Магазі́н, магазы́н, маказы́н, маказэ́н, мага́зін, магʼа́зін, мыгазі́н ’вясковы грамадскі свіран для збожжа’, ’рэзервуар у лямпе, куды наліваецца газа’, ’прадпрыемства рознічнага гандлю’, ’частка вулля, куды ўстаўляюцца рамкі’ (ДАБМ, с. 801; ТСБМ, Касп., Шат., Бяльк., В. В., Прышч. дыс.; Выг., Янк. Мат., Мат. Гом., Нар. сл., Нар. словатв., Шатал., Сл. ПЗБ). З рус.магази́н ’склад, магазін’, якое прыйшло з ням.Magasin у эпоху Пятра I. Формы з націскным ‑га́‑ запазычаны з польск. мовы. Сюды ж магазы́нка ’газоўка’ (Касп.), магазынак ’каморка’, ’рэзервуар у лямпе’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАНКУ́ВЕР ((Vancouver) Джордж) (22.6.1757, г. Кінгс-Лін, Вялікабрытанія — 10.5.1798),
англійскі мараплавец. Удзельнік 2-га (1772—75) і 3-га (1776—80) плаванняў Дж.Кука. У 1791—94 здзейсніў кругасветнае плаванне з заходам у зал. Аляска. Даследаваў адкрытыя Кукам Гавайскія а-вы і Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі паміж п-вамі Кенай і Каліфорнія. Разам з Х.Бадэга-і-Куадра (кіраўнік ісп. экспедыцыі) адкрыў і даследаваў востраў (пазней названы імем Ванкувера) з прылеглымі астравамі і пралівы, што іх аддзяляюць, прадоўжыў даследаванне архіпелагаў Каралевы Шарлоты, Аляксандра і інш. астравоў. Яго імем названы гарады ў Канадзе і ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЯВО́ЛЖСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён ранняга неаліту, якія ў сярэдзіне 5-га — апошняй чвэрці 4-гатыс. да н.э. жылі ў Волга-Окскім міжрэччы. Назва ад месца адкрыцця культуры ў вярхоўях р. Волга. Насельніцтва жыло на стаянках па берагах рэк і азёр у буданападобных жытлах, займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Вырабляла гаршкі з вострым і закругленым, кубкі — з пляскатым донцам. Знойдзены гліняныя дыскі, на адным з якіх выява галавы аленя. Шэрагам рысаў кераміка Верхняволжскай культуры блізкая да найб. ранняга посуду бабінавіцкага тыпу помнікаў (Віцебшчына), помнікаў у вярхоўях Друці і на З Смаленшчыны. Магчыма, была асновай узнікнення льялаўскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРНО́Е,
паселішчы неаліту і бронзавага веку каля в. Азярное Любанскага р-на Мінскай вобл., на беразе воз. Вячэра. На паселішчы-1 знойдзены крамянёвыя прылады (нажы, скоблі, скрабкі, наканечнікі стрэл і інш.), кераміка днепра-данецкай культуры (канец 3 — пач. 2-гатыс. да н.э.), сярэднедняпроўскай культуры (2-я чвэрць 2-гатыс. да н.э.) і інш. На паселішчы-2 акрамя вырабаў з крэменю і керамікі са дна возера паднята больш за 70 прылад з косці і рогу (кінжалы, наканечнікі коп’яў, дроцікаў і стрэл, гарпуна, матыкі і інш.). На адной з іх выгравіраваны 2 выявы чалавека і ромбападобная фігура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРУЗО́Ў (Сяргей Сямёнавіч) (8.8.1904, г. Скапін Разанскай вобл., Расія — 19.10.1964),
савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1955). Герой Сав. Саюза (1958). У Чырв. Арміі з 1922. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1937). У Вял.Айч. вайну камандуючы арміяй, нач. штаба 4-га, 3-гаУкр. франтоў. Удзельнік баёў на Паўн.-Зах. і Бранскім франтах, Сталінградскай бітвы, Міускай і Яска-Кішынёўскай аперацый, вызвалення Югаславіі. З 1955 нам. міністра абароны, з 1963 нач. Генштаба Узбр. Сіл СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1946—50 і ў 1954. Аўтар мемуараў з часоў Вял.Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫБЕ́НКА (Павел Яфімавіч) (28.2.1889, с. Людкаў Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29.7.1938),
савецкі ваен. дзеяч. Камандарм 2-га рангу (1935). Скончыў Ваен. акадэмію РСЧА (1922). З 1911 матрос Балт. флоту, у 1915—17 праследаваўся ўладамі за рэв. дзейнасць. Старшыня Цэнтрабалта (1917), удзельнічаў у падрыхтоўцы Кастр. рэвалюцыі 1917 (арыштаваў ген. П.М.Краснова). Чл. 1-гасав. ўрада, адзін з арганізатараў сав.ВМФ. З 1918 на камандных пасадах у Чырв. Арміі, удзельнік грамадз. вайны (ваяваў пераважна на Украіне), каманд. войскамі Сярэднеазіяцкай, Прыволжскай і Ленінградскай ваен. акруг (1928—38). Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. Аўтар успамінаў пра рэв. рух на Балт. флоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДЗІ́ТАЎ,
старажытны горад. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252. Найб. верагодна, што першапачаткова горад размяшчаўся за 4 км на Пд ад сучаснай в. Здзітава Бярозаўскага р-на, каля в. Старамлыны, дзе на правым беразе р. Ясельда захаваліся рэшткі гарадзішча 11—13 ст. Гарадзішча займала ізаляваны ўзгорак пл. больш за 1 га ў нізіннай, месцамі забалочанай пойме ракі. З усх. і зах. бакоў да яго прымыкае стараж. селішча пл. каля 3 га. У выніку археал. раскопак (1971, Я.Г.Звяруга) на гарадзішчы выяўлены прадметы, блізкія да матэрыяльнай культуры гарадоў Тураўскай зямлі і Бел. Панямоння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Піліп Іванавіч) (27.11.1916, в. Гойкаў Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 17.3.1944),
удзельнік партыз. руху на тэр. Гомельскай і Магілёўскай абл. у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. З чэрв. 1941 на фронце, з чэрв. 1942 у тыле ворага ў дыверсійнай групе, з ліп. 1943 камандзір групы падрыўнікоў 255-гапартыз. атрада, потым — партыз. палка 255-га. Падрыхтаваў 13 дыверсійных груп, пусціў пад адхон 19 эшалонаў, падарваў 30 аўтамашын з жывой сілай і тэхнікай ворага. Загінуў у баі каля в. Перунава Кіраўскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІЧЫ, Галае балота, Баркі,
балота на ПнУ Навагрудскага, Пн Карэліцкага, Пд Іўеўскага р-наў Гродзенскай вобл. і ПнЗ Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл., у вадазборы р. Нёман і яго прытокаў — р. Сэрвач, каналаў Жоўта-Нёманскі і Шубіна-Нёманскі. Нізіннага тыпу. Пл. 17,5 тыс.га. у межах прамысл. пакладу 8,7 тыс.га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,7 м. Ёсць сапрапель. Асушаная ч. выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць балотныя алешнікі і бярэзнікі, месцамі драбналессе з хвоі, на глебе асокі і сфагнавыя імхі. Паўн.ч. балота ў межах Налібоцкіх лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАФА́РГ ((Lafargue) Поль) (15.1.1842, г. Сант’яга-дэ-Куба, Куба — 25.11.1911),
дзеяч французскага і міжнар.сацыяліст. руху. Па адукацыі медык. У 1866—68 у эміграцыі ў Вялікабрытаніі, член Ген. савета Інтэрнацыянала 1-га. З 1871 у Іспаніі, у 1872—82 у Лондане. З канца 1870-х г. паплечнік Ж.Геда. Адзін з заснавальнікаў франц. Рабочай партыі (1879) і Інтэрнацыянала 2-га (1889). У 1891—93 дэп. парламента Францыі. Выдаваў на франц. мове творы К.Маркса і Ф.Энгельса і папулярызаваў іх ідэі ва ўласных творах. Аўтар прац па рэлігія-, літаратура-, мовазнаўстве. Скончыў самагубствам.