як глыбінную базавую рысу, што ляжыць у аснове рыс павярхоўных.

Літ.:

Феофраст. Характеры: Пер. с греч. Л., 1974;

Кант И. О характере как образе мыслей // Собр. соч. М., 1966. Т. 6;

Фромм Э. Анатомия человеческой деструктивности: Пер. с англ. Мн., 1999;

Айзенк М. Факторные теории личности. Пятифакторная модель: Пер. с англ. // Психология: комплексный подход. Мн., 2002.

В.​Дз.​Марозаў.

т. 16, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)