старадаўні мужчынскі галаўны ўбор, пашыраны на Беларусі ў 16—19 ст. Паводле спосабу вырабу былі лямцавыя (валеныя з воўны) і шытыя з 4 кавалкаў тоўстага валенага сукна. Лямцавыя М. мелі выгляд каўпака або ўсечанага конуса. Завернуты да палавіны вышыні аколыш шчыльна прылягаў да верху (паўдвайная М.) або даходзіў да самага донца (двайная М.). Рабілі М. выш. 15—20 см белага, шэрага, карычневага і чорнага колераў. Насілі круглы год.
М.Ф.Раманюк.
Селянін у магерцы. Пач. 20 ст. Вёска Заходы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРАЗРЫ́ЎНАСЦІ ЎРАЎНЕ́ННЕ,
адно з ураўненняў гідрадынамікі, якое выражае закон захавання масы для любога аб’ёму рухомай вадкасці (газу). Мае выгляд:
, дзе ρ — шчыльнасць вадкасці,
, — дывергенцыя вектара скорасці часцінак вадкасці ў зададзеным пункце. Для несціскальнай вадкасці (ρ = const) Н.ў. прымае форму:
, а для аднамернага цячэння, якое ўстанавілася ў канале, трубе ці інш. з плошчай папярочнага сячэння
, што дае закон пастаянства расходу вадкасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭЗАВА́ННЕ ЗУБО́Ў,
аднаўленне цэласнасці зубных радоў з дапамогай зубных пратэзаў. Аднаўляе таксама дыкцыю, эстэт.выгляд чалавека.
У залежнасці ад дэфектаў зубных радоў існуюць розныя канструкцыі зубных пратэзаў (няздымныя, здымныя, умоўна здымныя). Няздымныя (каронкі, мостападобныя пратэзы) робяць пры дэфектах каронак зуба або пры страце 1—3 зубоў. Здымныя пратэзы (пласціністыя, бюгельныя) выкарыстоўваюць пры значных дэфектах зубных радоў. З укараненнем у стаматалогію імплантантаў магчымасці П.з. значна пашырыліся. Праводзіцца дэнтальная імплантацыя (пры недастаткова надзейнай фіксацыі пратэзаў у поласці рота). Выкарыстанне ўнутрыкасцявых імплантантаў дазваляе пазбегнуць здымных пратэзаў або значна палепшыць іх фіксацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕНО́ІД (ад грэч. sōlēn трубка + eidos выгляд),
згорнуты ў спіраль (шпулю) ізаляваны праваднік, па якім працякае эл. ток. Мае значную індуктыўнасць і малыя актыўнае супраціўленне і электраёмістасць. У сярэдзіне поласці С., даўжыня якога значна большая за дыяметр, магн. поле аднароднае і накіравана ўздоўж восі С., яго напружанасць прапарцыянальная сіле току і (набліжана) колькасці віткоў. Знешняе магн. поле С. падобнае да магн. поля стрыжнёвага магніта. С. з жал. асяродкам ва ўнутр. поласці наз.электрамагнітам. Выкарыстоўваецца як засяроджаная індуктыўнасць у элекгра- і радыётэхніцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКАЯ СІНАГО́ГА,
помнік архітэктуры барока ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Пабудавана ў 1642 у гіст. цэнтры горада. Кампактны мураваны будынак мае выгляд базілікі. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму, накрытага 2-схільным дахам, з 3 бакоў прылягаюць больш нізкія аб’ёмы з дапаможнымі памяшканнямі. Гал. фасад завершаны франтонам складанага пластычнага абрысу і ўпрыгожаны дэкар. дэталямі: здвоеныя пілястры, нішы, люнеты, валюты па баках. Прыбудовы пры ўваходзе больш познія. Гал. зала ўнутры мае 9-польную сістэму скляпенняў. У цэнтры — біма, 4 слупы падтрымліваюць ліхтарню, аздобленую лепкай у тэхніцы стука.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАДЭ́НДРАН (Philodendron),
род кветкавых раслін сям. ароідных. Больш за 250 відаў. Пашыраны ў трапічных лясах Амерыкі. На Беларусі ў зімовых садах і аранжарэях вырошчваюць Ф.: бародаўчаты (Ph. verrucosum), лазячы (Ph.scandens), надрэзаны (Ph. lacerum), чырванеючы (Ph. erubescens) і інш.
Дрэвападобныя або травяністыя расліны. Сцёблы лазячыя, з доўгімі паветранымі каранямі. Буйное лісце суцэльнае ці перыста-рассечанае, скурыстае, бліскучае. Шматлікія аднаполыя кветкі сабраны ў катах, абкружаны тоўстым, мясістым, згорнутым у трубку пакрывалам, белага, жоўтага або чырв. колеру. Плод — ягада. Дэкар. расліны.
Філадэндран чырванеючы: 1 — суквецце (частка пакрывала выдалена); 2 — агульны выгляд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРЭБРАЗІ́ДЫ (ад лац. cerebrum мозг + грэч. eidos выгляд),
прыродныя арган. злучэнні з групы глікаліпідаў. Вугляводная ч. малекулы Ц. складзена з глюкозы або галактозы, ліпідная — з N-ацыліраванай насычанай або ненасычанай тлустай к-ты, сфінгазіну (або яго гамолага).
Белыя аморфныя рэчывы, не раствараюцца ў вадзе, добра раствараюцца ў арган. растваральніках. Маюцца ў большасці клетачных мембран чалавека і жывёл, найб. колькасць у белым рэчыве мозга і ў міэлінавых абалонках нерваў. Біясінтэз шляхам перанясення астаткаў цукру ад урыдзіндыфосфагексозы на сфінгазін. Адзначана назапашванне Ц. у мозгу, селязёнцы, печані пры некат. цяжкіх псіхічных захворваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭРЫТЭ́МА ВУЗЛАВА́ТАЯ,
хвароба скуры таксічна-алергічнага паходжання, якая ўзнікае пры вострых і хранічных інфекцыях і інтаксікацыях. Адрозніваюць вострую і хранічную. Вострая Э.в. пачынаецца дрыжыкамі, павышэннем т-ры цела, болямі ў суставах. На разгінальнай паверхні галёнак, радзей на інш. участках цела ўзнікаюць сіметрычна размешчаныя плямы, балючыя вузлы, скура над якімі ружова-чырв. колеру (з часам афарбоўка мае выгляд сіняка). Працягласць хваробы 4—6 тыдняў. Пры хранічнай Э.в. вузлы больш шчыльныя, адмяжоўваюцца ад тканак, якія іх акружаюць; скура сінюшна-карычневага колеру. Цягнецца гадамі. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акве́ціць, аквечу, аквеціш, аквеціць; зак., што.
Паэт. Надаць каму‑, чаму‑н. прыгожы, прыемны выгляд пры дапамозе каго‑, чаго‑н. Не рассыплецца краса — Яна дажджом пялёсткаў белых Аквеціць новы зорны сад.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)