ПАРХІМО́ВІЧ (Эдуард Міхайлавіч) (н. 15.7.1937, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Магілёўскі маш.-буд.ін-т (1966), у якім і працуе з 1969 (у 1993—99 прарэктар). Навук. працы па праблемах кантактнай, дугавой, газаэлектрычнай зваркі і наплаўкі ў ультрагукавым полі, умацавання і аднаўлення дэталей машын.
Тв.:
Сварка и наплавка в ультразвуковом поле. Мн., 1988;
Сварка в ультразвуковом поле. Мн., 1994 (разам з В.М.Сагалевічам, У.І.Сотнікавым).
бел.вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Дачка Р.Я.Паспелава. Скончыла БПІ (1972). З 1972 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па аптымізацыі энергет. сістэм, тэорыі энергет. менеджменту, энергазберажэнні і экалагічных праблемах энергетыкі.
Тв.:
Технико-экономические характеристики дальних электропередач с промежуточными присоединениями. Мн., 1983 (разам з Р.Я.Паспелавым, Р.І.Запатрыным);
Эффективность электропередачи в электроэнергетических системах. Мн., 1991 (разам з У.У.Кузьмічом);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НКІНА (Валянціна Рыгораўна) (н. 29.5.1952, Мінск),
бел.вучоны ў галіне цепламасаабмену. Д-ртэхн.н. (1994). Скончыла БДУ (1974). З 1974 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі сумесна працякаючых працэсаў цепла- і масапераносу і хім. кінетыцы газафазнага асаджэння. Распрацавала новы метад вызначэння эфектыўнай скорасці тэрмічнага раскладання элементаарган. злучэнняў.
Тв.:
Макрокинетика процесса химического осаждения из газовой фазы, сопровождающегося гомогенными реакциями // Теоретич. основы хим. технологии. 1999. Т. 33, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАВА (Раіса Уладзіміраўна) (н. 12.1.1944, г. Андрушэўка Жытомірскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1996). Скончыла Маскоўскі ун-т (1969). З 1969 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў, біягенезе і біятэхналогіі мікробных ферментаў.
Three polygalacturonases constitutively synthesized by Aspergillus alliaceus (разам з Л.І.Сапуновай, А.Г.Лабанком) // World J.Microbiol. Biotechnol. 1995. Vol. 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 31.1.1926, Мінск),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1985). Майстар спорту па стэндавай стральбе (1956). Сын Я.Коласа. Скончыў БПІ (1949). З 1949 у Фізікатэхн. ін-це Нац.АН Беларусі. Навук. працы па электрафіз. метадах апрацоўкі матэрыялаў, у т. л. па навук. асновах электраэразійнага метаду. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
М.І.Міцкевіч.
Тв.:
Электроэрозионная обработка металлов. Мн., 1988 (у сааўт.);
Изготовление деталей разделительных штампов электроэрозионным методом. М., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РХАТ (Іосіф Вацлававіч) (н. 27.9.1928, в. Залясінкі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1975), праф. (1979). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952), працуе ў ім (з 1969 заг. кафедры). Навук. працы па перасадцы рагавіцы, лячэнні і прадухіленні траўмаў органаў зроку, выяўленні і лячэнні глаўкомы і катаракты. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку метад інтэрламелярнай кератапластыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКО́МСКІ (Павел Яўгенавіч) (23.7.1899, Гродзенская вобл. — 8.4.1974),
расійскі вучоны-медык. Акад.АМНСССР (1963). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1923), працаваў у ім. З 1941 праф. 1-га Маскоўскага, Чэлябінскага, з 1949 заг. кафедры 2-га Маскоўскага мед. ін-таў. Навук. працы па этыялогіі гіпертанічнай хваробы, атэрасклерозу і інш. сардэчна-сасудзістых хваробах. Дзярж. прэмія СССР 1969.
Тв.:
Электрокардиограмма при заболеваниях миокарда. М., 1943;
Инфаркт миокарда // Многотомное руководство по внутренним болезням. М., 1964. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́ЗІКАЎ (Мікалай Фядосавіч) (н. 13.12. 1920, в. Баронькі Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н., праф. (1969). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1951), працаваў у ім да 1991 (у 1959—85 заг. кафедры). Навук. працы па афтальмабленарэі нованароджаных, ускладненнях цяжарнасці і родаў.
Тв.:
Принципы ведения беременности и родов, осложненных преждевременным излитием околоплодных вод // Акушерство и гинекология. 1969. № 7;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЬКО́ВА (Валянціна Аляксееўна) (н. 2.6.1919, с. Азяркі Тульскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1973). Скончыла Алма-Ацінскі вет.ін-т (1941). У 1966—87 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па этыялогіі, дыягностыцы і спецыфічнай прафілактыцы інфекц. захворванняў маладняку с.-г. жывёл.
Тв.:
Диагностика инфекционной энтеротоксемии с помощью типоспецифических сывороток (разам з Т.Я.Лахно) // Ветеринария. 1970. № 5;
Анаэробные желудочно-кишечные заболевания молодняка сельскохозяйственных животных. Мн., 1974 (разам з В.І.Ляньковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЬКО́ВА (Раіса Канстанцінаўна) (н. 24.2.1942, в. Васілёўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1998). Скончыла Кастрамскі с.-г.ін-т (1970). З 1970 у БСГА. Навук. працы па праблемах эканоміка-матэм. мадэліравання сістэм і працэсаў АПК. Распрацавала навук. і тэарэтычна-метадалагічныя асновы адаптацыі агр. фарміраванняў да рыначнай сістэмы гаспадарання, удасканалення вытв. адносін у розных галінах гаспадаркі.
Тв.:
Модельная программа адаптации аграрных формирований районного АПК к рыночной системе хозяйствования. Горки, 1998.