знамяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Важны, выдатны па значэнню. Знамянальная дата. Знамянальныя падзеі.

2. Які мае асаблівы сэнс, асаблівае значэнне. Усе глядзелі на сцягі, як на нейкую знамянальную з’яву. Шамякін.

3. Які мае самастойнае значэнне. Знамянальныя часціны мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блака́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да блакады; які мае месца ў час блакады. Блакадная зіма. Блакадныя баі. □ У цяжкім блакадным жыцці.. [Карп] на ўсё глядзеў па-гаспадарску, клапаціўся аб кожнай рэчы, якая магла спатрэбіцца ў далейшым. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуглавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае форму вугла, сагнуты пад вуглом. Вуглавое злучэнне. Вуглавое жалеза.

2. Які стаіць на вуглу, на перакрыжаванні вуліц. Вуглавы дом.

3. Спец. Які мае адносіны да вымярэння вуглоў. Вуглавы градус. Вуглавое адхіленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парто́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да порта ​1. Усе .. [падлеткі] былі дзеці партовых рабочых, рыбакоў, служачых. Краўчанка. // Які з’яўляецца портам, які мае порт ​1. З больш позніх дакументаў вядома, што сярэдневяковы Мінск быў і партовым горадам. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

статысты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да статыстыкі (у 1, 2 знач.). Статыстычная тэорыя. Статыстычныя даныя. // Які ажыццяўляецца метадам статыстыкі. Статыстычныя назіранні. Статыстычныя табліцы.

2. Які мае адносіны да статыстыкі (у 3 знач.). Статыстычная праверка гіпотэзы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырвонаарме́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чырвонаармейца, належыць яму. Чырвонаармейская пілотка. □ Высокая, з прыгожымі .. вачыма, стройная, у чырвонаармейскім адзенні, Тоня Любчанка вылучалася сярод сваіх сябровак. Шчарбатаў.

2. Які мае адносіны да Чырвонай Арміі. Чырвонаармейскія часці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сельны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ясляў (у 1 знач.). Ясельная агароджа.

2. Які мае адносіны да ясляў (у 2 знач.). Ясельная група. Ясельны ўзрост.

3. Які наведвае або можа наведваць дзіцячыя яслі. Ясельныя дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fanciful

[ˈfænsɪfəl]

adj.

1) капры́зны, капры́сьлівы, перабо́рлівы

2) дзіво́сны, фантазі́йны, по́ўны фанта́зіі; нязвы́клы, незвыча́йны

3) які́ ма́е бага́тае ўяўле́ньне, з бага́тай фанта́зіяй

a fanciful writer — пісьме́ньнік з бага́тай фанта́зіяй

4) уя́ўны, нерэа́льны, фантасты́чны

a fanciful story — фантасты́чнае апавяда́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МАРС,

чацвёртая ад Сонца планета Сонечнай сістэмы. Знак . Мае выгляд яркага свяціла чырвонага колеру (-2,01 зорнай велічыні).

Сярэдняя адлегласць ад Сонца 227,94 млн. км. Адлегласць ад Зямлі мяняецца ад 55,7 млн. да 101,2 млн. км. Абарачаецца вакол Сонца па эліптычнай арбіце (эксцэнтрысітэт 0,0934) з перыядам 1,88 года (687 сут). Сярэдняя скорасць на арбіце 24,13 км/с. Перыяд абарачэння вакол восі 24,62 гадз. Раз у 2 гады адбываецца процістаянне М. (гл. Процістаянні планет), кожныя 15—17 гадоў — вялікія процістаянні. Экватарыяльны радыус М. 3397,2 км, палярны 3376,4 км, маса 6,42 ∙ 10​23кг (каля 0,107 масы Зямлі), сярэдняя шчыльнасць 3943 кг/м³. Нахіл экватара да плоскасці арбіты (25,2°) абумоўлівае змену пораў года, аналагічных зямным. Паверхня М. пустынная. пакрытая камянямі; шмат кратэраў. Мінім. т-ра паверхні -140 °C, макс. — 20 °C. Атмасфера складаецца з вуглякіслага газу СО2 (95,32%) азоту N2 (2,7%), аргону Ar(1,6%), кіслароду О2 (0,13%), вадзяной пары (0,03%). Атм. ціск на паверхні 700 Па. М. мае паўночную і паўднёвую палярныя шапкі, якія складаюцца з замёрзлага вуглякіслага газу і вады; з надыходам лета ў адным паўшар’і яго шапка выпараецца, з надыходам зімы зноў з’яўляецца. Ніякіх прыкмет існавання жыцця на М. не выяўлена. Біял. эксперыменты, праведзеныя пры дапамозе пасадачных апаратаў «Вікінг», не выявілі наяўнасці жывых мікраарганізмаў у глебе. М. мае 2 спадарожнікі — Фобас і Дэймас. Большасць звестак пра М. атрымана пры дапамозе касм. апаратаў «Марс», «Марынер», «Вікінг».

Літ.:

Мороз В.И. Физика планеты Марс. М., 1978;

Поверхность Марса. М., 1980;

Уипл Ф.Л. Семья Солнца: Пер. с англ. М., 1984.

А.А.Шымбалёў.

Фатаграфія паверхні планеты Марс, атрыманая пры дапамозе аўтаматычнай станцыі «Вікінг-1» (1976, ЗША).
Да арт. «Марс». Аўтаматычная станцыя «Марс-1»: 1 — радыятар сістэмы тэрмарэгулявання; 2 — панэлі сонечных батарэй; 3 — вузканакіраваная антэна; 4 — арбітальны адсек; 5 — рухальная ўстаноўка для карэкцыі; 6 — востранакіраваная антэна.
Агульны выгляд планеты Марс (касмічны тэлескоп імя Э.Хабла, 1995, НАСА).

т. 10, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Луці́ца ’сасна з тонкай абалонкай, моцнае бервяно з якой мае тонкія валокны’ (Маш.; лоеў., Мат. Гом.), ’лаза’, ’драўніна без сучкоў’ (Ян.). Укр. кіеўск. лути́ця ’малады слой дрэва, які знаходзіцца адразу пад карой’, жытом. лути́ця, лути́чина, лутичі́на ’стрыжань сасны ці елкі’, ’смалістая сасна або яліна’ (ЛАПП). Да лут1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)