Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў зірнуць і зіркнуць пры выражэнні нечаканасці, раптоўнасці выяўлення або наступлення чаго‑н. — Мама! — устрывожыліся дзеці. — Нашай грушы няма! Дзядзька грушу забраў!.. Маці зірк у акно: праўда, дзічкі як бы ўжо няма.Ракітны.«Вось каб і грошы так жа знайсці!» — прамовіў парабак. Аж зірк — а пад нагамі скураны кашалёк.С. Александровіч.
зірк2, ‑у, м.
Абл. Погляд, позірк. Першы Нахлябічаў зірк быў на Галену.Чорны.Увайшла бабка, акінула зіркам маладых настаўнікаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладзён, ‑а, м.
Абл.
1. Непаўналетні чалавек, хлапец. Быў я тады зусім зялёны, Худы і кволы маладзён.Кусянкоў.// Пра маладога чалавека наогул. І хоць не да твару чалавеку ў маім узросце хвалявацца перад маладзёнам, але я не стрымаўся і ўскіпеў.Васілёнак.[Мароз] і на хвіліну не хацеў уявіць сабе, што гэты маладзён — хто б ён, нарэшце, ні быў — адважыцца пярэчыць яму, сакратару райкома.Лобан.
2.узнач.вык. Малавопытны па маладосці чалавек. Трахім ані не верыў доктару — надта ж маладзён ён быў.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чо́рна,
1.Прысл.да чорны (у 1 знач.).
2.безас.узнач.вык. Пра адсутнасць святла, асвятлення дзе‑н.; пра перавагу чорнага, цёмнага колеру дзе‑н. Там было ўсё чорна; Скуратовічаў сілуэт там і прапаў неўзабаве.Чорны.Спелі ягады. За суніцамі — чарніцы, ад якіх аж чорна было між рослага папаратніку.Мележ.//перан. Цяжка, змрочна (на душы, на сэрцы і пад.). А на сэрцы было пуста і чорна, нібы ўзяў хто маленькае Міколкава сэрца і выціснуў з яго ўсю гарачую кроў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чутно́прысл.
1.у знач.выкбезас. man hört, man kann hören;
до́бра чутно́ man kann gut hören, es ist gut zu hören;
было́ чутно́, як яна́ спява́ла man hörte sie síngen;
2.пабоч.словагл. чуваць:
што чутно́? was ist zu hören?, was gibt es Néues?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гак1, ‑а, м.
1. Востры металічны выступ на чым‑н. (напрыклад, крук у багры, шып у падкове). [Конь] .. быў падкуты на перад, і гакі ў падковах былі не кавальскай работы, а купленыя.Крапіва.
2.Абл. Участак зямлі, які вострым клінам удаецца ў што‑н. Хвалі без ахвоты Абмываюць з гака жвір.Астрэйка.
•••
З гакам — з лішнім, з лішкам.
гак2, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць, гакнуцца. Ляціць звер проста, а з-за дрэва Выскачыў Мядзведзіч — гак у лоб!Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нічо́га1,
гл. нішто 1 (у 1 знач.).
нічо́га2,
1.прысл. Тое, што і нішто 2 (у 1 знач.). Жывецца мне нічога.
2.безас.узнач.вык. Хоць бы што, не шкодзіць. Усе даўно стаміліся, а яму нічога.
3.узнач.пабочн. Неістотна, не мае значэння; абыдзецца. — [Васіль:] — Калі пачаць усё расказваць, дык і жыцця не хопіць, .. я і так вас затрымаў, адарваў ад кампаніі. — Нічога, нічога, — адказвае жанчына, — расказвайце.Арабей.— Нічога, знойдзем, — прамовіў дзядзька і павёў хлопца назад у лес. — Шапка — не іголка, знойдзем...С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паце́ха, ‑і, ДМ ‑цесе, ж.
1. Забава, забаўка, весялосць. Бубніць тут човен, ходзіць рэха — Такая хлопцу з ім пацеха!Колас.Саўка стаў задуменным, шкада яму было егера, які прызначаўся для пацехі панам.Гурскі.// Якое‑н. смешнае здарэнне. Гаспадар глядзеў з вясёлай цікаўнасцю.., быццам хацеў сказаць: «Пачакайце, зараз будзе такая пацеха!»Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́ры-ба́ры, нескл.
Разм. Пустая размова, балбатня. Высокі, бялявы [хлопец] .. падыходзіць да цёткі, кланяецца ў пояс: — Прабачце, калі ласка. Тары-бары нам некалі разводзіць.. Мы шукаем гарманіста.Жычка.Трэба было сабраць усю сілу волі, каб не пачаць вось гэтак весці з ім [дзядзькам] тары-бары, і брацца за больш сур’ёзную справу.Карпюк.— Адчапіся! — лена махнула рукой гаспадыня. І да Марыхен: — А ты... ты не павінна тут разводзіць з .. [хлопцамі] свае дурныя тарыбары.Брыль.//узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. гаварыць, балбатаць. Яму — пра справу, а ён — тары-бары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чок, выкл.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкага, адрывістага гуку, які ўтвараецца пры ўдары аб што‑н. шкляное, металічнае, пры хадзьбе па бруку і пад. [Порхаўка:] — Гарэлачка заўсёды была халодненькай... Буль — буль — буль... На келіхах слязінкі... Чок!.. Люблю гэты звон!..Гурскі.А друг? Як іскра, выбег ён: Вядзе гамонку з цеслярамі, Яны на зрубе тапарамі: Чок, чок. Прыемны мяккі звон.Бялевіч.
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чокаць 1 — чокнуць. — Я б яго — чок! — шчоўкнуў языком Сцёпка і прыжмурыў вока, нібы цэліўся з нагана.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гадна
1.прысл. bequém, pássend, recht;
2.безас.у знач.вык es ist günstig [vórteilhaft], es pásst, es ist ángenehm; es ist ángebracht (прыстойна);
як вам вы́гадна ganz nach Íhrem Belíeben, (ganz) wie Sie wünschen;
калі́ вам гэ́та вы́гадна wenn Íhnen das passt [recht ist];
мне вы́гадна es passt mir (+ inf + zu)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)