ВОСТРАПРЫПРА́ЎНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны, якія назапашваюць у розных органах пахучыя вострасмакавыя рэчывы (эфірны алей, гліказіды, таніны, алкалоіды, фітанцыды) і ўжываюцца як прыправа. Вядома каля 150 відаў, пашыраных ва ўсім свеце, асабліва ў паўд. шыротах. Найб. значэнне сярод трапічных вострапрыпраўных раслін маюць гваздзіковае дрэва, карычнае дрэва, мускатнік, кардамон, імбір, перац струкавы. На Беларусі культывуюцца каля 30 відаў, у т. л. аніс звычайны, гарчыца белая, ісоп лекавы, каляндра пасяўная, крэс-салата, кмен звычайны, хрэн звычайны, розныя віды цыбулі, часнок, меліса лекавая, мята перцавая, кроп пахучы і інш.
т. 4, с. 276
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абжа́ць, абажну́, абажне́ш, абажне́; абажнём, абажняце́, абажну́ць; абажні́; абжа́ты; зак., што.
Зжаць што-н. вакол чаго-н.
А. траву вакол дрэва.
|| незак. абжына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. абжы́н, -у, м. і абжына́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абцерабі́ць, -цераблю́, -цярэ́біш, -цярэ́біць; -цярэ́блены; зак., што.
1. Ачысціць ад галля, бацвіння, лісця і пад.
А. дрэва.
А. буракі і моркву.
2. Аб’есці (разм.).
А. агрэст.
Шпакі абцерабілі вішні.
|| незак. абцярэ́бліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
счаса́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., счэ́шацца; зак.
1. Стаць счасаным (пра верхні слой дрэва і пад.).
Кара бярозы добра счасалася.
2. Стаць стаптаным (пра абцасы і пад.).
Абцасы счасаліся.
|| незак. счэ́свацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вуцо́вае дрэ́ва ’дрэва, якому робяць прышчэпліванне’ (Жд., 1). Няясна, магчыма, з *авацо́вае дрэва < польск. drzewo owocowe ’фруктовае дрэва’ (Лабко, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
санда́л1
(с.-лац. sandalum, ад ар. sandal)
1) вечназялёнае дрэва сям. сандалавых, пашыранае ў тропіках, а таксама драўніна гэтага дрэва, багатая на эфірныя алеі, вядомая пад назвай сандалавага дрэва;
2) фарбавальнік чырвонага або жоўтага колеру, які здабываюць з драўніны фернамбука і сандалавага дрэва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гваздзіко́вы 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гваздзіка, уласцівы яму. Гваздзіковы пах.
2. у знач. наз. гваздзіко́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца гваздзік, куколь, макрыца і інш.
гваздзіко́вы 2, ‑ая, ‑ае.
Які здабываецца з гваздзікі. Гваздзіковае масла.
•••
Гваздзіковае дрэва гл. дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плата́н, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Вялікае дрэва сямейства платанавых з зеленавата-шэрай карой і шырокімі лісцямі. Іду між кедраў і платанаў, На іхні рост дзіўлюся я. Броўка. Платан прыкрываў амаль усю прыбярэжную касу халаднаватым ценем. Хомчанка.
2. ‑у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
[Лац. platanus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
така́рны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з механічнай апрацоўкай металу, дрэва і іншых матэрыялаў пры дапамозе абточвання. Калі вы знаёмы з такарнай справай, то можаце вельмі добрую ручку вытачыць з дрэва. Матрунёнак. Мірна гутарачы, яны [Забаўскі і Змітрок] вярнуліся ў такарны цэх. Ваданосаў. // Прызначаны для такой апрацоўкі матэрыялаў. Такарны станок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карага́ч
(цюрк. kara agač = чорнае дрэва)
лісцевае дрэва сям. вязавых з шатрападобнай кронай, пашыранае ў Сярэд. Азіі і Закаўказзі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)