МО́ТАЛЬСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ ТВО́РЧАСЦІ.
Адкрыты ў 1995 у в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Засн. ў 1993 на базе створанага ў 1982 аматарам П.Пташыцам калгаснага музея. Пл. экспазіцыі каля 1000 м², 17,1 тыс. адзінак асн. фонду (2000). Аддзелы: гісторыі сял. побыту, рамёстваў, земляробства, ільноапрацоўкі, ткацтва, нар. адзення, вуснай нар. творчасці. Экспазіцыя прысвечана культуры Зах. Палесся. Сярод экспанатаў: археал., прылады працы, вырабы майстроў па дрэве, ганчароў, ткачых, калекцыі вышыўкі, бездзежскіх выкладаў і фартушкоў, маляваных, тканых, вышываных дываноў, адзення мотальскага і драгічынскага строяў, творы мастакоў У.Капшая, А.Марачкіна, У.Тоўсціка. Ёсць дыярама старадаўняга Моталя і яго ваколіц, інтэр’ер хаты пач. 20 ст., фотатэка і інш. Паводле матэрыялаў музея створаны кінастужкі «Палескія вяселлі» (1986, рэж. З.Мажэйка), «Пераблытанка» (1989, рэж. А.Мезенцаў), «Мотальскія анекдоты, жарты, байкі» (1990, рэж. А.Пестаў). На базе фондаў музея праводзяцца выстаўкі.
В.Р.Мацукевіч.
т. 10, с. 528
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ЛАС (Pylos),
старажытнагрэчаскі горад у Месеніі на паўд.-зах. узбярэжжы Пелапанеса (цяпер гарадзішча на ўзгорку Ана-Энгліянас паблізу сучаснага г. Пілас). Першае паселішча на месцы П. ўзнікла на мяжы 3—2-га тыс. да н.э. У 16—13 ст. да н.э. рэзідэнцыя мясц. ахейскіх правіцеляў, адным з якіх, паводле Гамера, быў легендарны Нестар. Каля 1200 да н.э. горад знішчаны пажарам. Раскопкамі акропаля ў 1939 і 1952 адкрыты рэшткі магутнага палацавага комплексу (пабудаваны ў 13 ст. да н.э.), які ўключаў парадныя, жылыя і гасп. памяшканні. Сцены некаторых былі ўпрыгожаны фрэскамі. Сярод шматлікіх знаходак (прылады працы, кераміка, упрыгожанні) асаблівае значэнне маюць гліняныя таблічкі (болей за 600) з лінейным пісьмом Б.
Літ.:
Полякова Г.Ф. Социально-политическая структура пилосского общества (по данным линейного письма B). М., 1978;
Бартонек А. Златообильные Микены: Пер. с чеш. М., 1991.
Я.У.Новікаў.
т. 12, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁПЕРАДА́ТЧЫК,
прылада для атрымання мадуляваных эл. ваганняў у дыяпазоне радыёчастот і іх наступнага выпрамянення з дапамогай антэны. Выкарыстоўваецца для радыёсувязі, радыёвяшчання, тэлебачання, радыёнавігацыі, радыёлакацыі і інш.
Асн. вузлы Р. — генератар, мадулятар і крыніца сілкавання. Канструкцыя Р. залежыць ад спосабу атрымання высокачастотных ваганняў, дыяпазону рабочых хваль, прызначэння і магутнасці Р., віду сігналаў, якія павінны перадавацца, роду работы і інш. Бываюць стацыянарныя і рухомыя, адна- і многаканальныя. Паводле дыяпазону рабочых частот умоўна адрозніваюць нізка-, высока- і звышвысокачастотныя (нізка- і высокачастотныя Р. маюць вагальныя сістэмы з засяроджанымі параметрамі, звышвысокачастотныя — з размеркаванымі). Паводле роду работы існуюць тэлегр., тэлеф., аднапалосныя, імпульсныя і інш. Р. малой (да 100 Вт) і сярэдняй (да 10 кВт) магутнасці робяць на паўправадніковай элементнай базе, у выхадных каскадах магутных (да 1000 кВт) і звышмагутных (больш за 1000 кВт) Р. выкарыстоўваюцца электравакуумныя прылады.
У.В.Палзуноў.
т. 13, с. 234
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕРКАВА́ЛЬНАЕ ЎСТРО́ЙСТВА ў электраэнергетыцы,
электраўстаноўка для прыёму электраэнергіі (ад генератараў электрастанцыі, сілавых трансфарматараў, пераўтваральнікаў пераўтваральнай падстанцыі і інш.) і яе размеркавання паміж асобнымі спажыўцамі (па кабельных і паветр. лініях электраперадач). У склад Р.ў. ўваходзяць: выключальнікі, раз’яднальнікі, разраднікі, рэактары электрычныя, зборныя шыны (звычайна секцыянаваныя), трансфарматары току і напружання, вымяральныя прылады. Кіраванне апаратурай Р.у. аўтаматычнае ці паўаўтаматычнае.
Абсталяванне аднаго ланцуга Р.ў. канструкцыйна вылучаецца ў адну ячэйку. Р.ў. напружаннем да 35 кВ звычайна размяшчацца ў памяшканні (закрытае Р.ў.), пры напружаннях 35 кВ і вышэй — на адкрытым паветры (адкрытае). Ва ўмовах моцна забруджанай атмасферы і пры магчымасці асядання на ізалятарах токаправодных рэчываў Р.ў. робяць закрытымі да напружання 220 кВ. Найчасцей усе элементы Р.ў. да 35 кВ манціруюцца ў метал. заводскіх шафах (т.зв. камплектныя Р.ў.), пашыраны кампактныя герметычныя, у якіх ізаляцыяй служыць элегаз (гексафтарыд серы SF6) пад ціскам у некалькі атмасфер.
У.М.Сацута.
т. 13, с. 260
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТШЫ́ЖАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён, помнікі якой выяўлены ва ўсх. частцы Люблінскага ваяв. (Польшча) і ПнЗ Валыні (Украіна); адна са шнуравой керамікі культур. Датуецца 1800—1500 да н.э. Вылучыў у 1959 А.Гардаўскі, назва ад паселішча каля в. Стшыжаў Люблінскага ваяв. Асн. занятак насельніцтва — земляробства і жывёлагадоўля. Паселішчы размяшчаліся на мысах ці берагавых схілах рэк, узвышшах сярод балот. Жытлы — авальныя паўзямлянкі з уступамі-ляжанкамі ўздоўж сцен, пл. каля 10 м². Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў грунтавых і падкурганных ямах. Нябожчыкаў хавалі ў скурчаным становішчы. Знойдзены посуд (амфары, гаршкі, міскі, кубкі), крамянёвыя прылады працы і паляўнічая зброя (сякеры, сярпы, наканечнікі коп’яў), каменныя зерняцёркі, шліфаваныя пліткі і свідраваныя сякеры; бронзавыя сякеры, падвескі, бранзалеты, скроневыя кольцы, завушніцы, дыядэмы, пранізкі: касцяныя праколкі, шпількі, іголкі і інш. Даследчыкі адзначаюць падабенства паміж помнікамі С.к. і шнуравой керамікі Палесся культуры.
т. 15, с. 224
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЙНІЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1981, адкрыты ў 1982 у г. Хойнікі Гомельскай вобл. як гісторыка-краязнаўчы на грамадскіх пачатках, з 1992 дзярж., з 1996 сучасная назва. Пл. экспазіцыі 371 м², каля 2 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Сярод экспанатаў крамянёвыя каменныя прылады працы, керамічныя вырабы 11—13 ст., паліваная кераміка 17—18 ст. з раскопак Хойніцкага замка, матэрыялы пра ўдзел жыхароў Хойніцкай вол. ў паўстанні 1863—64, рэв. выступленні сялян у 1905, калектывізацыю, сав. рэпрэсіі, дзейнасць падполля і партыз. рух у Вял. Айч. вайну (гл. Хойніцкае патрыятычнае падполле). У экспазіцыі інтэр’ер сял. хаты канца 19 — пач. 20 ст., матэрыялы пра знакамітых землякоў, вырабы саломапляцення, разьбы па дрэве, чаканкі, вязання, карціны мясц. мастакоў, гербарыі раслін, чучалы птушак і жывёл раёна. Раздзел «Рэха Чарнобыля» распавядае пра ўплыў вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
М.С.Скрыпчанка.
т. 17, с. 42
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНКО́ЎСКІ Антон Антонавіч (12.6.1930, г. Полацк Віцебскай вобл. — 1.8.2002),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1987), праф. (1988). Скончыў БДУ (1952). З 1955 у Ін-це фізікі (у 1961—65 заг. лабараторыі), з 1971 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі (у 1971—97 заг. лабараторыі). Навук. працы па атамным спектральным аналізе з выкарыстаннем лазераў. Даследаваў фіз. працэсы, якія адбываюцца ў матэрыялах пад уздзеяннем лазернага выпрамянення, лазерную плазму, атамныя эмісійныя спектры. Распрацаваў прылады і методыкі для лазернага спектральнага аналізу.
Тв.:
Лазерный спектральный анализ // Электроника и лазерная спектроскопия. Мн., 1974;
Влияние давления воздуха на спектры лазерной плазмы (разам з В.А.Розанцавым, М.Л.Петухам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1987. Т. 47, № 4;
Интенсивность спектров плазмы единичных и сдвоенных лазерных импульсов (у сааўт.) // Там жа. 2000. Т. 67, № 6.
М.Л.Петух.
т. 18, кн. 1, с. 272
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жлу́кта 1, ‑ы, ДМ ‑кце, Т ‑ай, ж.; ‑а, М ‑у, Т ‑ам, н.
Абл. Пасудзіна для запарвання бялізны, выдзеўбаная ў форме кадушкі з драўлянай калоды. У клеці паставілі дзежкі, карыты, жлукту, ступу ды другія гаспадарчыя прылады. Галавач. [Уладзік] перакульвае жлукта і па ім узбіраецца на прыбудаваны да хаты хляўчук. Кандрусевіч.
жлу́кта 2, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е Т ‑ай, ж.
Разм. Пра таго, хто многа п’е, апіваецца. — Скарачае гэтай чорнай сівухай свой паганы век, жлукта няшчасная. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
myśliwski
myśliwsk|i
1. паляўнічы;
pies ~i — паляўнічы сабака;
torba ~a — паляўнічая сумка (кайстра);
przybory ~ie — паляўнічыя прылады;
2. вайск. знішчальны;
samolot ~i — знішчальнік (самалёт)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Стальма́х і стэ́льмах ‘майстар, які робіць калёсы, сані’ (ТСБМ, Нас., Касп., Варл., Байк. і Некр., Жд. 2, Сл. ПЗБ), стэ́льмах, штэ́льмах ‘тс’ (Маслен.), сто́льмах ‘сталяр’ (Жд. 2), стальма́к (Гарэц.). Праз польск. stelmach, stalmach, sztalmach ‘тс’ з ням. Stellmacher ‘майстар, які робіць экіпажы’; гл. Карскі, Белорусы, 157; Кюнэ, Poln., 99; аб польскім слове гл. Брукнер, 512. Ст.-бел. стельмахъ (стальмахъ, сталмахъ, столмахь) ‘стальмах’ з ст.-польск. stellmach, stalmach (Булыка, Лекс. запазыч., 89). Сюды ж стальма́шня ‘майстэрня, дзе робяць вазы, сані, прылады для вупражы’ (Сцяшк., Янк. 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)