прамёрзлы і праме́рзлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прамёрз. Змучаныя, галодныя і прамёрзлыя так, што зуб на зуб не трапляў, перад світаннем падышлі да партызанскага атрада. Сяргейчык.

2. Які зацвярдзеў ад марозу на вялікую глыбіню. На шэрую прамёрзлую зямлю бязгучна і густа сыплецца першы снег. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́сьба, ‑ы, ж.

Зварот да каго‑н. з заклікам задаволіць якія‑н. патрэбы, жаданні. Просьбу дзяўчыны з політэхнічнага інстытута.. перадаць прывітанне Паходню я выканаў у першы ж вечар. Хадкевіч. [Кацярына:] Павесьце яго, пане, на клёне перад акном нашай хаты. [Пан Яндрыхоўскі:] Гэту просьбу я з прыемнасцю выканаю. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хуліга́нства, ‑а, н.

Грубае парушэнне правіл грамадскага парадку, якое выражае яўную непавагу да грамадства, да годнасці чалавека; крайняе бясчынства. З’явіўся ў вёсцы і першы паліцэйскі. Гэта быў .. Міцька Заяц, які да вайны паспрабаваў не адну спецыяльнасць і адусюль яго выганялі за п’янкі і хуліганства. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адзі́н, ст.-рус. одинъ, рус. один, укр. один, чэш. jeden, славац. jeden, польск. jeden, в.-луж. jedyn, н.-луж. jaden, ст.-слав. ѥдинъ, балг. един, макед. еден, серб.-харв. јѐдан, славен. eden. Прасл. edinъ < ed‑inъ, у якім першы кампанент той жа, што і ў рус. едва і інш., лац. ecce ’вунь’ (і.-е. заім. e‑). Гл. Бругман, IF, 23, 310; Бернекер, 1, 262; Мікала, Ursl. Gr., 3, 56 (параўн., аднак, Пізані, Paideia, 8, 2, 111); або ідэнтычны ст.-інд. ādíḥ. Гл. Ван–Вейк, IF, 30, 384, супраць Бернекер, там жа, 263, Гуер, Slavia, 2, 560; другі кампанент параўноўваецца з гоц. ains, лац. ūnus (< *oinos) і інш. Гл. Мейе, MSL, 14, 348; Бернекер, там жа, 262. Вайян (WS, 7, 4, 342) выводзіць jedinъ з *jedь — jinъ, прычым першы кампанент да с.-балг. еде кой такі ці такі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АКАДЭ́МІК,

правадзейны член Акадэміі навук Беларусі, АН інш. дзяржаў, а таксама некаторых галіновых акадэмій. Выбіраецца на агульным сходзе акадэміі. Існуюць званні ганаровы акадэмік, замежны член і ганаровы член акадэміі. На Беларусі званне акадэміка ўведзена 26.12.1928, калі СНК БССР зацвердзіў першы склад правадзейных членаў Бел. АН.

т. 1, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАШКЕ́ВІЧ (Іосіф Антонавіч) (1815—15.5.1875),

дыпламат, вучоны-мовазнавец, даследчык Д. Усходу, натураліст. Дзяцінства правёў у Якімавай слабадзе Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1839). У 1839—49 у складзе Рускай духоўнай місіі ў Пекіне. Вывучаў кіт., кар., яп., маньчжурскую, англ., ням., франц., лац., грэч., яўр. і інш. мовы, даследаваў культуру і філасофію Кітая і Японіі. У 1852—55 як перакладчык суправаджаў на фрэгаце «Палада» (з рус. пісьменнікам І.А.Ганчаровым) дыпламат. місію адмірала Я.​В.​Пуцяціна ў Японію. З удзелам Гашкевіча заключаны рус.-яп. дагавор 1855. У 1858—65 першы рас. консул у Японіі. Першы іншаземец, якому было дазволена выехаць за межы яп. сталіцы і зрабіць падарожжа па краіне. У 1861 сустракаўся ў Хакадатэ з М.​А.​Бакуніным. З 1867 у адстаўцы, жыў у маёнтку Малі (цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.). Выдадзены ім першы ў Расіі «Японска-рускі слоўнік» (1857; разам з Тацібана но Каасай) адзначаны медалём Пецярбургскай АН і Дзямідаўскай прэміяй. Аўтар працы «Карані японскай мовы» (Вільня, 1899). Калекцыі флоры і фауны Паўд. Афрыкі і Паўд.-Усх. Азіі, сабраныя ў час падарожжаў, Гашкевіч перадаў заал. музею АН у Пецярбургу. У г. Хакадатэ на в. Хакайда Гашкевічу пастаўлены помнік. У 1994 помнік бюст Гашкевічу адкрыты ў Астраўцы (скульпт. Ф.​Янушкевіч); створаны японска-бел.-рус. фонд імя І.​А.​Гашкевіча.

Літ.:

Гузанаў В. Адысей з Беларусі. Мн., 1993.

І.​У.​Саламевіч.

т. 5, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́пыт, -у, М -пыце, мн. -ы, -аў, м.

1. Адлюстраванне ў свядомасці людзей законаў аб’ектыўнага свету і грамадскай практыкі, атрыманае ў выніку іх актыўнага практычнага пазнання.

Пачуццёвы в.

2. Сукупнасць ведаў і практычна засвоеных звычак.

Жыццёвы в.

В. будаўніцтва.

3. Узнаўленне якой-н. з’явы эксперыментальным шляхам, стварэнне чаго-н. новага ў пэўных умовах з мэтай даследавання, выпрабавання.

Хімічныя вопыты.

Вопыты калекцыянераў.

4. Спроба ажыццявіць што-н., пробнае ажыццяўленне чаго-н.

Першы в. маладога пісьменніка.

|| прым. во́пытны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снег, -у, М сне́зе, мн. снягі́, -о́ў, м.

Атмасферныя ападкі ў выглядзе крышталікаў лёду, а таксама суцэльная маса такіх ападкаў, што пакрывае зямлю.

Выпаў першы с.

○

Вечныя снягі — снег на вяршынях высокіх гор.

◊

Патрэбен як леташні снег — зусім не патрэбен (разм., неадабр.).

Як снег на галаву — раптоўна, нечакана (разм.).

|| памянш. сняжо́к, -жку́, м.

|| прым. снегавы́, -а́я, -о́е і сне́жны, -ая, -ае.

Снегавая хатка (зробленая са снегу). Снегавая нагрузка (нагрузка на будынкі, якую стварае снежнае покрыва). Снежныя заносы.

Снежная белізна (падобная на снег).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Напе́рва ’спачатку’ (в.-дзвін., Шатал.), на́перва (наперво) ’тс’ (Нас.). Са спалучэння на і *перво, він. скл. н. р. ад лічэбніка *pьrvъ, відаць, спачатку ў складзе сінтагмы тыпу *na pьrvo vermę ’першапачаткова’, з якой ў выніку страты апошняга элемента (= семантычная кандэнсацыя) узнікла канструкцыя, што пазней ператварылася ў прыслоўе. Параўн. ідэнтычнае па структуры напе́ршо ’перш-наперш’ (лях., Сл. ПЗБ) ад першы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́там. Інтэрнацыянальнае слова. У беларускай мове з пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 252) праз рускую (Крукоўскі, Уплыў, 89), дзе з пач. XVIII ст. Канчатковая крыніца грэч. ἄτομος ’непадзельны’, адкуль у лацінскую і заходнееўрапейскія мовы; першы зафіксаваны рускі прыклад — у перакладзе з лацінскай. Наяўнасць рускай і ўкраінскай калек несекомое (Біржакава, Очерки, 157) указвае на магчымасць грэчаскай мовы як першакрыніцы запазычання для ўсходнеславянскіх моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)