1. Які не сціхае, не змаўкае, не спыняецца доўгі час; які чуваць бесперапынна. Несціханы гул. Несціханы крык. □ Сінее высокі абрыў. На кручы стагоднія дрэвы. Над імі паводка зары, Вятроў несціханых напевы.Танк.У вушах стаяў несціханы звон, быццам ля кожнага вуха хтосьці настойліва, да знямогі, біў у нешта жалезнае, гулкае.Шахавец.
2. Які не праходзіць, не сунімаецца (пра боль і пад.). Змардаваны на допыце.. і пакутуючы ад несціханага болю, Шурка туліўся да вільготнай і халоднай сцяны.Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да сунуць (у 1–5 знач.).
2.каго-што. Перамяшчаць, перасоўваць з месца на месца. Варушыць Аўгіня вілачнікам гаршкі, чапялой патэльню совае да вуголляў.Бядуля.Потым пасажыры совалі кашалёк нагамі, пакуль ён не апынуўся ў кутку, дзе стаяў безбілетны Віця.Якімовіч.
3.безас.Разм. Пра рэзкі боль. Совае ў калена.
•••
Соваць (сунуць, тыцкаць) носкуды — умешвацца ў што‑н., звычайна не ў сваю справу.
Соваць (тыцкаць) пад носкаму — даваць, паказваць што‑н. непачціва, абы-як.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да ступіць 1.
2. Крочыць, ісці. Тут [на Палессі] асцярожна трэба ступаць нагой: трава расце на дрыгве, якая гойдаецца пад нагамі, з якое сочыцца вада.Чорны.Бацька глядзіць, як лёгка ступою я, і нешта думае.Сачанка.//нашто. Рабіць апору на што‑н. пры хадзьбе. Боль пры хадзе меншы, калі ступаць не на пятку, а на насок.Навуменка.
•••
Нага не ступалагл. нага.
На парог не ступаць — не хадзіць да каго‑н., не бываць у каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wound1[wu:nd]n.
1. ра́на; ране́нне;
a knife wound нажава́я ра́на;
a green wound све́жая ра́на;
bandage a wound перавяза́ць ра́ну
2. (to) кры́ўда, абра́за; душэ́ўны боль;
It was a wound to his pride. Гэта закранула яго пачуццё годнасці.
♦
rub salt into the wound сы́паць соль на ра́ну
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wretched[ˈretʃɪd]adj.
1. ва́рты жа́лю, гаро́тны, убо́гі, няшча́сны;
feel wretched адчува́ць сябе́ няшча́сным
2. нікчэ́мны, ніку́ды не ва́рты; дрэ́нны, ке́пскі, благі́;
wretched condi tions ке́пскія ўмо́вы;
wretched weather мярзо́тнае надво́р’е;
a wretched toothache мо́цны зубны́боль
3.infml злашча́сны, пракля́ты;
Where’s that wretched pen? Куды згінула праклятая ручка?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НЕРВО́ВЫЯ ХВАРО́БЫ,
група захворванняў анімальнай (цэнтр. і перыферычнай) і вегетатыўнай нерв.сістэм. Бываюць прыроджаныя і набытыя, спадчынныя і няспадчынныя. Набытыя і няспадчынныя Н.х. абумоўлены біял. (вірусы, мікробы, рыкетсіі, грыбкі, жывыя паразіты), траўматычнымі, таксічнымі, алергічнымі, радыенукліднымі і інш. ўздзеяннямі. Асобна вылучаюць пухліны і сасудзістыя захворванні нерв. сістэмы. Умоўна Н.х. падзяляюць на арган. (у аснове структурныя змены розных аддзелаў нерв. тканкі) і функцыян. (абумоўлены вострымі і хранічнымі псіхатраўміруючымі ўздзеяннямі — неўрозы, што ўзнікаюць пры мінім. выражаных марфал. расстройствах). Бываюць інфекц. хваробы нерв. сістэмы, сасудзістыя захворванні (найб. пашыраны, напр., інсульт — адна з гал. прычын інваліднасці і смяротнасці насельніцтва). Праяўляюцца суб’ектыўнымі (скаргі на галаўны боль, галавакружэнне, дваенне ў вачах, моташнасць, ірвота і інш.) і аб’ектыўнымі парушэннямі ў выглядзе паралічоў і парэзаў рук і ног, мышачных атрафій, парушэнняў каардынацыі рухаў і інш. Лячэнне Н.х. комплекснае: тэрапеўт. ў спалучэнні з фізіятэрапіяй, псіхатэрапіяй, санаторна-курортным лячэннем; у некат. выпадках — нейрахірург. аперацыі. Выкарыстоўваюць таксама нетрадыц. метады (напр., гамеапатыя).
Літ.:
Болезни нервной системы: Руководство для врачей. Т. 1—2. М., 1995;
Марков Д.А. Основы восстановительной терапии (медицинской реадаптации и реабилитации) заболеваний нервной системы. Мн., 1973;
Шанько Г.Г. Болезни нервной системы у детей: Мед. книга для родителей: В 3 т. Т. 1. Эпилепсия и припадки у детей. Мн., 1996.