КА́ЦМАН (Яўген Аляксандравіч) (8.7.1890, г. Харкаў, Украіна — 1976),
расійскі жывапісец і графік. Нар.маст.Расіі (1969). Чл.-кар.АМСССР (1947). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1909—16) у К.Каровіна і С.Малюціна. Адзін з заснавальнікаў Асацыяцыі мастакоў рэв.Расіі. Працаваў пераважна ў жанры партрэта. Работам уласцівы старанная мадэліроўка форм, дакладнасць перадачы знешняга аблічча: партрэты К.Я.Варашылава (1933), Б.А.Лаўранёва (1947), Н.Золатавай (1958—60) і інш. Аўтар жанравых кампазіцый: «Калязінскія каруначніцы» (1928), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» (1949) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУГА́Ч (Юрый Пятровіч) (н. 21.3.1917, г. Суздаль, Расія),
расійскі жывапісец. Нар. мастак Расіі (1965). Нар. мастак СССР (1977). Чл.-кар.АМСССР (1975). Скончыў Маскоўскі маст.ін-т (1942; вучыўся ў С.В.Герасімава і І.Э.Грабара), у 1948—51 выкладаў у ім. У ранні перыяд творчасці пісаў партрэты (цыкл «Знакамітыя людзі Масквы», 1949; Дзярж. прэмія СССР 1950), творы гіст. тэматыкі. Пазнейшыя вызначаюцца паэтызацыяй традыц. рыс рус.нар. побыту: «Перад танцамі» (1961), «Сенакос у лесе» (1967), «Развітанне» (1969), «За Айчыну» (1980). Дзярж. прэмія Расіі імя І.Я.Рэпіна 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́НДАНСКІ ДАГАВО́Р 1854,
пагадненне паміж Вялікабрытаніяй, Францыяй і Турцыяй аб ваенным саюзе супраць Расіі. Падпісаны 10 крас. ў Лондане, у перыяд Крымскай вайны 1853—56, пасля аб’яўлення Вялікабрытаніяй і Францыяй вайны Расіі (15—16 сак. 1854). Л.д. дапаўняў і пашыраў Канстанцінопальскі саюзны дагавор, заключаны паміж гэтымі дзяржавамі 12.3.1854. Паводле Л.д. Вялікабрытанія і Францыя абавязаліся дапамагаць Турцыі, паслаць дастатковую колькасць сваіх войск на еўрап. і азіяцкі тэатры ваенных дзеянняў, дзейнічаць сумесна і неадкладна. Турцыя ў сваю чаргу пазбаўлялася права ўступаць у любыя перагаворы з Расіяй без паведамлення і згоды саюзнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРУ́К (Віктар Фёдаравіч) (21.6.1941, в. Глівін Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
расійскі вучоны ў галіне ваенных навук.Акад. Акадэміі ваен. навук Расіі (1997). Д-рваен. навук (1994), праф. (1995). Ген.-палкоўнік (1991). У Сав. Арміі з 1960. Скончыў Яраслаўскае ваен.-тэхн. вучылішча войск ППА (1962), Ваен. камандную акадэмію проціпаветр. абароны імя Г.К.Жукава (1975), Ваен. акадэмію Генштаба (1987). Праходзіў службу на розных камандных пасадах. З 1991 — нам. галоўнакамандуючага войскамі ППАРасіі. Навук. працы ў галіне ваен. навукі і тэхнікі. Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСУ́НА (Ганна Баляславаўна) (12.11.1868, Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — 2.5.1922),
бел. геолаг; першая жанчына-геолаг Беларусі і Расіі, якая праводзіла палявыя геал. даследаванні. Скончыла прыватныя жаночыя курсы ў Маскве (1896). З 1906 асістэнт пры геал. кабінеце Вышэйшых жаночых курсаў, з 1919 дацэнт Маскоўскага ун-та. Вывучала геалогію цэнтр. і зах. Беларусі, лёсавыя адклады Навагрудскага ўзв., ледавіковыя адклады Беларусі і Літвы, праводзіла геал. і гідрагеал. вышуканні ў Расіі. Распрацавала методыку вывучэння марфалогіі і будовы канцавых марэн, высветліла стратыграфію ледавіковых адкладаў Беларусі і выявіла сярод чацвярцічных утварэнняў сляды некалькіх зледзяненняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛЫ́М, Пелымская дзяржава,
аб’яднанне плямён угра-фінскага народа мансі (вагулаў) на ч.тэр. сучасных Свярдлоўскай вобл. і Ханты-Мансійскай аўт. акругі Расіі ў сярэдзіне 15 — канцы 16 ст. Уключала плямёны, што жылі па рэках Пелым, Сосьва, Лозьва, Конда і Таўда. Кіравалася мясц. родавай арыстакратыяй («князцамі»), Плямёны П. былі васаламі Рас. дзяржавы і Сібірскага ханства, перыядычна рабілі набегі на рус. паселішчы Прыуралля. У 1580—90-я г. П. канчаткова далучаны да Расіі, на месцы яго сталіцы пры ўпадзенні р. Пелым у Таўду ў 1593 засн. расійскі г. Пелым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЖСКІ (Георгій Георгіевіч) (12.2.1895, в. Ігнацьева Маскоўскай вобл. — 20.10.1952),
расійскі мастак. Засл. дз. маст.Расіі (1944). Правадз.чл.АМСССР (1949). Вучыўся ў Маскве ў прыватных студыях (з 1912), Дзярж. свабодных маст. майстэрнях (1918—20). Чл. аб’яднанняў «Новае т-ва жывапісцаў» (1922), Асацыяцыі мастакоў рэв.Расіі (1923). У 1934—52 выкладаў у Маскоўскім маст. ін-це імя В.Сурыкава. Ствараў пераважна партрэты жанчын: «Рабфакаўка» (1926), «Дэлегатка» (1927), «Старшыня» (1928), «Калгасніца-брыгадзір», «Чувашка-настаўніца» (абодва 1932).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЦІХ (Аляксандр Фёдаравіч) (5.7.1831, Пецярбургская губ. — пасля 1900),
рускі этнограф, ваенны картограф. Ген.-лейтэнант (1891). Скончыў Інжынерную акадэмію (1853) і Акадэмію Генштаба (1858). Стаяў на пазіцыях вялікадзярж. шавінізму. Склаў «Атлас народанасельніцтва Заходнярускага краю паводле веравызнанняў» (1863), У якім памылкова адносіў беларусаў-католікаў да палякаў. Найб. каштоўныя яго этнагр. карты з этнічнай статыстыкай Беларусі, некат. абласцей Расіі, замежных слав. народаў («Этнаграфічная карта Еўрапейскай Расіі», 1875). Яго працы, прысвечаныя Зах. краю («Матэрыялы для этнаграфіі Царства Польскага: Люблінская і Аўгустоўская губерні», 1864, і інш.), мелі апісальны характар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВЯШЧЭ́ННАЯ ДРУЖЫ́НА»,
«добраахвотная ахова», тайная арг-цыя, створаная прыдворнай арыстакратыяй у Расіі ў 1881 для барацьбы з рэв. рухам. Засн. пасля замаху нарадавольцаў на цара Аляксандра II (гл. таксама І.Я.Грынявіцкі). Гал. яе кіраўнікі П.П.Шувалаў, І.І.Варанцоў-Дашкаў і інш.; у склад уваходзілі вял. князі, міністры, генералы. Арг-цыя мела разгалінаваную агентуру ў Расіі і за мяжой, двайную канспірацыю. Удзельнікі «С.д.» грамілі падп. друкарні, наладжвалі паліт. вышук; з правакацыйнымі мэтамі выдавалі ў Жэневе газ. «Вольное слово» і «Правда». У канцы 1882 дзейнасць «Сд.» спынена.