звярыны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да звера (у 1 знач.). Звярыныя сляды. Звярыны рык. ▪ А воўк, як бы насміхаецца з мяне, стаіць, пазірае, зачароўвае мяне сваім звярыным поглядам. Колас. // Такі, як у звера, уласцівы зверу. Твар яго быў жудасны: скрыўлены, зубы сціснутыя, у вачах — нейкія звярыныя іскры. Шамякін.
2. перан. Жорсткі, бязлітасны. Звярыная сутнасць фашызму. ▪ — Я добра ведаю, што да той пары, пакуль ты вырасцеш, не будзе на свеце звярынай улады багатых і ты шчасліва і спакойна пражывеш свой век. Самуйлёнак. // Надзвычай моцны. Звярыны страх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)