раві́нка Паніжэнне на роўным полі; жолабападобнае паглыбленне на схіле гары, паміж узгоркамі (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

полігені́зм

(ад полі- + гр. genos = паходжанне)

тэорыя ў антрапалогіі, паводле якой розныя расы людзей паходзяць ад розных відаў і родаў малпаў, што развіліся незалежна адна ад адной у розных месцах Зямлі (проціл. монагенізм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

захапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак.

1. каго-што. Хапаючы, узяць, забраць, схапіць.

З. жменю зерня.

2. каго-што. Сілай авалодаць кім-, чым-н.

З. чужую тэрыторыю.

З. у палон.

З. ініцыятыву (перан.).

3. каго-што і чаго. Узяць з сабой.

З. плашч.

З. з сабой яды.

4. перан., каго (што). Вельмі зацікавіць, прымусіць поўнасцю аддацца якой-н. справе.

Новая ідэя захапіла яго.

5. перан., каго (што). Завалодаць увагай, зачараваць.

З. гледачоў ігрой.

6. каго (што). Раптоўна застаць.

З. каго-н. дома.

Навальніца захапіла нас у полі.

7. каго-што. Панесці з сабой, захапіўшы, падхапіўшы.

Цячэнне захапіла лодку.

|| незак. захо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і захапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 4 і 5 знач.).

|| наз. захо́п, -у, м. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пай 1 ’доля, якая ўносіцца ў капітал якога-н. таварыства кожным яго ўдзельнікам’ (ТСБМ); у дыялектах часцей па́йка ’тс’, таксама ’надзел зямлі’ (Сл. ПЗБ), ’шчасце, удача’ (Бяльк.). Рус. пай, укр. пай ’тс’. Запазычанне з цюрк. моў: тур., крым.-тат., тат. pai ’частка, участак, пай’ (Радлаў, 4, 1118; Міклашыч, 230; Праабражэнскі, 2, 5; Фасмер, 3, 187).

Пай 2 ’выбітае, вытаптанае месца (на лузе, у полі і інш.), паёваць ’талаваць, нішчыць’ (ТС). Няясна. Відаць, да пай 1, праз значэнне ’ўчастак зямлі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плен 1 ’нязжаты касмыль жыта, пакінуты ў полі для прыманю зайцоў’ (Сцяшк. Сл.). Да польск. plenić ’размнажацца, прыносіць плён’ ст.-польск. pleni ’плодны, ураджайны’, з якіх — плен, відаць, пры ад’ідэацыі плен ’палон, здабыча’. Магчыма, звязанае з прасл. *plęgti, параўн. чэш. pléhnuť sa ’пладзіцца’ (Махэк₃, 457; Варбат, Этимология–1978, 23), суадноснае з папярэднім словам.

Плен 2 ’пасяджэнне’ (Юрч. СНЛ) — скарочаная (без ‑ум) форма лексемы пленум. Параўн. таксама рус. маск. пле́нный ’пленарны’, што ўзыходзяць да лац. plēnus ’поўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

футбо́л

(англ. football, ад foot = ступня + ball = мяч)

спартыўная камандная гульня з мячом на спецыяльнай пляцоўцы (полі) з варотамі, у якой кожная з каманд ударамі ног (ці галавы) імкнецца забіць мяч у вароты праціўніка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

даара́цца, ‑аруся, ‑арэшся, ‑арэцца; ‑аромся, ‑арацеся; зак.

Разм.

1. Аручы, дасягнуць якога‑н. месца. Даарацца да дарогі. Даарацца да лужка.

2. Працуючы на ворыве, змарыцца, знясіліцца. Даараўся да таго, што ног не чуе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аказацца поўнасцю ўзараным. Хлеб запах суха і кісла — так, як і пахне ён, паляжаўшы ў торбе паўдня на полі, пакуль не даарэцца загон і не падыдзе пара есці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гайда́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца і го́йдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз. Гайдацца на гушкалцы. □ Над пожняй хвоя, Быццам памяло, Гайдаецца і размятае хмары. Макаль. // Мець хвалісты выгляд, пералівацца хвалямі (пра якую‑н. паверхню). Акіян гайдаўся на прасторы. Звонак. Густы, працяглы шолах на кукурузным полі. Радасна пазіраць Тасі, як плыве, гайдаецца пад ветрам зялёнае мора. Бялевіч.

2. Зал. да гайдаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Прыемны спакой, хараство. [Ганна:] — Нейкая лагода, як ціхія хвалі, агортвае ўсю істоту. Дубоўка. У полі такая лагода, што хоць аставайся тут, на мяжы, прыляж, маўчы ды глядзі навокал. Бядуля.

2. Згода, дружба, прыязнасць. Яны размаўлялі ціха, з лагодай, відаць, раіліся пра запаветнае і блізкае іх душы. Пташнікаў. Ёсць хвіліны прыемнай блізкасці паміж людзьмі, нейкай ціхай узрушанасці і лагоды, светлай, як восеньскі дзень. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскату́рхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Абудзіцца ад сну. — Пятрусь, уставай! — гукнула старая на печ.. Пятрусь, хоць і глухаваты і спіць яшчэ моцна, раскатурхаўся хутка, сцяміў, у чым справа. Брыль. Язэп доўга не мог раскатурхацца ад сну, і таму Кастусь запрагаў каня сам. Якімовіч. // перан. Выйсці са стану пасіўнасці, разварушыцца. Шнураў канчаткова раскатурхаўся пасля бакала шампанскага, заспяваў «А ў полі вярба», усе падхапілі і дружна праспявалі песню. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)