ache1 [eɪk] n. боль;

a dull ache тупы́ боль;

I’ve got (a) toothache. Мне/у мяне баліць зуб;

My body was all aches and pains. Маё цела ўсё балела.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

обмере́ть сов., разг.

1. (лишиться чувств) абамле́ць, самле́ць, абме́рці;

2. (оцепенеть) заме́рці, умле́ць;

обмере́ть от стра́ха (у́жаса) абамле́ць ад стра́ху (жа́ху);

се́рдце у меня́ о́бмерло сэ́рца ў мяне́ заме́рла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

дрыго́тка ж разм Zttern n -s; Frösteln n -s (дрыжыкі); Schuer m -s, Schuder m -s (жах);

мяне́ апанава́ла дрыго́тка ein Schuder überlef mich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

пацямне́ць dnkel wrden; sich verdnkeln, sich verfnstern;

яго́ твар пацямне́ў sein Gescht wurde fnster;

у мяне́ пацямне́ла ў вача́х mir wrde schwarz vor ugen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

рабаці́ць

1. (ваду і г. д) kräuseln vt;

2. безас у знач вык:

у мяне рабаці́ць у вача́х mir flmmert es vor den ugen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

звяры́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да звера (у 1 знач.). Звярыныя сляды. Звярыны рык. □ А воўк, як бы насміхаецца з мяне, стаіць, пазірае, зачароўвае мяне сваім звярыным поглядам. Колас. // Такі, як у звера, уласцівы зверу. Твар яго быў жудасны: скрыўлены, зубы сціснутыя, у вачах — нейкія звярыныя іскры. Шамякін.

2. перан. Жорсткі, бязлітасны. Звярыная сутнасць фашызму. □ — Я добра ведаю, што да той пары, пакуль ты вырасцеш, не будзе на свеце звярынай улады багатых і ты шчасліва і спакойна пражывеш свой век. Самуйлёнак. // Надзвычай моцны. Звярыны страх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здра́да, ‑ы, М ‑дзе, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. здраджваць — здрадзіць (у 1 знач.); вераломства. А калі б я парушыў прысягу, Гнеў сяброў хай мяне не міне, Хай ад рук партызанаў я лягу, Пакарайце за здраду мяне. Астрэйка.

2. Дзеянне паводле дзеясл. здраджваць — здрадзіць (у 2 знач.). Здрада ідэалам. □ Як самае нікчэмнае падзенне, народная мудрасць асуджае здраду звычаям свайго народа. Шкраба. // Парушэнне сямейнай вернасці, вернасці ў каханні. Урэшце рэшт скончылася тым, што дзяўчына знайшла больш уважлівага хлопца і вышла замуж. Андрэй балюча перажываў здраду. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Трохі засушыць, зрабіць сухаватым; падсушыць. Агонь прысушыў лісце блізкіх дрэў. / у безас. ужыв. — У «Кастрычніку» не прысушыла, а ў цябе прысушыла? Паехаў бы паглядзеў, што за жыта. Лобан.

2. Абл. Паводле забабонаў — прыманіць варажбой; прываражыць. // Прымусіць каго‑н. мучыцца і сохнуць ад кахання. Мяне прысушыла і сама сохнеш, а дзе нам дзецца, калі твае на мяне ваўкамі глядзяць. Грахоўскі. Алена — адна з зарачанскіх красунь, што прысушыла не адно хлапечае сэрца. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваля́цца, ‑яецца; зак.

Разм. Праляжаць забытым без выкарыстання; заляжацца. Заваляўся.. мундзірчык у палкавых запасах, з трафеяў, узятых у бойцы пад Баранавічамі. Лынькоў. — Ну, дзе вашы малыя? — запытаў.. [Якаў]. — Тут у мяне пара цукерак завалялася, з горада яшчэ. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апартаме́нты, ‑аў; адз. апартамент, ‑а, М ‑нне, м.

Уст., часам іран. Вялікія раскошныя пакоі. Ленін, калі гэта трэба было, прымаў і ў пышных дзяржаўных апартаментах. «Маладосць». Мацвей Давідзюк вадзіў мяне па не вельмі раскошных апартаментах рэдакцыі. Сабаленка.

[Ад фр. appartement — памяшканне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)